Работа з літаратурнай казкай Алеся Карлю- кевіча «Вавёрка піша сачыненне».



Тэма. Ніл Гілевіч «Я — беларус»

Задачы: пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі раздзела «Чалавек і яго род»: на што будуць звяртаць увагу і якія ўменні будуць развіваць падчас вывучэння мастацкіх твораў; працягнуць работу па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу чацвёртакласнікаў; фарміраваць правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі; удасканальваць у вучняў уменне вызначаць і перадаваць эмацыянальны настрой верша, вызначаць у паэтычным творы галоўнага героя, даваць яму характарыстыку на аснове яго думак і пачуццяў; адзначыць мастацкія асаблівасці і асноўную думку верша; выхоўваць пачуццё гонару за сваіх продкаў і ўсведамленне шчасця жыць на сваёй Радзіме.

Ход урока

Арг. момант

Праверка дамашняга задання

Аналіз старонак (31-32) навігатара да тэматычнага раздзела «Чалавек і яго род».

А) Разгляд малюнка-застаўкі і гутарка па яго змесце.

Пытанні і заданні.

— Як вы думаеце, людзі якой нацыянальнасці адлюстраваны на малюнку? Абгрунтуйце сваю думку. (Мастаком змешчаны беларусы даўніх часоў. Пра гэта сведчаць іх галаўныя ўборы, адзенне і абутак.)

— Што асаблівага вы заўважылі ў адлюстраванні партрэтаў жанчын? (Гледачу адразу кідаецца іх знешняя прыгажосць. Апрануты жанчыны ў розныя строі белага колеру. Іх адзенне ўпрыгожана вышыўкаю разнастайных узораў, большасць з якіх маюць чырвоны колер.)

— Адзенне беларусаў раней сведчыла аб іх сацыяльным і сямейным становішчы. Здагадайцеся, якую з жанчын можна лічыць незамужняй і чаму. (Незамужняй з'яўляецца чарнявая дзяўчына без галаўнога ўбору, першая справа ад гледача. Замужнія звычайна насілі хусткі, наміткі.)

— Каго з жанчын можна аднесці да простых сялян? Аргументуйце сваю думку. (Лапці абедзвюх першых жанчын, што знаходзяцца на пярэднім плане, сведчаць пра іх становішча.)

— Вусна апішыце выгляд мужчыны: яго твар, шапку, кашулю, накідку і абутак. Аб чым яны сведчаць? (Перад гледачом паўстае беларускі заможны шляхціц, які мае на галаве шапку з пушніны, яркую святочную накідку і боты.)

— Як выглядаюць на малюнку вобразы беларускіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынкі? (Адзенне і абутак дзяцей таксама сведчаць пра іх шляхецкае паходжанне.)

— Які эпізод з жыцця нашых продкаў, на вашу думку, паказаў мастак? (Відаць, паказаны святочны дзень, сустрэча продкаў нейкага важнага і значнага чалавека, якога раней віталі хлебам-соллю на ручніку ці мёдам.)

Б) Чытанне і асэнсаванне выказвання Уладзіміра Ліпскага пра захаванне памяці аб продках.

Пасля настаўніцкага чытання эпіграфа да раздзела вучням прапануецца яшчэ раз самастойна прачытаць словы пісьменніка і растлумачыць сэнс словазлучэння «падшавельваць агонь памяці». Гэта як? (Гэта значыць пастаянна цікавіцца жыццём сваіх прадзядуль і прабабуль, узгадваць іх асобы ў дні свят: на Радаўніцу (17 красавіка), на Дзень памяці (2 лістапада), на Дзень Перамогі (9 Мая) ці на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і ў іншыя дні.)

— Пры якой, умове, па словах Уладзіміра Ліпскага, мы будзем «адчуваць радасць жывога, сённяшняга дня»— будзем шчаслівымі? (Пры ўмове захавання памяці аб нашых продках. Пры параўнанні іх укладу жыцця са сваім. Наглядным прыкладам можа паслужыць наяўнасць амаль у кожнага вучня гаджэта, чаго не бачылі і не маглі карыстацца ў свой час нашы продкі, ці забяспечанасць сучасніка разнастайнымі відамі харчавання, аб якім хіба толькі маглі марыць нашы прадзеды.)

В) Чытанне і асэнсаванне задач да раздзела на с. 32 вучэбнага дапаможніка.

Настаўнік ва ўступным слове паведамляе, што рэалізацыя гэтых задач разлічана для кожнага вучня класа. Трэба ў час вучэбных заняткаў старацца выконваць пастаўленыя вучэбнай праграмай патрабаванні да ведаў і ўменняў. У час першага чытання настаўнік можа прыпыняцца і сваімі словамі ўдакладняць і каменціраваць сэнс некаторых задач. Варта нагадаць вучням, што на заключным уроку па падагульненні вывучанага ім давядзецца, як і ў III класе, ацэньваць свае дасягненні.

Работа з вершам Ніла Гілевіча «Я — беларус».

Першасны сінтэз.

Рубрыка «У свеце прыгожага»: разгляд і абмеркаванне рэпрадукцыі карціны расійскага мастака Валерыя Макарава «Нашы продкі» з дапамогай пытанняў і заданняў вучэбнага дапаможніка (с. 32-33). (Пры адказе на пытанне 4 вучні павінны ўзгадаць набытыя веды з вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» («Мая Радзіма — Беларусь»): лясы і рэкі старажытным продкам давалі магчымасць харчавацца і выжываць. Пытанне 5 запатрабуе і тлумачэння настаўніка, які зверне ўвагу на падачу лексічнага значэння слоў Пярун і славяне ў рубрыцы «Слоўнік» на с. 33.)

Слоўнае маляванне партрэтаў славян (мужчыны і жанчыны) па малюнку і пытаннях (заданне 3). Варта звярнуць увагу класа на рэалізацыю адной з пастаўленых задач: «маляваць словамі партрэты герояў твора» (на гэты момант жывапіснага).

Выразнае чытанне па памяці верша «Я — беларус» настаўнікам. Абмен уражаннямі: ці спадабаўся вам беларус Ніла Гілевіча? Чаму?

Аналіз і другасны сінтэз твора.

Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай адказу на пытанне 2 (с. 34).

Гутарка па змесце твора на аснове метадычнага апарату вучэбнага дапаможніка. Пры адказе на пытанне 4 настаўнік дапамагае вучням вылучыць у змесце верша апісанне дэталяў, звязаных з захаваннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў: адзначыць гонар малога шчаслівага і свабодалюбівага беларуса за слаўнае гістарычнае мінулае сваёй Радзімы, яго ўдзячнасць продкам за захаванне і перадачу ў спадчыну багатай прыроды, беларускай мовы і песень.

Работа над выразным чытаннем: выдзяленне націскных слоў, паўз, вызначэнне інтанацыі і настрою. (Пры неабходнасці настаўнік прапануе кпасу выкарыстаць парады вядомых з II класа памяткі «Як навучыцца выразна чытаць твор» і з III класа «Слоўніка-памочніка для вызначэння настрою» і «Слоўніка-памочніка для вызначэння інтанацыі».)

Ацэнка якасці чытання: вучні класа сочаць за захаваннем інтанацыі, неабходных паўз і націскных слоў сваім аднакласнікам, даюць яму пры неабходнасці парады.

Дамашняе заданне.

Вывучыць верш на памяць.

Вынік урока.

— Якія з задач, пастаўленых на старонцы- навігатара да раздзела «Чалавек і яго род», вы паспяхова рэалізавалі? Над якімі давядзецца яшчэ папрацаваць?

— Ці адпавядае адлюстраваны мастаком на с. 34 партрэт галоўнага героя верша Ніла Гілевіча вашаму ўяўленню? Аргументуйце сваю думку.

 

Тэма. Барыс Сачанка «Адкуль пайшоў твой род?»

Задачы; удасканальваць навык правільнага маўлення гукаў і захавання акцэнталагічных норм пры чытанні; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора; развіваць уменне прагназаць змест твора па яго загалоўку, ацэньваць правільнасць уласнага і пачутага чытання; фарміраваць уменне правільнага, асэнсаванага і выразнага чытання тэксту-разважання з захаваннем адпаведных паўз на знаках прыпынку; выхоўваць у вучняў цікавасць да каранёў сваёй сям'і і роду.

Хдо урока

Арг. момант

Праверка дамашняга задання.

3. Маўленчая размінка.

Работа над урыўкам з верша Васіля Жуковіча «Продкі», змешчанага на с. 35 вучэбнага дапаможніка. Акрамя выразнага вымаўлення пазначаных у радках гукаў, упершыню ўвага класа засяроджваецца на вымаўленне спалучэнняў літар тч і дч (на прыкладзе слова матчыну). Можна прапанаваць прачытаць гэтыя радкі са змяненнем голасу: звычайным і шэптам, ціха.

4. Работа над апавяданнем «Адкуль пайшоў твой род?».

Першасны сінтэз.

Гутарка па змесце прачытанага ўрыўка з верша Васіля Жуковіча.

Пытанні і заданні.

— За якія якасці характару і здзейсненыя ўчынкі паэт услаўляе нашых продкаў, ганарыцца імі? Знайдзіце і прачытайце адпаведныя словы. (Тут настаўнік накіруе клас на тлумачэнне ў «Слоўніку» слоў зухаватыя і спраўныя.)

— У чым, гаворыць паэт, наша пакаленне саступае, прайграе сваім продкам? (У сучасных людзей не хапае годнасці.)

— Што такое годнасць? Патлумачце значэнне гэтага слова і сэнс радкоў «нам годнасці іх не стае». (Годнасць — станоўчыя маральныя якасці чалавека, такія, як пачуццё выканання сваіх абавязкаў, доўгу, вернасці, свабодалюбства і інш., якія адпавядаюць пэўным грамадскім патрабаванням, а таксама ўсведамленне чалавекам гэтых якасцей. Пачуццё чалавечай годнасці.)

Рубрыка «Узгадайце» (с. 35): вызначэнне агульнага кораня ў словах продкі, народ і Радзіма. Асэнсаванне слоў род і народ. Параўнанне ўласных меркаванняў з прадстаўленымі артыкуламі слоўніка. Працяг тлумачэння іх лексічнага значэння па «Слоўніку».

Працяг слоўнікавай работа са словам дбанне, якое сустрэнецца пад канец тэксту «Адкуль пайшоў твой род?».

Рубрыка «Пафантазіруйце» (с. 36): прагназаванне зместу апавядання Барыса Сачанкі па загалоўку. Вольнае разважанне вучняў на змешчаныя пытанні рубрыкі.

Як паказвае вопыт, мала хто з вучняў класа зможа дэталёва паведаміць пра радавод сваёй сям'і. Да месца будуць сказаныя Васілём Жуковічам словы, што нашаму пакаленню не хапае годнасці. З урока «Чалавек і свет» па тэме «Нашы продкі» вучні ўжо чыталі пра звычай, які існаваў у крывічоў. Юнак, які дасягаў паўналецця, павінен быў не толькі «пераплысці паўнаводную раку, раскласці вогнішча, упаляваць звера», але яшчэ трэба добра ведаць і пералічваць сваіх продкаў да пятага калена.

Выразнае чытанне твора настаўнікам. Тэкст «Адкуль пайшоў твой род?» якраз адзін з тых, якія насычаны пытальнікамі і шматкроп'ямі. Важна падчас дэкламацыі настаўніку адразу паказаць узор правільнай пытальнай і разважальнай інтанацыі на адпаведных знаках прыпынку.

— Ці спадабалася вам разважанне Барыса Сачанкі? Чаму?

Аналіз твора і другасны сінтэз.

— Ці даў Барыс Сачанка адказ на пастаўленае ў загалоўку пытанне? (Такім чынам настаўнік прапануе вучням уважліва самастойна перачытаць твор.) Чаму аўтар так зрабіў? (Пры адсутнасці правільных вучнёўскіх разважанняў настаўніку варта «апраўдаць» пісьменніка і растлумачыць, што аўтар спецыяльна як бы заклікае сучаснага чытача цікавіцца каранямі сваёй сям'і і роду, прымушае яго задумацца над гэтым важным пытаннем і зрабіць першую спробу ў гэтым напрамку: працаваць над сабою і над сваёю годнасцю.)

Гутарка па пытаннях і выкананне заданняў 1-4 метадычнага апарату вучэбнага дапаможніка (с. 36-37).

Адпрацоўка выразнага чытання, умення правільна інтанаваць пытальныя сказы па мэце выказвання, сказы са шматкро'ем, працяжнікамі, двукроп'ем.

Затым настаўнік прапануе прачытаць і адгадаць загадку пра сваяцкія адносіны ў сям'і (с. 37).

Рубрыка «Хвілінкі творчасці»: работа па малюнках пра заняткі старажытных продкаў-славян, адказы на пытанні і выкананне тэставых заданняў вучэбнага дапаможніка (с. 38-39).

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць вуснае апавяданне на тэму «Адкуль мой род пачаўся?» па пытаннях дапаможніка ці пра заняткі старажытных продкаў-славян.

Каментарый настаўніку да выканання дамашняга задання. Яно можа быць дыферэнцыраваным: больш матываваныя вучні могуць абраць творчае заданне пад рубрыкай «Хвілінкі творчасці» на с. 37. Другой групе вучняў (асобна хлопчыкам і дзяўчынкам), якія маюць праблемы з маналагічным маўленнем, прапануецца скласці апавяданне пра жыццё продкаў па малюнках і пытаннях падручніка на с. 38-39.

Вынік урока.

— Чаму сучасны чалавек павінен ведаць гісто- рыю свайго роду, продкаў? Якім чынам прашчуры

нам могуць дапамагаць?

 

Тэма. Алесь Карлюкевіч «Вавёрка піша сачыненне»

Задачы: высветліць эмацыянальныя адносіны вучняў да прачытанага твора; развіваць творчыя здольнасці прагназаваць свой змест канцоўкі аўтарскай казкі; фарміраваць уменне ацэньваць дзеянні і ўчынкі герояў, падбіраць словы і выразы з тэксту для скпадання характарыстыкі персанажаў; развіваць уменне выбарачнага чытання, фармуляваць галоўную думку твора; вучыць вызначаць і асэнсоўваць маральна-этычную праблему адносін герояў да гістарычнага мінулага свайго роду і роднага краю; працягнуць выхоўваць у вучняў цікавасць да каранёў сваёй сям'і і роду.

Ход урока

Арг. момант

Праверка дамашняга задання.

3. Маўленчая размінка.

Вучні спачатку самастойна, а затым уголас стараюцца правільна прачытаць адзначаныя гукі ў радках верша Лёлі Багдановіч «У школу». Затым настаўнік прапануе даць адказы на пытанні па змесце ўрыўка.

Пытанні.

— Да каго звяртаецца паэтэса Лёля Багдановіч у сваім урыўку з верша? З якой мэтай, гаворыць яна, вы павінны «старанна і толькі на выдатна» вучыцца? Ці падзяляеце вы гэтую думку аўтара? Чаму? (Настаўнік павінен дапамагчы ўбачыць у другой страфе падказку, што кожны з вучняў павінен добра вучыцца не толькі дзеля радасці сваіх родзічаў, але і каб у будучым дзеці маглі стаць «будаўнікамі краіны, нашчадкамі гісторыі».) Як вы разумееце сэнс двух апошніх радкоў верша? Патлумачце.

Работа з літаратурнай казкай Алеся Карлю- кевіча «Вавёрка піша сачыненне».

Першасны сінтэз.

Тлумачэнне лексічнага значэння слова страўнік (рубрыка «Слоўнік» на с. 40). З мэтай якаснага разумення лексічнага значэння настаўніку варта прывесці дпя прыкладу некалькі сваіх сказаў з гэтым словам.

З мэтай выяўлення першаснага ўспрыняцця твора варта прапанаваць вучням падзяліцца сваімі думкамі, уражаннямі і пачуццямі ад пачутага.

Аналіз твора і другасны сінтэз.

У сувязі са значным аб'ёмам твора (на чытанне настаўнікам затраціцца прыкладна 10 хвілін) на другое самастойнае перачытванне вучням часу будзе не дастаткова, таму рэкамендуем выкарыстаць спосаб выбарачнага чытання і аналізу па сэнсавых частках «следам за аўтарам».

1. Частка 1. Умоўна назавём яе «Цяжкае заданне настаўніка»: чытаецца падрыхтаваным вучнем першы і другі абзацы. Слухаюцца адказы на пытанне 1 (с. 45).

2. Частка 2. «Сустрэча аднакласнікаў». Перачытваюцца абзацы са слоў «Вавёрка Аленка прыслухалася: падалося ці сапраўды недзе паблізу дзяцел грукоча?» і да сказа «Патлумачыла, чаму мы ўсе такія працавітыя». Вучні адказваюць на пытанні 2 і 3.

3. Выкананне вучнямі класа задання 4 і адказы на пастаўленыя пытанні: частка 3 «Змест сачынення дзятла Петрака» ад сказа «Пятрок дастаў з ранца, які вісеў на галінцы, прыгожы зялёны сшытак і пачаў чытаць...» — «I нам усім трэба берагчы свой родны кут».

4. Выкананне задання 5. Частка 4 «Сур'ёзная размова пасля чытання сачынення» ад слоў «Замоўк Пятрок» і да канца тэксту. Адказ на пытанне 6.

Пры вызначэнні рыс характару герояў на падставе іх думак і ўчынкаў настаўнік прапануе класу пры неабходнасці скарыстаццца зместам памяткі «Як характарызаваць літаратурнага героя».

1. Назавіце імя літаратурнага героя, яго ўзрост і месца жыхарства.

2. Якое яго грамадскае і сямейнае становішча.

3. Апішыце знешні выгляд дзейнай асобы (твар, фігуру, адзенне).

4. Пералічыце дзеянні і ўчынкі літаратурнага героя, дайце ім сваю ацэнку.

5. Якія пачуцці найбольш перапаўняюць дзейную асобу.

6. Звярніце ўвагу на мову персанажа (з якім настроем і тонам ён размаўляе, якімі словамі насычаны яго фразы).

7. Ацаніце адносіны літаратурнага героя да іншых асоб.

8. Як адносяцца іншыя персанажы да героя.

9. Ахарактарызуйце адносіны аўтара да свайго персанажа.

10. Выкажыце вашы адносіны да літаратурнага героя: спадабаўся ці не спадабаўся ён вам.

У заключэнні работы па характарыстыцы казачных герояў Алеся Карлюкевіча варта адзначыць сур'ёзнае стаўленне і зацікаўленне дзятла Петрака гісторыяй свайго роду і радзімы, уздзеянне яго асобы на фарміраванне лепшых рыс характару ў непаседлівай аднакласніцы вавёркі Аленкі.

Выкананне заданняў і адказы на пытанні рубрыкі «Пафантазіруйце» (с. 45).

Самастойнае чытанне твора вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.

Дамашняе заданне.

Выразнае чытанне казкі.

Вынік урока.

— Чаму вучыць нас казка «Вавёрка піша сачыненне»?

 

Тэма. Уладзімір Ліпскі «Пошук радаводных крыніц»

Задачы: узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора; фарміраваць уменне цэласна ўспрымаць апавяданне, выказваць свае эмацыянальныя адносіны да прачытанага; вучыць вызначаць тэму апавядання, фармуляваць яго галоўную думку; развіваць уменне вобразнага бачання малюнкаў, створаных пісьменнікам у творы; удасканальваць уменне дзяліць выбарачны тэкст на закончаныя часткі, даваць ім загалоўкі; развіваць уменне складаць план для пераказу, падрабязна пераказваць змест па складзеным плане; выхоўваць цікавасць да інфармацыі пра ўзнікненне асобных слоў па тэме раздзела.

Ход урока

Арг. момант

Праверка дамашняга задання.


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 769; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!