Тэма 1. Беларуска харавая музыка XX ст. у даваенны перыяд.



Харавая музыка ў пачатку XX ст. Развіцце музычнай культуры ва ўмовах беларусізацыі 20-х гадоў. Адлюстраванне новага зместу харавой музыкі праз тэму працы і сацыялістычнага будаўніцтва, патрыятычную тэматыку. Зараджэнне оперы, жанру масавай харавой песні і арыгінальных хароў на тэксты беларускіх паэтаў у творчасці кампазітараў М. Чуркіна, М. Аладава, А. Туранкова, М. Мацісона, Р. Пукста.

Апрацоўка народнай песні (сольная і харавая) як адзін з вядучых музычных жанраў. Метады харавых апрацовак і гарманізацый у харавых зборніках М. Аладава, Ул. Тэраўскага, М. Равенскага, А. Грыневіча, у творчасці М. Чуркіна, Р. Пукста, А. Прохарава і інш.

Харавая музыка 30-х - пачатку 40-х гадоў. Хваля стэрэатыпізацыі мастацтва. Адсутнасць камерна-інструментальных жанраў. Харавая апрацоўка народнай песні.

Тэматычныя і жанравыя асаблівасці вакальна-харавой музыкі 30-х гадоў.

Зборнік І. Любана “Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні”.

Творчасць кампазітараў М. Аладава, М. Чуркіна, А. Багатырова, Р. Пукста, І. Любана, М. Куліковіча-Шчаглова. Харавая творчасць А. Туранкова і С. Палонскага.

Харавая музыка ў заходняй Беларусі. Дзейнасць Р. Шырмы – новы этап у развіцці харавога мастацтва. (Творчасць К. Галкоўскага, А. Грэчанінава, А. Кошыца, М. Гайваронскага, А. Пашчанкі і інш.). Героіка-патрыятычная і лірыка-драматычная тэматыка ў вакальна-харавой творчасці кампазітараў ваеннага часу (А. Багатыроў, Р. Пукст, С. Палонскі, І. Любан, В. Залатароў, М. Куліковіч-Шчаглоў, М. Равенскі).

 


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 15; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!