Дидактическая игра «Накорми медведя»



На столе разложены картинки с изображением «пищи» белого медведя (травы, ягоды, мхи, водоросли, морской заяц, белуха, нарвал, птицы и их яйца) и другие картинки. Задача детей «составить меню» для медведя, выбрав нужные картинки.

(В.). Раз белый медведь охотится на других животных, какой можно сделать вывод?.. (белый медведь хищный и …  всеядный). Полярные медведи удивительно одержимы своей чистотой. После еды они тратят до получаса на уход и очистку своей шерсти, чтобы убедиться в том, что никакая грязь или остатки еды не остались на ней.

(В.). Ребята, белый медведь такой чистюля, но как вы думаете, может ли он стать зелёным?.. (Ответы детей). На самом деле, шерсть у белого медведя может стать зеленой. Зеленоватый цвет обусловлен водорослями, которые могут расти в мехе белого медведя в неестественно тёплых и влажных условиях (демонстрация фотоснимков).

Рефлексия

(В.). Вот сколько нового мы узнали о белом медведе. Пришло время составить загадку (по модели А. Нестеренко [3])

Модель 4 (с наглядной опорой)

Какой? Что такое же?
Белый Молоко, мороженое, снег
Пушистый Зайчик, одуванчик, шуба
Хищный Волк, тигр, еж
Водоплавающий Утка, пловец, пингвин

 

Литература

1. Жихар, О.П. ОТСМ-ТРИЗ в дошкольном образовании: планирование и организация образовательного процесса / О.П. Жихар, А.В. Корзун. – Минск, Зорны Верасок, 2015. – 99с.

2. Животные севера / {Электронный ресурс} – Режим доступа: https://weburok.com/2469163/  – Дата доступа: 22.09.2017.

3. Нестеренко, А.А. Страна Загадок / А.А. Нестеренко. – Ростов: изд-во Ростовского университета, 1993. – 32с.

4. Образовательный стандарт Дошкольное образование / Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 25.09.2019, 8/34600{Электронный ресурс}. – Режим доступа: https://adu.by/images/2019/10/obraz-standart-doshk-2019-rus.pdf. – Дата доступа: 29.10.2019

5. Пархомчук, Т. В. Клуб юных первооткрывателей: метод. пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белор. и рус. яз. обучения / Т. В. Пархомчук, Е. Г. Шумак. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2013. – 80с.: іл.

6. Селихова, Л. Г. Ознакомление с природой и развитие речи: интегрированные занятия. Для работы с детьми старшего дошкольного возраста (5-7 лет) / Л. Г. Селихова. – М.: Мозаика-Синтез, 2006. – 160 с.

7. Сидорчук, Т. А. Воображаем, размышляем, творим / Т. А. Сидорчук. А.В. Корзун. –  Мозырь: ООО ИД «Белый ветер», 2006. – 201, [3]с.: ил.

8. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск: Национальный институт образования, 2019. – 450 с.

 

 

4. Занятак “Краіна мая сінявокая”

адукацыйныя галіны «Дзіця і грамдства», “Выяўленчае мастацтва”

 (старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў))

Падрыхтавала: Карповіч Ірына Вітальеўна, выхавацель дашкольнай адукацыі. + 375-33- 3488204, e-mail: irina.karpovich.79@mail.ru 

Праграмныя задачы:

· фарміраваць уменне слухаць і разумець беларускую мову, садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове, замацаваць веды пра Беларусь; фарміраваць уяўленні аб уласцівасцях непрыдатных матэрыялаў і магчымасцях іх прымянення для стварэння вырабаў, уменне ствараць вырабы з тканіны, габлюшкі ад каляровых алоўкаў;

· развіваць выяўленчыя і творчыя здольнасці, фантазію, замацаваць уменне працаваць з нажніцамі, тканінай;

· выхоўваць павагу да роднай мовы, любоў да роднага краю, паважлівыя адносіны да сваіх сяброў пры сумеснай працы ў парах.

Абсталяванне:

Пэндзлікі, анучкі, клей, нажніцы, глобус, карта Рэспублікі Беларусь, макет карты Беларусі з белай паперы, якая паддзеленная на воблаці, габлюшка ад каляровых алоўкаў, зробленная з тканіны лялька, малюнкі арнаменту для ўпрыгожвання спаднічак, тканіна з лёну для спаднічак, пасма лёну для валасоў, ніткі, аўдыёзапіс беларускай песні "Мой родны кут".

 Папярэдняя работа:

Чытанне і завучванне вершаў на беларускай мове, развучванне беларускіх гульняў, знаёмства дзяцей з глобусам, картай Рэспублікі Беларусь, разглядванне ілюстрацый аб Беларусі, знаёмства з памятнымі мясцінамі, завострыванне алоўкаў, праца над лялькай, знаёмства і маляванне арнаменту, знаёмства дзяцей з раслінай лён, яго кветачкай, насеннем, прадукцыяй.

Ход занятка

Гучыць беларуская песня "Мой родны кут". Дзеці пад гук пecнi заходзяць у групавы пакой.

Выхавальнік (В.): Дзеці, сёння ў нас цудоўны дзень. Вы такія ўсе прыгожыя, добрыя, з такімі вясёлымі пяшчотнымі ўсмешкамі на тварах. Давайце прывітаемся.

Дзеці: Добры дзень!

В.: Ці звярнулі вы ўвагу на тое, якая гучала музыка, калі вы заходзілі ў групу? (Пры станоўчым адказе выхавальнік працягвае гаворку, калі не - тады прапануе паслухаць яшчэ раз песню).

–  На якой мове спяваюць артысты? (Адказы дзяцей)

–  Пра што спяваюць у песні? (Адказы дзяцей)

Сёння ў нас незвычайны занятак. Паглядзіце на глобус – мадэль нашай Зямлі. На ім вельмі многа розных дзяржаў, вялікіх і малых, кожная з якіх мае свой колер. Тут ёсць і наша рэспубліка, таму што яна таксама частка Сусвету.

Опа,опа,опа.

- Амерыка, Еўропа,

- Азія, Кітай,

- Афрыка, Індыя …

- А дзе наш край? (В.Вітка) [8,с. 62]

В.: Прыгожым кляновым лісцікам раскінуліся абсягі нашай рэспублікі. На глобусе амаль нябачна нашай краіны, але вось перад намі карта Беларусі.

І зараз мы ўважліва паглядзім на яе. (Дзеці разглядаюць карту.)  

В.: Беларусь называюць зямлёю з блакітнымі вачыма, ці сінявокай краінай. Чаму? (Блакітныя вочкі: неба, рэчка, возера.)  Уся карта Беларусі пранізана сінімі тонкімі жылкамі і блакітнымі плямамі. Што яны азначаюць? (Гэта абазначэнне рэк і азёр.) Наша беларуская зямля амаль сачыцца вадой  крынічак, азёр, балот, малых рачулак і вялікіх рэк. Яны  і ёсць блакітныя вочы нашай зямлі.

В.: Давайце яшчэ раз паглядзім на карту. Які яшчэ колер пераважае на карце нашай рэспублікі? (Зялёны) Як вы думаеце, чаму пераважае зялёны колер, што гэта азначае? (Лясы, лугі, траву).   Наша рэспубліка багата лясамі.

В.: Беларуская зямля славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, зялёнымі прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі. Але галоўнае багацце любой краіны – яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць новыя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам. Вядома, каб небыло чалавека, то якое б жыццё было на планеце. А так, там дзе былі вялікія скопішчы людзей – выраслі гарады, а дзе людзей было менш – вёскі. І таму, каб добра было арыентавацца ў месцазнаходжанні населенага пункта, наша рэспубліка падзелена на шэсць вобласцей (паказ іх месцазнаходжання на драўлянай дыдактычнай карце і называнне)

В.: А зараз паспрабуем з вамі зрабіць мадэль нашай Беларусі. На сталах вы бачыце анучкі, габлюшку ад каляровых алоўкаў, воблаці выразаныя з паперы. Вам патрэбна намазаць клейсцерам паперу і акуратна выкладваць габлюшку, прыціскаючы анучкай. Кожная воблаць павінна атрымацца рознага колеру. Таксама патрэбна засяліць нашу краіну людзьмі.

В.: Як называюць людзей, якія пражываюць у Беларусі? (беларусы) Раней мы ўжо спрабавалі зрабіць лялькі, дык вось сёння мы ўжо паспрабуем іх закончыць. Засталося нам зрабіць для ляляк спаднічкі, упрыгожыць іх арнаментам. Ёсць на сталах вось такі кусочак тканіны, на яго патрэбна наклеіць арнамент, а затым з аднаго боку загнуць тканіну, прылажыць да лялькі і завязаць ніткаю. Засталіся валасы, якія зробім з пасмы лёну, яна і сапраўды падобна да валасоў. Для гэтага возьмем клейсцер, намажам галаву лялькі і прыклеім пасму. Лялька гатова.

В.: А зараз мы падзелімся на дзве группы. Адны дзеці будуць рабіць вобласці, а другія – лялькі. (Дзеці прыступаюць да працы. Гучыць беларуская музыка) Затым дзеці збіраюць мадель карты Беларусі з частак – шасці вобласцей.

  

В.: Давайце возьмемся за рукі, перададзім адзін аднаму цяпло нашых сэрц, радасць ад таго, што мы жывем на…

Куточаку зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,

Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць –

Куточак зямлі як цябе не любіць?!

Куточак зямлі, на якой мы жывём, -

Ласкава цябе Беларуссю завем.

                                                   Яніна Жабко[2,с. 5]

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Варанецкая, Л. М. Выхоўваем грамадзяніна: дашкольнікам аб гісторыка-этнаграфічнай спадчыне: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі/ Л. М. Варанецкая, К. М. Бельская, I. Л. Ждан. – Мінск : Зорны верасень, 2008. – 132с. (Куфэрак настаўніка і выхавацеля).

2. Жабко, Я. Г. Край мой ненаглядны: вершы для дзяцей / Яніна Жабко, мал. В. Раповіч. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 68 c.

3. Краскоўская Г. І. І слова гучала, чароўнае слова (заняткі ў групе фантазёраў)/ Г. І Краскоўская , Мінск : УП»Тэхнапрынт», 2005.– 64с.

4. Красіла А.І. На мове бацькоўскай зямлі: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / А.І. Красіла. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2003. –172с.

5. Мой край завеца Беларуссю: Дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукадыі/ Уклад. А.І. Красіла. — Мазыр : ТАА ВД "Белы Вецер", 2004.–160с.

6. «Мой родны кут…»: зборнік метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. У 2 ч. Ч. 1/ уклад. В. М. Цяленчанка. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2006. – 154с.

7. Наш край беларускі: Дапаможнік для выхавацеляў дзіцячага сада / Уклад. Т. А. Шаблоўская. — Мазыр : ТАА ВД "Белы Вецер", 2002. –32с.

8. Праменьчыківыхавання патрыятызму: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукадыі: у 2 ч. Ч. 1; 2/ [склад.: В. С. Красюк, М. М. Сцепчанка, К.В. Шавяленка]. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2009.–154с.

9. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч. 1/ склад. I. К. Грышкевіч. — 3-е выд. — Мазыр : Содействие, 2008.–128с.

10. Старжынская Н.С., Дубініна Д.М. Развіццё беларускамоўных зносін дашкольнікаў/ Н.С. Старжынская., Д.М. Дубініна. – Мінск : НМ Цэнтр, 2001.– 144с.

11. Старжынская, Н. С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ Н. С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мінск : Нац. інстытут адукацыі, 2008.–

12. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск: Национальный институт образования, 2019. – 450 с.

5. Занятак “Чароўны куфэрак”

адукацыйныя галіны «Дзіця і грамдства», “Выяўленчае мастацтва”

 (старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў))

Падрыхтавала: Карповіч Ірына Вітальеўна, выхавацель дашкольнай адукацыі, e-mail: irina.karpovich.79@mail.ru 

Праграмныя задачы:

· далучаць дзяцей да традыцый беларускай народнай творчасці; пазнаёміць з вырабамі народных майстроў; садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове; актывізаваць дыялагічнае маўленне і слоўнік па дадзенай тэме;

· развіваць, творчаскія здольнасці, фантазію пры ўпрыгожвані гліняных цацак, выклікаць цікавасць да народных промыслаў Беларусі;

· выхоўваць павагу да роднай мовы, да народных майстроў, самастойнасць.

Абсталяванне:

Цацкі з саломы, ільна, куфэрак з глінянымі цацкамі-свістулькамі для ўпрыгожвання, гуашавыя краскі, кістачкі, свечка, салома, малюнак кветкі лёну, насенне і пасма ільну, ручнікі з беларускім арнаментам, збанок, малюнак гарлачыка, аудыёзапіс песні “Беларусь” словы народныя, музыка М.Захарчанкі, выконвае гурт “Радзімічы”.

Папярэдняя работа:

Знаёмства з элементамі беларускага арнамента, чытанне і завучванне вершаў на беларускай мове, развучванне гульні “ Гарлачык” і г. д.

Ход занятка

    Выхавацель (В.) Паглядзіце, колькі сёння да нас прышло гасцей.

Давайце з імі прывітаемся :

Добры дзень! Мы кажам вам, госці дарагія.

Любім мову мы сваю, хоць яшчэ малыя.

В.:“ Цудоўны званочак звініць, пяе, дзяцей у кола заве”.  (дзеці сядаюць у кола на дыване, выхавацель запалівае свячу) Дзеці, як вы думаеце, навошта мы сабраліся ў кола? (паразмаўляць, даведацца пра нешта новае, нечаму навучыцца, падзяліцца думкамі, паслухаць цішыню і г. д.)

В.: Давайце ўважліва паглядзім на агеньчык. Што ён робіць?.. ( іграе, сагравае, усміхаецца, гарыць, зіхаціць, блішчыць). Калі мы глядзім на агеньчык, што хочацца зрабіць? ( пасядзець і паслухаць цішыню, закрыць вочкі і памарыць, паслухаць сваіх сяброў, пагаварыць і г. д.)

В.: Вось як добра. Мы знайшлі сабе занятак. А цяпер давайце патушым агеньчык. Няхай ён адпачывае, а мы працягнем нашу размову. У народзе кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка”. Чаму так гавораць?.. (Дзе чалавек нарадзіўся, там яго Радзіма)

В.: А што мы называем Радзімай? (Гэта наша краіна, сям´я, дзе мы нарадзіліся, выраслі, гэта наша мова, песні, святы, прырода.)  А як называецца наша Радзіма? (Беларусь)

“Мая Беларусь”

Беларусь –– Радзіма,

Сёлы, хаты, ніва,

Гарадоў цудоўных

Нам не палічыць.

І жывуць тут людзі, –

Рукі залатыя,

Усё яны ўмеюць

   Майстраваць, расціць. (Г. Васілеўская-Якубенене) [2,с.53]

В.: Давайце падыдзем да выставы і паглядім, якія цудоўныя рэчы ўмеюць рабіць беларускія майстры. (Дзеці падыходзяць да выставы)

В.: Як вы думаеце з чаго зроблена гэтая лялька? (З саломы)

В.: А што яшчэ вы бачыце тут з саломы?

В.: Паглядзіце, што гэта ў мяне?.. (салома) Зараз я кожнаму раздам па саломінцы, а вы разглядзіце яе і адкажыце:

– Якога яна колеру? (жоўтага, залацістага)

– Памацайце пальчыкамі. Якая яна? (гладкая, роўная)

– Паспрабуйце падуць праз саломінку, якая яна ўнутры? (пустая, як трубачка)

– Вось якая маленькая трубачка, а якую прыгажосць з яе можна зрабіць.

         В.: Ці ведаеце, што гэта?.. (дэманструецца пасма лёну) Так, гэта лён. Якога ён колеру? (шэрага) Памацайце яго. Які лён навобмацк? (мяккі, як валасы) З ільну, як і з саломкі можна зрабіць прыгожыя рэчы. Паглядзіце ўважліва на выставу, што вы бачыце тут з ільну?.. Вось гэтыя ручнікі таксама зробленыя з ільну. Паглядзіце, якія прыгожыя ўзоры на іх. Як жа называюцца гэтыя ўзоры? (арнамент) А які бывае арнамент? (раслінны, геаметрычны, жывёльны)

В.: Дзеці, а гэта, што такое?.. (насенне) Так, гэта насенне лёну. Памацайце яго. Якое яно? (маленькае, цвёрдае, карычнявае, гладкае, бліскучае) А чым можа стаць гэтае насенне? (кветачкай, дрэвам, садавінай, агароднінай, кусточкам і г.д.)  Давайце мы з вамі станем такім насеннем, з якога вырастае вось такая прыгожая кветачка. (паказ малюнка кветачкі ільну)

Фізкультурная хвілінка “ Кветачка ільну”

Пасеялі насенне ў зямлю. /дзеці сядзяць на каленях/

Прыгрэла сонейка і з´явіўся маленькі расточак. /дзеці ціха падымаюцца,                        рукі перад сабой у кулачках/

Сонейка грэла і расточак цягнуўся ўверх. /дзеці падымаюцца, рукі ў кулачках перад сабой/

І на ім з´явілася прыгожая кветачка. / дзеці стаяць, рукі падымаюць уверх/

Кветачка падняла галоўку ўверх, усміхнулася сонейку і сказала: “ Прывітанне, Сонейка!” Вось колькі прыгожых кветачак лёну распусцілася.

В.: Дзеці, паслухайце ўважліва верш.

“Збанок”

Сеў за кола ганчар,

З гліны выкруціў шар,

Горла. Вушка прырабіў

Усё ў печы абпаліў. (Г. Багданава) [3,с.134]

В.: І глядіце: ўжо гатовы залаты збаночак новы. Пра што гаворыцца ў вершы? (пра збанок) А хто зрабіў збанок? (ганчар) Так, ганчар – гэта майстар, які робіць розныя рэчы з гліны. Навошта рабілі такія збаны?.. (для малака, кваса, вады) Што ёсць яшчэ на выставе з гліны?..

В.: А пагуляць вы хочаце?.. Давайце пагуляем у гульню “Гарлачык”.

Гарлачык – гэта такі посуд. (паказ малюнка) Ён падобны да збанка. А цяпер сядайце ў кола, будзем гуляць у гульню. Вось гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, пакупнік пытае: “Колькі каштуе гарлачык”. Дзеці адказваюць:

“ За гарлачык гэты дай

Нам зусім крышку–

Каб ніколі не хварэць,

                    Маннай кашы лыжку!” [8,с.70.]

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык ускаквае і бяжыць па крузе, а пакупнік – насустрач. Патрэбна заняць пустое месца. Хто спазняецца той і пакупнік.                              (гульня паўтараецца 2-3 разы, раздаецца стук у дзверы)

В.: Пакуль мы гулялі, нехта да нас ў госці з´явіўся. (За дзвярамі стаіць куфэрак). Паглядзіце, дзеці, які чароўны куфэрак нехта нам прынёс. Давайце паспрабуем яго адкрыць і ўсе разам скажам:

Раз, два, тры, чатыры, пяць–

З чым нам можна пагуляць?

Ты куфэрак не скупіся,

Калі ласка, адчыніся. (І. Карповіч)

В.: Колькі тут цацак! А цяпер закрыйце вочкі. (выхавацель свісціць) Што гэта прагучала? (свістулька) Так, гэта гліняныя цацкі-свістулькі. Іх калісьці падвешвалі над ложкам, дзе спала малое дзіця і свістам адганялі злых духаў. А калі дзеці падрасталі, яны гулялі з імі і свісцелі. Пры дапамозе гэтых цацак расказвалі казкі, вершы, загадвалі загадкі.

В.: Але тут ёсць і вельмі сумныя цацкі. Як вы думаеце, чаму? (бо яны не размалёваны) Тут ёсць некалькі размалёваных. Якія ўзоры на іх вы бачыце?.. А цяпер давайце сядзем і размалюем кожны сваю цацку. Але, вам трэба паспець размаляваць яе, пакуль будзе гучаць музыка. (дзеці малююць, гучыць песня “Беларусь” словы народныя, музыка М.Захарчанкі, выконвае гурт Радзімічы”)

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Варанецкая, Л. М. Выхоўваем грамадзяніна: дашкольнікам аб гісторыка-этнаграфічнай спадчыне: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі/ Л. М. Варанецкая, К. М. Бельская, I. Л. Ждан. – Мінск : Зорны верасень, 2008. – 132с. (Куфэрак настаўніка і выхавацеля).

2. Краскоўская Г. І. І слова гучала, чароўнае слова (заняткі ў групе фантазёраў)/ Г. І Краскоўская , Мінск : УП Тэхнапрынт, 2005.– 64с.

3. Красіла А.І. На мове бацькоўскай зямлі: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ А.І. Красіла. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2003. –172с.

4. Маленькие граждане большой страны: программа патриотического воспитания детей дошкольного возраста “Спадчына”/ авт.-сост. Л.В. Дубовская; под ред. В.М. Теленченко. – 2-ое изд. – Мозырь : Содействие, 2008.– 220с.

5.  Мой край завеца Беларуссю: Дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукадыі / уклад. А.І. Красіла. — Мазыр : ТАА ВД "Белы Вецер", 2004.–160с.

6. «Мой родны кут…»: зборнік метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. У 2 ч. Ч. 1/ уклад. В. М. Цяленчанка. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2006. – 154с.

7. Наш край беларускі: Дапаможнік для выхавацеляў дзіцячага сада/ Уклад. Т. А. Шаблоўская. — Мазыр : ТАА ВД "Белы Вецер", 2002. –32с.

8. Пралыгіна, Н.В. Вянок гульняў: фарміраваннеўяўленняў аб родным краі сродкамі гульнявой дзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай авдукацыі/ Н.В. Пралыгіна. – Мінск: Новое знание, 2015. – 80с.

9. Праменьчыківыхавання патрыятызму: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукадыі: у 2 ч. Ч. 1; 2/ [склад.: В. С. Красюк, М. М. Сцепчанка, К.В. Шавяленка]. – Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2009.–154с.

10. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч. 1/ склад. I. К. Грышкевіч. — 3-е выд. — Мазыр : Содействие, 2008.–128с.

11. Старжынская Н.С., Дубініна Д.М. Развіццё беларускамоўных зносін дашкольнікаў/ Н.С. Старжынская., Д.М. Дубініна. – Мінск: НМ Цэнтр, 2001.– 144с.

12. Старжынская, Н. С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ Н. С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мінск : Нац. інстытут адукацыі, 2008.–

13. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск: Национальный институт образования, 2019. – 450 с.

 

6. Занятак-ода « Расліна з вачыма »

(старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў))

адукацыйныя галіны "Развіццё мовы і культура маўленчых зносін",

 «Дзіця і прырода»

Падрыхтавала: Літвінчык Т.А., воспитатель-методист, руководитель РЦ, +375-29-783-20-28; e-mail: TaniaTRIZ@mail.ru

Праграмныя задачы:

· пазнаёміць дзяцей з аднагадовай травяністай раслінай – бульбай; узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей назвамі страў з бульбы; фарміраваць спосаб утварэння назоўнікаў са значэннем адзінакавасці (бульба - бульбіна); практыкаваць у правільным вымаўленні рускіх і беларускіх слоў, падобных па гучанню (унутры – внутри, свет - святло), слоў з падоўжаннымі зычнымі (насенне);

· развіваць разуменне мастацкіх вершаваных твораў на беларускай мове; пабуджаць дзяцей да непадрыхтаванага звязнага маўлення на основе вырашэння пэўнай камунікатыўнай задачы (сітуацыі);

· выхоўваць фантазію, кемлівасць, дасціпнасць.

Абсталяванне: белыя, чырвоныя і фіялетавыя клубні бульбы, марфалагічная дарожка, малюнак з квітнеючай бульбай.

Папярэдняя работа: эксперымент “Бульбяны лабірынт” – зрабіць дзірку ў абутковай кардонцы, а ўнутры яе – папяровыя перагародкі, каб атрымаўся лабірынт; пакласці ў кардонку праросшы клубень бульбы, закрыць крышкай, паставіць на святло. Што з’явіцца з дзіркі?.. (праростак)

Ход занятка

Выхавацель (В.) прапануе дзецям з дапамогай марфалагічнай дарожкі (апорная знакавая мадэль для апісання аб’екта) адгадаць, аб чым пойдзе размова:

  колер форма агрэгатны стан асаблівасці
бульба белы, чырвоны, фіялетавы круглая, авальная цвёрдая мае многа вачэй, але нас ніколі не бачыла; спіць узімку ў падвале

В.: Гэта бульба. Цяжка сабе ўявіць, як можна жыць без бульбы. Здаўна ў Беларусі бульбу называюць другім хлебам. Яна ратавала ад голаду ў горшыя часы. Усе любяць бульбу! А ці ведаеце вы, якія у бульбы прыгожыя кветкі?! (прапанаваць дзецям разглядзець малюнак з квітнеючай бульбай). Часцей за ўсе цвіце бульба, як бэз, ліловымі кветкамі. Але размнажаецца не насеннем, а клубнямі – пладамі, якія чалавек выкарыстоўвае ў ежу. Бульбу садзяць у зямлю, і клубень расте наверх, цянецца да святла, да сонца.

Разглядзець і прааналізаваць вынікі эксперыменту “Бульбяны лабірынт”

Хвілінка для размінкі (дзеці становяцца ў кола)

Пасаджу я бульбу ў мяккую зямельку

(дзеці нахіляюцца ўніз, нібы садзяць бульбу)

- Расці, расці, бульбачка,

І не густа, і не рэдка.

(звужаюць кола, потым разыходзяцца)

- Корнем глыбока,

(прысесць)

    Сцяблінай высока

(падняць рукі ўверх і пацягнуцца “да сонца”)

В.: Садзяць адзін стары клубень, або яго частку, але абавязкова з вочкам, а вырастае многа новых – маладых бульбінак, нібыта яйкі ў птушыным гняздзе.

Складанне сітуяцыйнай загадкі пра бульбу:

· на што падобна бульба? (на птушынае гняздо з яйкамі);

· хто звіў гняздо і нанёс яек? (птушка);

· дзе птушка гэта зрабіла? (пад зямлёй);

· а бульбяныя лісты дзе растуць? (над зямлёй).

Атрымліваецца загадка:

Пад зямлёю птушка гняздо звіла,

Яек нанесла,

Яйкі – у зямлі, а лісты – над зямлёй.

В.: З бульбы, як кажуць, можна зрабіць 700 розных страў.

       З бульбы добрай нашай

       Робяць клёцкі, кашу,

       Пірагі з грыбамі,

       З мясам, буракамі.

       Бульбу вараць,

       Бульбу смажаць.

       Бульба - наша любата.

       З беларускай бульбы

       Страва – смаката.

                         А. Дзеружынскі [1, с.32]

В.: Якую вы любіце бульбу?... Вараную? Смажаную? У лупінах?.. (адказы дзяцей) Дарэчы, з бульбы можна прыгатаваць і торт. Можа, ваша мама гэтага не ведае, дык скажыце і пакажыце ёй.

Гульня “Мова жэстаў” (выхавацель расказвае і жэстыкулятыўна паказвае разам з дзецьмі спосаб прыгатавання бульбянога торта)

Для гэтага трэба зварыць бульбу ў лупінах, абабраць, пацерці на тарку. З нацёртай бульбай расцерці жаўткі яйка, насыпаць цукар. Дадаць лімонную цэдру, карыцу, соду, масла і муку. Узбіць да пены бялкі і замясіць цеста. Змазаць маслам форму, пакласці ў яе цеста і выпякаць у духоўцы.

В.: Бульбу можна не толькі есці, але ёю можна лячыць розныя захворванні. Абудзіць дзяцей да расказу з асабістага вопыту, як яны з матуляй лячылі кашаль з дапамогай бульбы: клалі гарачую таўчоную бульбу на грудзі, дыхалі над парам варанай бульбы. А сырой бульбай лечаць апёкі!

В.: А зараз пагуляем з вамі ў гульню “Так-Нет” (дзеці павінны адказваць на пытанні “так” або “не”)

· Беларусь славіцца мандарынамі?

· Беларусь славіцца бульбай?

· Бульба квадратнай формы?

· Бульба сіняга колеру?

· Бульба расце ў зямлі?

· Бульбу можна засмажыць на скаварадзе?

· З бульбы пякуць бліны?

· Можна накапаць бульбы з дапамогай рыдлёўкі?

· Бульбай можна маляваць?

В.: Можна! І ў гэтым мы з вамі пераканаемся пасля сну – зробім адпячаткі з бульбы, і будзем імі маляваць!

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Марціновіч, Л. С. Сцяжынка / Л. С. Марціновіч, Т. У. Юрэвіч, Л.У. Іўліева. –  Мн.: «Народная асвета», 1994. – 319с.

2. Сидорчук, Т. А. Воображаем, размышляем, творим / Т. А. Сидорчук, А.В. Корзун. – Мозырь: ООО ИД «Белый ветер». 2006. – 201, [3]с.: ил.

3. Стекольников, Л.И. Целебные кладовые природы / Л.И. Стекольников, В.И. Мурох. – Минск: Ураджай, 1980. – 272с.

4. Стекольников, Л.И. Спасибо зверю, птице, рыбе / Л.И. Стекольников, В.И. Мурох. – Минск: Ураджай, 1982. – 190с.

5. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск: Национальный институт образования, 2019. – 450 с.

 

6. Интегрированное занятие

«Журавли-журавушки»

(старшая группа (от 5 до 6лет))

  Образовательные области «Ребёнок и природа», «Ребёнок и общество», «Изобразительное искусство».

   Подготовила: Карпович Елена Иосифовна, воспитатель дошкольного образования, 8 (029) -265-56-45; e-mail: Kefaki66@Gmail.com.

Программные задачи:

· систематизировать представления детей о журавлях, дифференцированных потребностях этих птиц в пище, жилище, влаге, тепле;

· формировать представления о символах Беларуси, развивать умение проявлять оценочное отношение к фактам и явлениям; стимулировать развитие творческого воображения и мышленияпосредством использования приема изодеятельности «знакомая форма – новый образ»;

· воспитывать познавательное и эстетическое отношение к природе.

Материалы: линейная игра «Да-Нет», картинки с изображением журавлей, клюквы и цветка клюквы;картинки-символы с изображением друзей журавля, фото памятников журавлям, копилка, фишки, белая бумага и черный (серый) фломастер для каждого ребенка; аудиозапись песни И. Лученка «Журавли на Полесье летят».

Предварительная работа: чтение стихотворения Я. Коласа «Адлёт жураўлёў», беседы о птицах, рассматривание иллюстраций.

Ход занятия

 Воспитатель (В.). С добрым утром, девочки! С добрым утром, мальчики! С добрым утром, мои друзья! Ребята, я приглашаю вас поиграть.


Дата добавления: 2021-12-10; просмотров: 107; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!