Работа над апавяданнем Уладзіміра Ліпскага «Пошук радаводных крыніц».



Першасны сінтэз.

Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі да апавядання «Пошук радаводных крыніц» (рубрыка «Слоўнік» на с. 46).

Слуханне твора ў выкананні настаўніка. Высвятленне вучнёўскіх эмацыянальных адносін да прачытанага.

Аналіз твора і другасны сінтэз.

Самастойнае перачытванне апавядання вучнямі з мэтай адказу на пытанне 1 метадычнага апарату дапаможніка (с. 48).

Гутарка па змесце і выбарачнае чытанне на аснове пытанняў і заданняў 2-5, 7: вызначэнне тэмы і галоўнай думкі твора (слова пісьменніка пра гісторыю рассялення нашых продкаў у Палескім краі. Гонар аўтара за фізічныя і духоўныя здольнасці прашчураў. Фальклорная аснова твора. Навукова- пазнавальная роля зместу апавядання.) Слоўнае маляванне вобразных карцін да зместу казкі.

Выкананне задання 6 (рубрыка «Папрацуйце ў пары, у групе» (с. 49): самастойнае перачытванне вучнямі зместу казкі ад слоў «Недзе, не ўказана дзе, жыла сям'я» і да радка «Так і цяпер жывуць у тых мясцінах палешукі і палевікі». Падзел яе на сэнсавыя часткі. Падбор загалоўкаў і іх запіс у сшытках.

Прыкладны план.

1. У адным месцы жыла сям'я.

2. Дзяльба.

3. Рашэнне двух малодшых сыноў.

4. Дарога прывяла братоў у пушчу.

5. Адкуль узяліся палевікі.

Падрабязны пераказ зместу казкі паводле плана адзін аднаму.

Чытанне і асэнсаванне загадкі Рыгора Барадуліна пра сваяцкія адносіны на с. 49.

Дамашняе заданне.

Падрабязны пераказ казкі пра паходжанне палешукоў і палевікоў.

Вынік урока.

— Чым узбагаціў вас твор Уладзіміра Ліпскага «Пошук радаводных крыніц»? Якія ўрокі, павучанні вы атрымалі ад аўтара?

 


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 961; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!