А6.Устанавіце адпаведнасць паміж паняццем і яго значэннем



А. Архаізмы Б. Гістарызмы В. Неалагізмы 1) новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны і не ўвайшлі ў актыўны слоўнікавы запас; 2) афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва 3) словы вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы; 4) устарэлыя назвы пэўных рэчаў, з’яў, якія існуюць і ў наш час; 5) словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы і побыце людзей

 

А7. Адзначце канструкцыі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:


1) востры язык

2) пахне ружа

3) поле дзейнасці

4) сохнуць па хлопцу

5) дуплаватае дрэва


 

А8. Вызначыць, якія з пранумараваных у сказе слоў з’яўляюцца мнагазначнымі:

Неба, вада1 і зямля2 іскрацца, пераліваюцца зіхатлівым3 бляскам, пахнуць то праснаватым, то горка-салодкім водарам4 коцікаў, лотаці і набрынялай чаромхай5.

 

А9. Адзначце словы-амонімы:

1) нязломны – ‘такі, якога нельга перамагчы, знішчыць’ і нязломны – ‘стойкі, цвёрды ў перакананнях’;

2) драбіны – ‘прыстаўныя лесвіцы’ і драбіны – ‘каляска’;

3) прасаваць – ‘гладзіць прасам’ і прасаваць – ‘апрацоўваць пры дапамозе прэса, сціскаць’;

4 ) нямы – ‘пазбаўлены здольнасці гаварыць’ і нямы – ‘маўклівы, ціхі’;

5) тромб – ‘згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносным сасудзе’ і тромб – ‘смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай’.

 


Дата добавления: 2016-01-05; просмотров: 21; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!