Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XX cт.ст.



Станаўленне і развіццё жанраў месы і пасіёнаў, іх асноўныя віды, тыпы выканання і этапы развіцця.

Развіццё жанраў араторыі і кантаты. Паняцце «араторыя», узнікненне жанра. Адрозненне араторыі ад кантаты і оперы. Разнавіднасці італьяскай араторыі XVII ст. Нямецкая араторыя XVIII ст., яе асаблівасці ў творчасці Г. Шутца, І. Баха. Росквіт класічнага жанра араторыі у творчасці Г. Генделя.

Жанравая прырода кантаты, яе віды. Стылёвыя асаблівасці свецкіх кантат І. Баха «Сялянскай» і «Кававай».

Манументальна-гераічны стыль араторый Г. Генделя. Тэматыка, кампазіцыйныя элементы і драматургія араторый кампазітара.

Значэнне творчасці Й. Гайдна ў развіцці аратарыяльнага жанру на прыкладзе араторыі «Времена года» з яе выяўленчымі прыёмамі.

Кантатна-аратарыяльная творчасць Баха. Характарыстыка араторыі «Magnificat».

«Высокая меса h-moll» І. Баха як твор канцэртнага плана, складанага шматзначнага зместу. Асноўны драматургічны прынцып месы – кантраст вобразаў.

Рэквіем як від жалобнай памінальнай месы. Стылёвыя асаблівасці рэквіема В. Моцарта як прыклад строгага стылю, стрыманасці пачуццяў. Свецкі, пазбаўлены настрою культавых песнапенняў, характар реквіема Дж. Вердзі, кампазітара, які разгортвае хвалюючую сваім рэалізмам карціну міравой катастрофы. Асаблівасці гарманічнай мовы жанра рэквіема ў творчасці Г. Фарэ, якія падрыхтавалі адкрыццё музычнага стылю імпрэсіянізму.

Оперна-харавая творчасць замежных кампазітараў XVII – XIX cт.ст. Функцыі хораў у лірычнай французскай оперы «Фауст» Ш. Гуно.

Музычная мова оперных хораў “Вольны стралок” К. Вэбера.

Асаблівасці харавых сцен і лейтматыўнай сістэмы у развіцці музычнай драматургіі опер Р. Вагнера («Лятучы галандзец», «Тангейзер», «Лаэнгрын»).

Творчасць Дж. Вердзі – майстра італьянскага опернага мастацтва. Стыль італьянскага бельканта хароў ў оперы «Набука».

Псіхалагічныя музычныя оперныя шэдэўры «Рыгалета» і «Травіята», асаблівасці пісьма іх хароў.

Грандыёзныя масавыя харавыя сцэны-фрэскі ў оперы Дж. Вердзі «Аіда».

Двупланавасць вобразна-смыславой драматургіі оперы «Кармэн» Ж. Бізэ як новы этап у развіцці замежнай оперна-харавой музыкі.

Драматургічныя прынцыпы харавых сцен оперы «Галька» у творчасці заснавальніка польскай опернай класікі С. Манюшкі.

Росквіт чэшскай музычнай культуры ў творчасці Б. Сметаны, звязанай з лепшай камічнай операй «Прададзеная нявеста»; маляўнічасць меладычнай і гармонічнай мовы яе хароў.

 


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 13; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!