Артыкуляцыя, агогіка і фразіроўка ў арганізацыі музычнага твор.



Сярод выканальніцкіх сродкаў выразнасці, якія садзейнічаюць часовай пабудове музычнага твору, важнае месца займаюць артыкуляцыя, агогіка і фразіроўка. Збліжае гэтыя сродкі выразнасці яшчэ і тое, што яны, як правіла, не выпісаны ў нотным тэксце, што дае выканаўцу шырокую прастору для творчасці і праяўлення сваёй індывідуальнасці.

Сутнасць паняцця “артыкуляцыя” была адзначана вядомым расійскім арганістам, музыказнаўцам і выкладчыкам І.Браўдо, які пісаў: ”Слова гэта запазычана музыкантамі з навукі аб мове. Там гавораць аб артыкуляванні складаў, аб той ці іншай ступені дакладнасці, расчлянёнасці складаў пры выгаворванні слова. Падобна гэтаму ў музычнай тэорыі пад артыкуляцыяй разумеецца мастацтва выконваць музыку з той ці іншай ступенню расчлянёнасці або злітнасці яе тонаў” 1.

Шкала ступеняў злітнасці і расчлянёнасці гукаў доўжыцца ад legatissimo (максімальнай злітнасці гукаў) да staccatissimo (максімальнай іх адрывістасці) і можа быць разбіта на пэўныя зоны. На смыкавых інструментах артыкуляцыя мае асаблівы сэнс і здзяйсняецца вядзеннем смыка, на духавых — рэгуляваннем дыхання, на клавішных — зняццем пальца з клавішы, у спевах — з дапамогай галасавога апарату.

У нотным запісу артыкуляцыя адзначаецца італьянскімі тэрмінамі (tenuto, portato, marcato, spicato, pizzicato і інш.), альбо графічнымі знакамі — лігамі 1, гарызантальнымі і вертыкальнымі рыскамі, кропкамі, клінкамі, а таксама рознымі камбінацыямі гэтых знакаў.

Артыкуляцыя выконвае многія важныя функцыі: садзейнічае дыферэнцыяцыі, рэльефнаму размежаванню самых дробных элементаў музычнага тэксту — асобных гукаў і інтанацый, праяўленню структуры мелодыі, удакладненню эмацыянальнага характару музычнага вобразу. Каб даказаць гэта, дазвольце свайму вучню паэксперыментаваць з артыкуляцыяй на тым творы, які ён вучыць, памяняць яе, паспрабаваць дабіцца з дапамогай артыкуляцыі іншага характару гучання музыкі.

Тэрмін “фразіроўка” таксама запазычаны з мовазнаўства. Фразіроўка належыць да музычнай формы, да яе часовай арганізацыі і абумоўліваецца логікай развіцця музычнай думкі. Рэалізуецца фразіроўка ў працэсе жывога выканання музыкі праз такі сродак выразнасці, як артыкуляцыя. Фразы падзяляюцца паміж сабой цэзурамі, альбо паўзамі.

Для мастацкай фразіроўкі неабходна зразумець асноўны характар твору, таму што гэта ўплывае на выкананне кожнай дэталі. Напрыклад фраза, якая сустракаецца ў творы жвавага, усхваляванага характару павінна перадавацца зусім інакш, чым аналагічная фраза ў павольным лірычным творы. Як адзначаў знакаміты скрыпач і педагог Л. Ауэр “…добрая фразіроўка мае на ўвазе наяўнасць артыстычнага даравання” 2. Ён жа пісаў “Фразіроўка … ёсць мастацтва надаць музычным фразам — тэмам,

1 Неабходна строга адрозніваць лігі сэнсавыя, фразіровачныя, якія ўказваюць сінтаксічную пабудову музычнай формы, лігі-штрыхі (артыкуляцыйныя) і лігі, якія адзначаюць звязную ігру legato.

разработцы або пасажам ва ўсіх разнастайных формах — належную ступень выпукласці, неабходную долю выразнасці і адценняў, з увагай да характару іх мелодыкі і рытмікі і суадносінам апошніх” 1. І далей падкрэсліваў, што выканаўца “… заўсёды павінен памятаць, што музычная фраза, як і фраза ў кнізе, ўяўляе сабой толькі частку агульнай меладычнай лініі…. Другасная роля падпарадкаваных або прыдатачных фраз павінна адчувацца ў выкананні…” 2.

Агогіка — невялікія адхіленні ад асноўнага тэмпу, якія не адзначаюцца ў нотным тэксце. Уведзены ў выканальніцкую практыку ў ХІХ ст. тэрмін “агогіка”, раней адзначаўся і разумеўся як rubato. Знітаваныя з артыкуляцыяй і фразіроўкай, агагічныя адхіленні ўзнікаюць паралельна дынаміцы, як быццам бы, выцякаюць з яе. Лёгкае crescendo звычайна спалучаецца з невялікім паскарэннем тэмпу, diminuendo — наадварот. Важна падкрэсліць, што гэтыя адхіленні ад тэмпу ўзаемна кампенсуюцца, што забяспечвае злітнасць, цэласнасць музычнага руху. Агагічныя адхіленні маюць розныя маштабы ў музыцы розных стыляў. Гаворачы пра выкананне rubato, І.Гофман падкрэсліваў: ”Мастацкія прынцыпы, якія ляжаць ў аснове rubato, — гэта высокі густ і захаванне мастацкіх межаў. Фізічны прынцып — раўнавага. Час, які вы аднялі ў адной фразы або яе часткі, неабходна пры першай магчымасці дадаць да другой з такім разлікам, каб “скрадзенае” ў адным месце было кампенсавана ў другім” 3. Гэты прынцып належыць і да агогікі, якая забяспечвае выразнасць музычнаму выкананню.

Вывады:

? Успрыманне часу ёсць адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнай хуткасці, працягласці, адначасовасці і паслядоўнасці падзей рэчаіснасці. У адрозненні ад прасторы, час мае толькі адно вымярэнне, але сапраўднае успрымаецца ў параўнанні з мінулым і будучым;

? У музыцы ўспрыманне тэмпу мае індывідуальна суб’ектыўны характар і залежыць ад таго, ці паспявае “успрымаючая” асоба сачыць за зменамі, якія адбываюцца (“павольна”), ці частка іх застаецца не ўспрынятай (“вельмі хутка”);

? Рытм у вузкім сэнсе — арганізаваная паслядоўнасць гукавых дліцельнасцей выступае адначасова як даўжыня і сцісласць асобных гукаў і як мастацкае ўздзеянне, якое вызываецца гэтай паслядоўнасцю; У шырокім сэнсе да рытму належыць усё, што мае дачыненне да часовай арганізацыі музыкі (ў адрозненні ад вышыні гучання) — долі, акцэнты, такты, групоўка нот ў доле і такце, групоўка нот у фразе і г.д.

? Сярод найбольш распаўсюджаных метадаў работы з рытмам: дырыжыраванне, спяванне, узбуйненне, метады лагічнай пабудовы, падтэкстоўкі, групоўкі дробных нот з рытмічным падкрэсліваннем кожнай першай.

? Найважнейшымі выканальніцкімі сродкамі пабудовы музычнага твору ў часе з’яўляюцца артыкуляцыя, фразіроўка і агогіка, якія не толькі дазваляюць рэалізаваць музычны працэс, але і надаюць музычнаму выкананню асаблівую выразнасць і індывідуальнасць.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 41; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!