Методыка хуткага чытання нотнага тэксту



Асноўны практычны метад чытання з ліста найбольш лаканічна апісаны І.Гофманам, які падкрэсліваў: “Лепшы спосаб навучыцца чытаць з ліста — гэта як мага больш чытаць”, — і працягваў, — “Шмат чытаць з ліста, прычым як мага хутчэй, хаця б на першых парах і ўкраліся нейкія дробныя недакладнасці. Пры хуткім чытанні будзе развіта здольнасць зроку… “схопліваць”, а гэта, у сваю чаргу, палегчыць вам чытанне дэталяў”1.

У выканальніцкай практыцы выпрацоўваецца комплекснасць ўспрымання і комплексныя адказныя дзеянні. Нотны малюнак перастае быць толькі зрокавым ўспрыманнем. Графічны малюнак нотнага запісу па меры выпрацоўкі навыку чытання нот асацыіруецца ўсё больш з “тапаграфічным” малюнкам музыкі ў гука вышыннай прасторы: рухам уверх — уніз, плаўным ці скачкападобным рухам, хуткім чаргаваннем многіх гукаў ці павольнай іх паслядоўнасцю, рухам лінейным, аднагалосным, ці шматгучным і г.д.

Гэты працэс падобны на той, які адбываецца, калі выканаўца чытае з ліста знаёмы твор, мова і кола вобразаў якога нам вядома. Па лёгкаму намёку нотнага малюнку музыкант на прадугадвае змест складаных акордаў, доўгіх пасажаў. Дастаткова схапіць вокам контурную лінію мелодыі, адчуць характэрнасць рытму, асаблівасці гармоніі, злавіць ход баса, каб амаль ствараць музыку разам з кампазітарам. “Дрэнны той музыкант, — гаварыў Р.Шуман, — які разгубіцца ці спыніцца, калі яму перагарнуць старонку на палову такта пазней, чым патрэбна” 2.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 81; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!