Музычная форма як працэс. Псіхалогія ўспрыняцця асобай часу



Вядома, што музыка належыць да шэрагу часовых відаў мастацтва і ўяўляе сабой гукавы працэс. Менавіта як працэс, а не імкненне, не застылае становішча, яна развіваецца ў часе. Таму магчыма заключыць, што гук і час — дзве катэгорыі, якія абумоўліваюць музычнае мастацтва, з’яўляюцца асноўнымі ў справе авалодання музычным выканальніцтвам. Гук і час з’яўляюццца першакрыніцамі, ад якіх залежаць развіццё ўсіх астатніх сродкаў выразнасці.

Як сведчыць выканальніцкая і педагагічная практыка, самыя грубыя памылкі ў скажэнні аўтарскай задумы належаць менавіта да разбурэння часовай структуры твору. І гэтыя памылкі раўнаважны памылкам будаўніка, які вырашае прасторавыя задачы архітэктурнай будовы. Усякаму зразумела, што памылкі арганізацыі музычнага твору як працэсу належаць да самых буйных. Таму звернемся да найбольш агульных пытанняў, якія прама звязаны з псіхалогіяй успрымання часовых працэсаў, а таксама падрабязна разгледзім метадычныя пытанні, якія тычацца праблемы арганізацыі музычнай формы выканальніцкімі сродкамі.

Пытанне ўспрымання часу — адно з найбольш складаных, што тлумачыцца, перш за ўсё, складанасцю самой праблемы часу, якая разглядаецца рознымі навукамі — фізікай, фізіялогіяй, псіхалогіяй, матэматыкай, педагогікай і іншмі. Пры гэтым, кожная навука разглядае праблему з розных кропак гледжання.

Успрыманне часу ёсць адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнай працягласці, хуткасці, адначасовасці і паслядоўнасці падзей рэчаіснасці. У адрозненні ад прасторы, час мае толькі адно вымярэнне. Пры гэтым істотна яго неабарачальнасць (“усё цячэ”, “нельга двойчы ўступіць ў адну і тую ж раку”).

Успрыманне чалавекам часу мае сацыялізаваны характар і звязана з неабходнасцю арыентавацца ў тэмпе і рытме грамадскага жыцця (часу пачатку і канца працы, адпачынку, пасяджэнняў, руху транспарту і г.д.). Тут задача прыстасавання да часу не можа абыходзіцца без больш складаных працэсаў разумення і авалодання часам — адчування сапраўднага моманту, прадугадвання і планавання будучага. Прыстасаванне да музычнага часу (часу разгортвання музычнага твору) мае тую ж псіхалагічную аснову, але побач з сацыялізацыяй найважнейшым рэгулятарам арганізацыі музычнага часу выступаюць эстэтычныя законы.

Арыентацыя ў часе, у тым ліку і музычным — вельмі складаная з’ява з пункту гледжання псіхалогіі. Сюды ўваходзяць непасрэдныя інтуітыўныя працэсы, разважанні, ацэнкі і эмацыянальныя рэакцыі, а таксама назапашаны вопыт і навыкі (напрыклад, унутранага падліку, умення “выключэння” ўвагі, або, наадварот, яго ўтрымання на вялікай працягласці часу). Эксперыментальнае вывучэнне сведчыць, што найбольш дакладная ацэнка часу маецца ў галіне слыхавых і кінетычных ўражанняў. Такім чынам, слых найбольш прыстасаваны да ўспрымання часовых працэсаў. Лічыцца, што музыка — адна з тых нешматлікіх галін дзейнасці, у якой чалавек рэалізуе сапраўднае.

Недасканаласць прыроды такая, што цякучасць часу чалавек адчувае, толькі успрымаючы яго праз катэгорыі мінулага і будучага. Пры гэтым чалавек не можа адчуваць час як нешта рэальнае і ўстойлівае — як сапраўднае. Як сведчаць шматлікія эксперыменты, працягласць “сапраўднага моманту” для звычайнага, сярэднестатыстычнага чалавека складае ад 0,5 да 6 секундаў. Успрымаць і ацэньваць як сапраўднае больш працяглы прамежак часу магчыма толькі пры наяўнасці памяці і ўвагі, развітых пэўным чынам. Такія магчымасці, як правіла, развіваюцца ў музыкантаў ў працэсе шматгадовай прафесійнай дзейнасці. Многія музыканты неаднаразова падкрэслівалі, што менавіта ў музыцы пераадольваецца няўлоўная цякучасць часу, што здараецца, напэўна, дзякуючы складанай інфармацыйнай насычанасці кожнай, нават самай маленькай, адзінкі музычнай тканіны. Больш таго, некаторыя музыканты здольныя ў сваім ўспрыманні “згортваць” ў некалькі імгненняў вялізарны па аб’ёму музычны твор. Напрыклад, В.Моцарт ўяўляў сабе, “чуў” унутраным слыхам адразу ўсю сімфонію, у адно імгненне ад пачатку да канца. Здаецца, што яна ляжыць перад ім, як яблык на далоні.

У сучасных даследаваннях вучоныя прыходзяць да высновы, што успрыняцце часу магчыма толькі пры наяўнасці змен ў тых стымулах, якія маюцца ў асобы — знешніх, фізічных, або ўнутраных, псіхічных і фізіялагічных. Музычны твор, як з’ява часовая, заўсёды ўяўляе сабой змену пэўных працэсаў, якія запаўняюць той ці іншы прамежак фізічнага часу. Працягласць, (рытм ў яго вузкім адзначэнні), паслядоўнасць рытмічных малюнкаў, хуткасць (тэмп і метр) адлюстроўваюцца ва ўспрыманні слухача ці выканаўцы і абумоўліваюць яго арыентацыю ў музычным працэсе, які разгортваецца ў часе.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 19; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!