Міжваенны крызіс сусветнай гісторыяграфічнай думкі.



Першая сусветная вайна (1914–1918) стала своеасаблівай мяжой, якаяакрэсліла пачатак новай пераходнай эпохі ў жыцці свету. Вайна ў той ці іншай ступені закранула ўсе краіны Еўропы, што дагэтуль лічыліся галоўнай цытадэллю культуры і цывілізацыі.

Змены адбываліся і ў навуковай сферы. Вызначальны пераварот у фізіцы і біялогіі (закон адноснасці, з’яўленне квантавай механікі, генетыкі і мікрабіялогіі) прывялі да пераацэньвання ўжо назапашаных ведаў. Між тым вера ў эвалюцыйнае прагрэсіўнае развіццё і паступовае ўдасканаленне грамадства была пастаўлена пад сумненне. Сацыяльна-гуманітарныя навукі пачалі губляць сваю значнасць.Іх прадстаўнікі адчувалі занепакоенасць.Некаторыя з іх імкнуліся прыстасавацца да новых умоў, але былі і тыя, хто адкрыта дэманстраваў расчараванне. Свае сумненні яны выказвалі ў публіцыстычных і навуковых творах. Так, нямецкі сацыёлаг і гісторык Вернер Зомбарт (1863–1941)у кнігах «Пралетарскі сацыялізм» і «Нямецкі сацыялізм» крытыкаваў індустрыяльнае грамадства за згубу традыцыйныхідэалаў і заклікаў вярнуцца да Сярэднявечча. Сутнасць гэтага вяртання была не ў адмове ад тэхнічных інавацый, а ў ліквідацыі буйной прамысловай вытворчасці і манапольнага гандлю. Згодна з яго ўяўленнямі, новае «сярэднявечнае»

грамадства будзе абапірацца на дробнае рамяство і сялянскую гаспадарку. Стрыжнем грамадскага адзінства павінна стацьадзіная дзяржаўная ідэалогія, заснаваная на рэлігійных каштоўнасцях. Песімістычным настроем была прасякнутая праца нямецкага філосафаі гісторыкаОсвальда Арнольда Готфрыда Шпенглера (1880–1936)«ЗацемкіЕўропы». Апублікаваная ў 1919–1922 гг., яна карысталася незвычайнай папулярнасцю сярод шматлікіх чытачоў. Яе аўтар адмовіўся ад ідэй еўропацэнтрызму і лінейнага прагрэсіўнага развіцця. Замест гэтага ёнпрапанаваў канцэпцыю культурна­гістарычных цыклаў. О. Шпенглерлічыў, што асноўнымі адзінкамі гістарычнага даследавання павінныбыць замкнёныя ў прасторы і часе «духоўныя эпохі» – культуры. Кожная культура ўзнікае ў выніку «арганічнага парыву», несвядомых жаданняў і перажыванняў, мае непаўторны характар і цалкам адасоблена ад іншых. У гэтай сувязі вучоны засцерагаў ад любых формаў параўнання і ацэньвання, паколькі ў розных культурах выпрацаваны свае прынцыпы адзнак і азначэнняў. Падобна жывому арганізму, культуры перажываюць перыяды зараджэння, красавання, завядання і смерці. У сярэднім іх жыццёвы цыкл працягваецца тысячу гадоў. Час зыходу культур, калі буйныягарады выціскаюць прыстасаваныя да навакольнай прыроды і сельскай мясцовасці мястэчкі, О. Шпенглер называў цывілізацыяй. Сімвалам канца культуры з’яўляецца кіраванне цэзара – харызматычнага лідара, якіімкнецца да вайны і сусветнага панавання. Вучоны лічыў, што еўрапейскаякультура нарадзілася ў ІХ ст., таму ХІХ–ХХ стст. ён вызначаў як зацемкі.

У міжваенны перыяд, асабліва пасля дэпрэсіі 1929–1933 гг., было актуальным вывучэнне эканамічных цыклаў.У 1932 г. Ф. Сіміан апублікаваў сваю працу «Доўгатэрміновыя эканамічныя ваганні і сусветны крызіс», у якой на падставе статыстычных даных паказаў, што працэс абмену і размеркавання ў гаспадарчым жыцці мае хваляпадобнуюкан’юнктуру. Даследаваннем эканамічных цыклаў у гісторыі таксама займаўся яговучань Каміль Эрнест Лябрус (1898–1988). Ён лічыў, што эканамічныяцыклывызначаюць асаблівасцісацыяльнай і дэмаграфічнай сітуацыі,а таксама маюць непасрэдныя адносіны дапалітычныхпадзей. У кнізе«Крызіс у эканоміцы Францыі», апублікаванай у 1943 г. на падставе даваенных даследаванняў, К. Э. Лябрус сцвярджаў, што Вялікай французскай рэвалюцыі папярэднічаў спад у тэкстыльнай і зерневай вытворчасці.У пазнейшых выданнях ён даказваў, што прычынай усіх рэвалюцый XVIII–XIX стст. былі моцныя эканамічныя крызісы. Аднак тэорыя эканамічных цыклаў К. Э. Лябруса не адвяргала, а хутчэй уносіла папраўкі ў карціну агульнага прагрэсіўнага развіцця.

Узнікненне Марксізкай гісторыяграфіі

Марксізм як філасофскае і палітычнае вучэнне ўзнік у ХІХ ст. і ўжо да пачатку Першай сусветнай вайны меў вялікі ўплыў на развіццё сацыялогіі паліталогіі, аднак на працу большасці гісторыкаў ён аказваў толькіўскоснае ўздзеянне.ПасляПершайсусветнай вайнысітуацыямоц на змянілася. У краінах Заходняй Еўропы арганізоўваліся цэнтры і інстытуты даследавання рабочага руху. Вядучую ролю ў іх стварэнні ады-грывалі прадстаўнікі сацыялістычных партый, у тым ліку гісторыкі, якія займаліся зборам і публікацыяй архіўных матэрыялаў. Характэрна, што міжнародны кангрэс гісторыкаў у Осла ў 1928 г. быў адкрыты прамовай абролі класавай барацьбы ў гісторыі. У гэтым не было ніякай выпадковасці,паколькі марксізм уяўляў сабою прыдатную альтэрнатывупазітывісцкаму і ідэалістычнаму светапоглядам.

Узяўшынаўзбраеннедыялектыку,зас-навальнікі марксізму, нямецкія філосафы Карл Маркс (1818–1883)і Фры д рых Энгельс (1820–1895), распрацавалі прынцыпы гістарычнага матэрыялізму. Ф. Энгельс вызначаў яго, як «такі погляд на ход сусветнай гісторыі, які канчатковую прычыну і вырашальную рухаючую сілу ўсіхважных гістарычных падзей знаходзіць у эканамічным развіцці грамадства, зменах спосабаў вытворчасці і абмену, у адсюльвынікаючым падзелеграмадства на розныя класы і ў барацьбе гэтых класаў паміж сабою».

У паслядоўнай змене фармацый К. Маркс і Ф. Энгельс бачылі гістарычны прагрэс. Пераход ад адной фармацыі да наступнай адбываецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый. «На вядомай ступені свайго развіцця, – тлумачыў К. Маркс, – матэрыяльныя вытворчыя сілы грамадства прыходзяць у супярэчнасць з існуючымі вытворчымі адносінамі, ці – што з’яўляецца толькі юрыдычным выразам апошніх – з адносінамі маёмасці, знутры якіх яны да сёй парыразвіваліся.З формаў развіцця вытворчых сіл гэтыяадносіныператвараюцца ў іх аковы. Тады надыходзіць эпоха сацыяльнай рэвалюцыі».Адчужэнне прадуктаў вытворчасці прыводзіць да фарміравання класаўі класавай барацьбе. На думку К. Маркса, гэтая барацьба праймае ўсюгісторыю і з’яўляецца яе«лакаматывам».Такім чынам, старая схема лінейнай гісторыі ў марксізме набыла ўніверсальнасць, заканамернасць і паступальнасць. Аднак мадэль грамадска-эканамічных фармацый абагульняла гістарычны вопыт пераважназаходнееўрапейскіхкраін.Длятлумачэння асаблівасцей сацыяльна- канамічнагаразвіццяіншыхнародаўК.Марксувёўпаняцце«азіяцкіспосаб вытворчасці».

 Але даследчыкі старажытнасці бачылі ў яго інтэрпрэтацыях шмат несупадзенняў з рэчаіснасцю. Многім памылкова здавалася, што прымат эканамічнай вытворчасці адвяргае свабоду чалавечайволі і ролю асобы ў гісторыі. Большая частка вядомых да міжваеннай парыгісторыкаў наогуладмаўляласяпрымацьмарксісцкіяідэі.Іншыяпрымаліна ўзбраенне тэорыю гістарычнага матэрыялізму, але не пагаджаліся з палітычнымі высновамі К. Маркса і Ф. Энгельса. Толькі невялікія групы маладых вучоных адважваліся на падтрымку палітычнай часткі вучэння. Прычым з-за рознагалосіцыў палітычных колахяны таксама немеліадзінства. На развіццё марксісцкай гістарыяграфіі ў заходніх краінах значны ўплыў мелі ідэі філосафаў-неамарксістаў, якія прапаноўвалі засяродзіцца на гуманістычных аспектах свядомасці, адчужэння і сацыяльнага суіснавання людзей у грамадстве.Сярод заходнееўрапейскіх гісторыкаў-марксістаў было нямала таленавітых публіцыстаў і арганізатараў. Так, аўстрыйскі гісторык Карл Грунберг (1861–1940) у 1923–1929 гг. узначальваў Інстытут сацыяльныхдаследаванняў у Франкфурце-на-Майне (Германія), пры якім заснаваўархіў і спецыялізаваны часопіс. Справядлівым будзе адзначыць, што вывучэннем рабочых і рэвалюцыйных рухаў займаліся не толькі прадстаўнікі марксізму. Так, вядучым супрацоўнікам Міжнароднагаінстытутасацыяльнай гісторыі ў Амстэрдаме (Нідэрланды) быў нямецкі анархіст Макс Генрых ГерманНет лаў (1865–1944). Ён займаўся напісаннем біяграфій выбітных рэвалюцыйных дзеячаў, зборам і публікацыяй архіваў рабочых партый і арганізацый.

 

21.Фарміраванне школы “Аналаў”. Новая гісторыя

Цяжкасці ў развіцці сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у 1920–30-я гг. выклікалі разгубленасць і песімізм не ва ўсіх гісторыкаў.Частказ іх успрыняла крызіс як падставу для змен угістарыяграфіі. Найбольш істотныя крокі на гэтым шляху былі зроблены французскімі вучонымі Л. Феўрам і М. Блокам. Знаходзячыся пад моцным уражаннем ад дасяг ненняў у развіцці фізікі і біялогіі, яны паставілі сабе на мэтурэфармаваць гістарычную навуку.Люсьен Феўр (1878–1956)паходзіў з інтэлектуальнай сям’і з Нансі.Яго бацька займаў пасаду прафесара мовазнаўства. Атрымаўшы бліскучуюадукацыю, ён выкладаў у Дыжонскім і Страсбургскім універсітэтах.З 1933 г. працаваў у Калеж-дэ-Франс у Парыжы. Яго навуковыя інтарэсы былі надзвычай разнастайнымі. Л.Феўр вывучаў гісторыюXVIст.,Рэфармацыі, Вялікай французскай рэвалюцыі і г. д. У пасляваенны час ён актыўна займаўся грамадскай працай.Марк Блок (1886–1944)нарадзіўсяў малойяўрэйскайсям’і. Лічыўсябепатрыётам Францыі. Удзельнічаў у Першай і Другой сусветных войнах. Пасля паражэння Францыі ў 1940 г. ён прыняў удзел у антыфашысцкім руху супраціўлення. У 1944 г. быў арыштаваны гестапа і пасля жорсткіх катаванняў расстраляны. М. Блок лічыўся таленавітым медыявістам і метадолагам. Агульнаеўрапейскуювядомасцьяму прынеслі працы «Каралі-цудатворцы» і «Характэрныя рысы аграрнай гісторыі Францыі», у якіх ён прадэманстраваў перавагу новых метадалагічных падыходаў.Л. Феўр і М. Блок зблізіліся падчас працы ў Страсбургскім універсітэце.Асновай для іх шчыльных узаемаадносін сталі крытычны погляд на «падзейную» пазітывісцкую гістарыяграфію і імкненне да пераадолення «ланцугоў апісальнасці»

«Няўжо не відавочна, – пісаў у гэтай сувязі М. Блок, – што ўвесь арсенал навуковых паняццяў мы запазычылі ад людзей,займаўшыхся той навукай, якая больш адпавядае напалеонаўскім часам, чым сучаснасці, і ад якой, аднак, нічога ўжо не засталося, акрамя ўспамінаўі фантомаў? Знайсці адказ на гэтае пытанне – значыцца вырашыць крызісгістарычнай навукі». У процівагу традыцыі звычайнага збору фактаў і іх адвольнаму тлумачэнню вучоныя прапанавалі думаць праблемамі.На іх погляд,на змену фактаграфіі павінна была прыйсці татальная (генеральная) гісторыя– навука, якая вывучае грамадства як сістэму, апісвае ўсе яе сувязі – эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і культурныя. Але агульнаяканцэпцыя Л. Феўра і М. Блока будавалася не на пустым месцы. Абодва даследчыкі абапіраліся на вопыт культурна-гістарычнага сінтэзу А. Бера. Значнае ўздзеянне на фарміраванне іх ідэй адыгралі працы Ф. Сіміана, К.Э.Лябруса,бельгійскагагісторыка-эканамістаА.Пірэнаі інш.Многіягістарыёграфы таксама адзначаюць відавочны ўплыў марксізму, сацыялагічнай тэорыі Э. Дзюркгейма і антрапалогіі М. Моса. Для папулярызацыі пераўтварэнняў у гістарычнай навуцы ў 1929 г. Л. Феўр і М. Блок заснавалі часопіс «Аналы эканамічнай і сацыяльнайгісторыі»1. У праспекце, загадзя дасланым на адрас Міжнароднага гістарычнага кангрэса 1928 г., дэкларавалася, што часопіс мае намер разбурыцьсцяну размежавання і аб’яднаць спецыялістаў розных напрамкаў длясумеснайпрацы.Характэрна, штоў складрэдакцыйнага камітэта,акрамягісторыкаў, увайшлі прафесійныя географы, эканамісты і палітолагі.

Заснавальнікі з самага пачатку клапаціліся аб выхаванні новага пакаленнядаследчыкаў, таму на базе часопіса вялася распрацоўка даследчых праграм,абмяркоўваліся тэмы дысертацый, арганізоўваліся семінары і творчыямайстэрні. Дзякуючы гэтаму пры «Аналах» сфарміравалася асабістаяна вуковая школа, якая аказала значны ўплыў на развіццё сусветнай гістарыяграфіі. Самі чальцы школы «Аналаў» часцяком адвяргаюць тое, штояны прадстаўляюць адзіную школу, і кажуць аб прыналежнасці да аднаго напрамку ці проста навуковага стылю працы. Збольшага такая думка мае рацыю, паколькі толькі адносна невялікая група вучоных падтрымлівала пераемнасць паміж пакаленнямі. Школа «Аналаў» у шырокім сэнсе стала надзвычай уплывовым навуковым рухам. Пасля Другой сусветнай вайны (1939–1945) гістарычная навука зноў перажыла моцны крызіс. Характэрна, што наступныя тры пакаленні школы «Аналаў» развівалі «лінію М. Блока», накіраваную на вывучэнне ментальнасцей, культурных адметнасцей і разнастайнасцей, стыляў мыслення і паводзін. Алеяны захавалі базавыя прынцыпы першых двух пакаленняў – міждысцыпінарнасць, праблемнасць, сістэмны і структурны падыходы, адмову ад лінейнага ўспрымання гістарычнага часу. Дзякуючы навуковым працампрадстаўнікоў трэцяга і чацвёртага пакаленняў – Жоржу Дзюбі (1919–1996), Жаку Ле Гофу (нар. у 1924), Эмануэлю Ле Руа Ладзюры (нар. у 1929)і ФіліпуАрыесу(1914–1984)– вылучылісятакіянапрамкі,якгісторыя ментальнасцейі гістарычная антрапалогія, якія ўвайшлі ў склад новай гісторыі.Само паняцце «новая гісторыя»ўзнікла ў англамоўных краінах.Яго радзімай лічацца ЗША, дзе ў выніку крызісу прагрэсісцкай плыніі адраджэння ідэй прагматызму ў пасляваенны перыяд узнікла так званая «публічная гісторыя», напісаная не прафесійнымі гісторыкамі, а палітыкамі, географамі, эканамістамі, журналістамі, ваеннымі і г. д. З аднаго боку, многія творы публічнай гісторыі не мелі навуковага характару, даволі суб’ектыўна і эмацыянальна апісвалі падзеі мінулага. Але яны дапамаглі прафесійным гісторыкам атрымаць новы досвед і пазнаёміцца з метадалогіяй іншых дысцыплін. З гэтай прычыны, а таксама дзякуючы знаёмству з публікацыямі еўрапейскіх аўтараў вылучыліся напрамкі гістарычнай думкі, прадстаўнікі якіх адкрыта абвяшчалі аб разрыве з класічнай гістарыяграфіяй. Станаўленне новай гісторыі адбывалася ў атмасферы панавання радыкальных палітычных настрояў 1960-х гг. Патрабаванні істотных змен гучалі і сярод маладых вучоных. Значны ўплыў на іх аказала апублікаваная ў 1962 г. Праца «Структура навуковых рэвалюцый»амерыканскагадаследчыкаТомаса Сэмюэла Куна (1922–1996). Ён сцвярджаў, што навуковыя ведыназапашваюцца не паступова. Навука развіваецца штуршкамі. Этапы «нармальнай навукі», калі большасць вучоных прытрымліваецца той ці іншайпарадыгмы(у разуменні Т. С. Куна – «прызнаных усімі навуковых дасягненняў,што з цягам пэўнага часу даюць навуковай супольнасці прыклады пастаноўкіпраблем і іх вырашэнняў»), змяняюцца крызісамі з-за з’яўлення вялікай колькасці невытлумачальных фактаў. За межамі ЗША ў фарміраванні новай гісторыі актыўны ўдзел прымалі гісторыкі-марксісты.

Напрацягу чатырохдзесяцігоддзяўпасляДругойсусветнай вайны марксісцкая гістарыяграфія перажывала ўздым. Некаторыя з гісторыкаў-марксістаў актыўна ўдзельнічалі ў палітыцы на баку камуністычных і сацыял-дэмакратычных партый, а пазней – у складзе руху новых левых. У аснове іх даследчых інтарэсаў было вывучэнне сацыяльныхпрацэсаў. Шырокае распаўсюджанне ідэй неамарксізму спрыяла звароту да гуманістычнага аспекту тэорыі К. Маркса і Ф. Энгельса. Дзякуючы працы ў аб’яднаных навукова-даследчых цэнтрах сацыяльных рухаў гісторыкі-марксісты мелі багаты досвед міждысцыплінарнай кааперацыі. Характэрна, што марксісцкая канцэпцыя вабіла нават тых вучоных, хто развіваў іншыя погляды. Напрыклад, прадстаўнік школы «Аналаў» Ж. ЛеГоф у адным са сваіх артыкулаў зазначаў: «...было б пажадана, каб Маркс, вычышчаны ад кампраметуючых яго вучэнне выдумак спадчыннікаў, за-ставаўся ў ліку тых, хто натхняе сучасныя даследаванні ў вобласці гісторыіі іншых грамадскіх навук». Такім чынам,у стварэнніновайгісторыіпрымаліўдзелгісторыкіса мых розных поглядаў. У выніку сфарміраваўся шэраг праблематычных і метадалагічных напрамкаў, якія вельмі адрозніваліся адзін ад аднаго. АмерыканскідаследчыкРоберт ДжэйЛіфтан(нар.у 1926)вылучыўтры асноўныя прыкметы новай гісторыі: радыкалізм думак, міждысцыплінарную інтэграцыю і тлумачальнасць. Радыкалізм новай гісторыі вызначаўся амбіцыёзнымі праектамі ўдасканалення ці нават поўнагаперагляду навуковага зместу гісторыі як сацыяльна-гуманітарнай дысцыпліны. Яскравым прыкладам гэтай тэндэнцыі з’яўляюцца такія напрамкі,як кліаметрыя (квантытатыўная гісторыя, колькасная гісторыя)і псіхагісторыя.

 


Дата добавления: 2019-07-17; просмотров: 200; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!