А4. Вызначце стыль тэксту.



Ведаеце, мінулай вясной я ў стэпе пабываў. Першы раз. Ну і прыгажосць. Куды ні глянь – мора пышнай травы і кветак. А кветкі! Якіх толькі няма! А ўсялякіх птушак – безліч! Так і заліваюцца на розныя лады. А ў небе – ястрабы. Ды штук дзесяць. Крылы распасцёртыя, і глядзяць уніз, каб чым пажывіцца. Убачаць зайца – бух уніз, і зайцу каюк. А курапатак колькі! Так і шныраюць. Была б у мяне стрэльба – настраляў бы шмат. Не панесці. Ды я не паляўнічы. Птушак люблю.

1) мастацкі 2) навуковы 3) публіцыстычны 5) гутарковы 4) афіцыйна-справавы

 

А5. Вызначце стыль тэксту.

Згодна з 2-й сесіяй ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 г. апарат падлег-лых ВСНГ БССР устаноў і прадпрыемстваў павінен быў з 15/VI-1927 года перайсці на працу па-беларуску. Аднак шмат трэстаў і гаспадарчых адзінак да гэтага часу вядуць перапіску з ВСНГ БССР выключна на рускай мове.

Дзеля чаго загадваю:

1. Усім трэстам, гаспадарчым адзінкам і прадпрыемствам (акрамя Гомельшчыны) з 15 ліпеня гг. поўнасцю перавесці свой апарат на беларускую мову.

2. З 15 ліпеня 1928 г. прымаць на службу на аднолькавыя пасады толькі тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову.

Старшыня ВСНГ БССР.

 

1) мастацкі 2) афіцыйна-справавы 3) навуковы 5) гутарковы 4) публіцыстычны

 

А6. Вызначце стыль тэксту.

Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. І нашы продкі ведалі гэта не горш за нас. Таму і шукалі розныя спосабы, каб дапамагчы самім сабе. Так, напрыклад, першую кашульку свайму дзіцяці маці імкнулася шыць не з новага палатна, а са старызны і так, каб у ёй не было ні каўнерыка, ні рубца з наваротам. Тады лічылася, што дзіця будзе расці паслухмянае і ласкавае.


1) мастацкі

2) публіцыстычны

3) навуковы

4) афіцыйна-справавы

5) гутарковы


 

А7. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Людзі добрай волі, шырокія колы грамадскасці, … і іншыя афіцыйныя асобы, намеціць новыя рубяжы, мірнае суіснаванне, гарант бяспекі, на варце парадку, атмасфера разрадкі.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А8. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Мець месца, прыцягнуць да адказнасці, давесці да ведама, аказаць садзеянне, ажыццяўляць кіраўніцтва, праявіць цікавасць, выключыць магчымасць, зрабіць справаздачу, на парадку дня, знаходзіцца ў стане, мы, ніжэйпадпісаныя.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А9. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Неабходна заўважыць, гаворка ідзе пра …, можна зрабіць вывад, варта падкрэсліць, праблематыка пытання, такім чынам, як было адзначана вышэй, зроблена спроба паказаць, у аснову пакладзена, … і гэтак далей, па-першае, па-другое…, у дадзеным выпадку.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А10. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Даверчая грамата, падняць жалезны занавес, дыпламатычная недатыкальнасць, прыняць пад увагу, ратыфікаваць пагадненне, мець месца, сустрэча на вышэйшым узроўні.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А11. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Парламент, дэбаты, сацыяльны статус, сімпозіум, кангрэс.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А12. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка:

Прыхапіла марозам, найшло ўтрапенне, не даваць ганьбы, абяцанка-цацанка, ласка-пакора, з глузду з’ехаць, напароцца на мядзведзя, дальбог, нарабіць гвалту, шыбаваць нацянькі, крычаць немым голасам.

1) гутарковы 4) навуковы
2) мастацкі 5) публіцыстычны
3) афіцыйна-справавы  

 

А13. Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апавядання.


1) уступ (завязка

2) вывады

3) асноўная частка

4) агульнае ўяўленне аб прад-меце

5) развязка


 

А14. Адзначце жанры мастацкага стылю.


1) санет

2) рэпартаж

3) аповесць

4) рэцэнзія

5) камедыя


 

А15. Адзначце прыметы гутарковага стылю.


1) натуральнасць маўлення

2) строгая лагічнасць

3) дакладнасць

4) сцісласць

5) непасрэднасць


 

А16. Вызначце стыль тэксту і запішыце тое слова, якое не характэрна для гэтага стылю.

Мясцовасць скрозь была няроўная. Часам траплялся высакаватыя ўзгоркі, невялікія ўзвышшы, і сялянскія загоны на іх то падымаліся ды апускаліся, то перарываліся пералескамі. Здавалася, нейкая казачная ткачыха зрабіла гэты маляўнічы дэкор.

А17. Вызначце стыль тэксту і запішыце тое слова, якое не характэрна для гэтага стылю.

Неба над галавой чыстае-чыстае, ні воблачка. Сонца смаліць ад самага ранку, іанасфера нагрэлася да таго, што і дыхнуць, здаецца, нельга. Толькі тут, у лесе, гуляў слабы ветрык.

 

А18. Адзначце жанры публіцыстычнага стылю.


1) лекцыя

2) рэпартаж

3) інтэрв’ю

4) балада

5) нататка


 

А19. Выберыце слова, якое з’яўляецца лішнім.


1) рэпартаж

2) фельетон

3) кодэкс

4) нарыс

5) інтэрв’ю


 

А20. Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апісання.


1) агульнае ўяўленне аб прадмеце

2) развязка

3) выразныя прыкметы прадмета

4) доказы

5) адносіны аўтара


 

Т э с т 5. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ

 

А1. Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): арфаэпія, сінус, малекула, вуглярод.


1) публіцыстычны

2) навуковы

3) афіцыйна-справавы

4) гутарковы

5) мастацкі


 

А2. Укажыце сферы выкарыстання навуковага стылю.


1) навука

2) мастацкая літаратура

3) тэхніка

4) публіцыстыка

5) адукацыя


 

А3. Вызначце мэту навуковага стылю.

1) уздзейнічаць на пачуцці людзей

2) паведамляць пра дасягненні навукі і тэхнікі

3) даносіць да чытача аргументаваную інформацыю

4) афармляць юрыдычныя дзеянні асоб і дзяржавы

5) абслугоўваць дыпламатычную сферу грамадскай дзейнасці

 

 

А4. Адзначце прыметы навуковага стылю.


1) ацэначнасць

2) строгая дакладнасць

3) лагічнасць

4) пафаснасць мовы

5) афіцыйнасць


 

А5. Адзначце прыкметы навуковага стылю.


1) натуральнасць маўлення

2) строгая лагічнасць

3) сцісласць

4) дакладнасць

5) непасрэднасць


 

А6. Адзначце прыкметы навуковага стылю.


1) ацэначнасць

2) строгая дакладнасць

3) узнёсласць

4) пафаснасць мовы

5) афіцыйнасць


 

А7. Вызначце стыль тэксту і запішыце тое слова, якое не характэрна для гэтага стылю.

Дуб – род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных у паўночным паўшар’і і ў гарах трапічнага пояса. На Беларусі вядомы два віды ў прыродных умовах і сем відаў інтрадукавана. Дуб на Беларусі – адна з асноўных лесаўтваральных парод. Драўніна моцная і гнуткая, мае высокія фізіятэхнічныя ўласцівасці і сімпатычную тэкстуру. Выкарыстоў-ваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі.

А8. Знайдзіце моўныя сродкі, характэрныя для навуковага стылю.

1) агульнаўжывальныя словы

2) памяншальна-ласкальныя словы

3) тэрміны

4) дыялектызмы

5) абстрактная лексіка

 

А9. Знайдзіце і запішыце жанр навуковага стылю.


1) трыялет

2) нарыс

3) дыпломная праца

4) эсэ

5) загад


 

А10. Адзначце жанры навуковага стылю.


1) дысертацыя

2) акт

3) рэферат

4) балада

5) даведка


 

А11. Адзначце жанры навуковага стылю.


1) пратакол

2) трыялет

3) нарыс

4) анатацыя

5) загад


А12. Суаднясіце лексіку навуковага стылю з яе групай

А. Функцыянаваць, абумоўліваць, харак-тарызавацца, з’яўляцца, называцца, вынікаць Б. Мікрабіялогія, флора, мітахондрыі, генэзіс В. Такім чынам, акрамя таго, па-першае, тым не менш, верагодна, згодна з, на наш погляд 1. Сродкі лагічнай сувязі 2. Агульнанавуко-вая лексіка 3. Тэрміны

 

А13. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Адназначнасць тэрміна 2. Сістэмнасць 3. Адсутнасць канатацый А. Лексічнае значэнне тэрміна не па-вінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію. Б. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы або тэхніцы. В. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы

 

А14. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Нетэрміналагічная лек-сіка 2. Агульнанавуковая лек-сіка 3. Тэрміналагічная лексіка 4. Сродкі лагічнай сувязі А. Словы з адцягненымі, абагуль-няльнымі значэннямі Б. Злучнікі і злучальныя словы В. Лексіка, якая ўжываецца ў розных сферах навукі Г. Сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі

 

А15. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Лагічнасць 2. Дакладнасць 3. Доказнасць 4. Абагульненасць (абстрактнасць) 5. Аб’ектыўнасць А. Выкарыстанне адназначных навуковых сродкаў, слоў, тэрмінаў Б. Інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, несупярэчліва В. Разгляд праблемы з розных пунктаў гледжання, адсутнасць суб’ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак Г. Прыводзяцца аргументы на карысць разгляданых палажэнняў Д. Адбор сродкаў, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць

 

А16. Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-разважання.


1) выразныя прыметы прадмета;

2) тэзіс;

3) кульмінацыя;

4) доказы;

5) вывады


А17. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.


1) вячэрні змрок

2) муфта счаплення

3) валодаць красамоўствам

4) кантынентальны шэльф

5) светлая надзея


 

А18. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.


1) кінуць позірк

2) пята дзвярэй

3) паверыць у шчырасць

4) падушка механізма

5) гіпертанічны крыз


А19. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.


1) іанізацыя паветра

2) паваліцца ад знямогі

3) глотагенез славян

4) імкненне да прыгожага

5) пастарэнне металу


 

А20. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.


1) на світанку жыцця

2) чуласць да хараства

3) прамавугольная матрыца

4) танаж вагона

5) карэкцыя зроку


 

Т э с т 6. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

 

А1. Вызначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка

Рэквізіт, фармуляр, службовае поле, фармуляр-узор, штамп, рэзалюцыя, левая частка аркуша, рэгістрацыйны нумар.


1) публіцыстычны

2) навуковы

3) афіцыйна-справавы

4) гутарковы

5) мастацкі


 

А2. Адзначце, для якога стылю характэрна наступная лексіка.

Ісцец, наймальнік, адказчык, непрызнанне, аказаць дапамогу, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд, прыняць меры, дагаворныя бакі, выдаць загад.


1) публіцыстычны

2) навуковы

3) афіцыйна-справавы

4) гутарковы

5) мастацкі


 

А3. Якія сферы дзейнасці абслугоўвае афіцыйна-справавы стыль?

1) канцылярскую, афіцыйна-справавую

2) юрыдычную, дыпламатычную

3) галіны навукі, тэхнікі

4) галіну адукацыі

5) бытавую сферу

 

А4. Адзначце прыметы афіцыйна-справавога стылю.


1) вобразнасць

2) непасрэднасць маўлення

3) строгая аб’ектыўнасць

4) канкрэтнасць

5) эмацыянальнасць


 

А5. Укажыце асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.


1) эмацыянальнасць

2) інфармацыйнасць

3) аб’ектыўнасць

4) дакладнасць

5) стандартызацыя

6) вобразнасць


 

А6. Укажыце, што характэрна для афіцыйна-справавога стылю.

1) спецыяльныя моўныя сродкі

2) ужыванне лічэбнікаў

3) моўныя звароты, або канцылярскія штампы

4) выкарыстанне малюнкаў, ілюстрацый

5) выкарыстанне дыялогаў

 

А7. Укажыце, якія падстылі мае афіцыйна-справавы стыль.


1) заканадаўчы

2) вучэбна-навуковы

3) адміністрацыйна-канцылярскі

4) навукова-даведачны

5) дыпламатычны


 

А8. Адзначце жанры афіцыйна-справавога стылю.


1) нататка

2) рэзюмэ

3) п’еса

4) даверанасць

5) пратакол


 

А9. Выберыце слова, якое з’яўляецца лішнім.


1) даверанасць

2) нататка

3) заява

4) справаздача

5) загад


 

А10. Дакумент – гэта:

1) матэрыяльны аб’ект з замацаванай у ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы

2) традыцыйны лінейны запіс, надрукаваны загадзя, але з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залеж-насці ад канкрэтнай сітуацыі

3) паслядоўнасць сінтаксічна аформленых сказаў.

4) адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.

5) тэкст, вытрыманы ў адным стылі.

А11. Укажыце, якія функцыі выконвае дакумент.


1) інфармацыйную

2) арганізацыйную

3) эстэтычную

4) камунікатыўную

5) юрыдычную

6) выхаваўчую


 

А12. Адзначце групы службовых дакументаў.


1) асабістыя

2) распарадчыя

3) фінансавыя і ўліковыя

4) арганізацыйныя

5) традыцыйныя

6) пастаянныя


 

А13. Адзначце рэквізіты службовых дакументаў.


1) герб

2) эмблема

3) дата

4) адрасат

5) абзац

6) подпіс

7) візы

8) пячатка

9) анкета

10) табліца

11) грыф узгаднення


 

А14. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Асабістыя дакументы Б. Распарадчыя дакументы В. Адміністрацыйна-аргані-зацыйныя дакументы Г. Інфармацыйна-даведач-ныя дакументы Д. Арганізацыйныя даку-менты Е. Фінансавыя і ўліковыя дакументы   1. Даведка, акт, тлумачальная за-піска 2. Распіска, заява, аўтабіяграфія 3. Загад, пастанова, распараджэнне 4. Бухгалтарскі баланс, плацёжныя даручэнні, квітанцыі 5. Статут, палажэнне, інструкцыя 6. Кантракт, план, дамова, спра-ваздача, канстытуцыя

 

А15. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Аспект справавога ліста Б. Моўная формула справавога ліста В. Кампазіцыя справавога ліста Г. Канцылярскія штампы Д. Расшчэпленыя выказнікі 1. Паслядоўнасць размяшчэння яго састаўных частак (аспектаў) 2. Выражаныя словазлучэннем (прыняць удзел, аказаць дапамогу) 3. Думка (тэма), якая выказана адным або некалькімі сказамі 4. Устойлівы зварот, словазлучэнне, якія паказваюць на характар функцыі гэтага ліста 5. Устойлівыя звароты, якія паўта-раюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый  

 

А16. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Акт Б. Кантракт В. Дагавор Г. Хадайніцтва Д. Завяшчанне 1. Зварот з афіцыйнай просьбай аб чым-небудзь; дакумент з афіцыйнай просьбай 2. Афіцыйны дакумент, распараджэнне каго-небудзь аб сваёй маёмасці на выпадак смерці 3. Афіцыйны дакумент, пратакол, запіс аб якім-небудзь юрыдычным факце 4. Пісьмовае або вуснае пагадненне пра ўзаемныя абавязацельствы 5. Дагавор, пагадненне з узаемнымі абавязацельствамі для дагаворных бакоў

 

А17. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Абанемент Б. Абанент В. Адрасат Г. Адрасант Д. Юрыскон-сульт Е. Юрыдычная асоба 1. Асоба, якой адрасавана паштовае адпраўленне, тэлеграма 2. Кансультант пры ўстанове па практычных пытаннях права 3. Права і дакумент на карыстанне чым-небудзь пэўны час 4. Арганізацыя, якая мае ва ўласнасці адасобле-ную маёмасць і выступае ў судзе ад свайго імя 5. Асоба, якая карыстаецца абанементам 6. Асоба, якая пасылае паштовае ці тэлеграфнае адпраўленне, адпраўнік

 

А18. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Коміваяжор Б. Маклер В. Менеджар Г. Негацыянт Д. Экспедытар 1. Асоба, якая займаецца адпраўкай, рассылкай чаго-небудзь 2. Аптовы купец, які вядзе гандаль пераважна за межамі сваёй краіны 3. Раз’язны гандлёвы агент фірмы, які заключае гандлёвыя пагадненні і мае пры сабе ўзоры тавару, прэйскуранты, каталогі і г.д. 4. Пасрэднік пры ўчыненні ўгод на фондавых, таварных і валютных біржах 5. Кіраўнік кампаніі, банка, фінансавай установы

 

А19. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Брокер Б. Дылер В. Інкасатар Г. Інвестар Д. Ліхвяр 1. Асоба, арганізацыя аба дзяржава, якая робіць інвестыцыю, укладчык 2. Той, хто бярэ вельмі высокія, не дазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы 3. Пасрэднік на таварнай, фондавай або валютнай біржы, які ўчыняе ўгоды на продаж і куплю 4. Фізічная або юрыдычная асоба, якая займаецца перапродажам тавараў, каштоўных папер і валют 5. Службовая асоба, якая робіць прыём грошай ад арганізацый для здачы іх у банк

 

А20. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

А. Інфляцыя Б. Дэвальвацыя В. Дэнамінацыя Г. Дэфляцыя Д. Індэксацыя Е. Нуліфікацыя 1. Працэс стрымлівання росту грашовай масы ў абарачэнні з мэтай павысіць яе пакупную здольнасць 2. Карэкціроўка велічыні даходаў фізічных асоб у грашовых адзінках РБ з бюджэтных крыніц з мэтай частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй 3. Абвяшчэнне дзяржавай рэзка абясцэненых грошай несапраўднымі 4. Перапаўненне сферы абарачэння грашовымі знакамі і, як вынік, іх абясцэньванне 5. Узбуйненне грашовай адзінкі краіны з мэтай спарадкавання грашовага абарачэння і надання большай паўнацэннасці нацыянальнай валюце 6. Памяншэнне афіцыйнай колькасці золата ў грашовай адзінцы краіны або зніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін, якое праводзіцца ў заканадаўчым парадку

 


Дата добавления: 2016-01-05; просмотров: 38; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!