Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў ХІХ – пач. ХХ ст.



Роля рускай народнай песні, канта і раманса ў развіцці свецкай музыкі a cappella. Інтанацыйныя рысы і жанравая разнастайнасць хароў А. Даргамыжскага, Ц. Кюі, народжаных пад уплывам песенна-рамансавай культуры. Харавыя цыклы А. Даргамыжскага і Ц. Кюі.

Роля харавой творчасці П. Чайкоўскага ў абагульненні дасягненняў гэтага жанру. Асаблівасці харавой фактуры, спалучаючай гарманічны склад і свабоду меладычнага развіцця кожнага голасу. Характэрныя рысы інтанацыйнага і гарманічнага строю музыкі П. Чайкоўскага. Тыпы харавой фактуры.

Філасофскія, гуманістычныя матывы хароў С. Танеева. Пашырэнне рамак мініяцюры a cappella да вызначэння і маштабаў харавой паэмы. Саставы і фактурныя асаблівасці хароў. Тыпы суадносін слоў і музыкі. Цыклы хароў. Сувязь творчасці кампазітара з практыкай харовога выканальніцтва. Роля поліфаніі.

Новы этап у развіцці харавой мініяцюры ў пачатку ХХ ст.

Песенна-рамансавы і рэчытатыўна-дэкламацыйны пачатак у харах А. Грачанінава. Асаблівасці фактуры і формаўтварэння, прыёмаў харавога пісьма кампазітара.

Роля П. Часнакова ў форміраванні харавой адукацыі Расіі. Гарманічныя і тэмбрава-рэгістравыя выразныя сродкі хароў П. Часнакова, перавага гарманічнага пачатку перад мелодыяй.

В. Каліннікаў – кампазітар, выкладчык і дырыжор.

Асаблівасці стылю хароў a cappella В. Каліннікава, іх кампазіцыйная разнастайнасць. Тэмы-вобразы і жанравыя рысы твораў кампазітара, своеасаблівасць інтанацыйна-гарманічнай мовы і формаабразавання.

 


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 12; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!