Беларусь у гады Другой сусветнай вайны



1.Савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь:

o         23 жніўня 1939г.;

o         1 верасня 1939г.;

o         28 жніўня 1939г.;

•         17 верасня 1939г.

2.Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэнне аб:

•         устанаўленні Савецкай улады і ўваходжанні ў склад БССР;

o         утварэнні самастойнай дэмакратычнай рэспублікі;

o         далучэнні да Літвы;

o         аўтаноміі ў складзе Польшчы.

3.Пакт аб ненападзе паміж Германіяй і ССР быў падпісаны:

•         23 жніўня 1939г.;

o         28 верасня 1939г.;

o         28 жніўня 1939г.;

o         1 верасня 1939г.

4. СССР 28 верасня 1939 г. падпісаў дагавор «Аб дружбе і граніцы» з:

1) Вялікабрытаніяй;                                        3) Германіяй;

2) Францыяй;                                                  4) Польшчай

5. Згодна з дагаворам 1939 г. «Аб дружбе і граніцы» новая граніца паміж Германіяй і Савецкім Саюзам была праведзена па так званай лініі:

1) «Мажыно»;                        

2) «Зігфрыда»;                      

3) «Керзана»;

4) «Одэр — Нэйсе».

6. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ЗахАВА ўзначальваў:

1)       Г.К. Жукаў

2)       С.Ф. Куцепаў

3)       Д.Р. Паўлаў

4)       І.М. Русіянаў

7. Умацаванне абараназдольнасці заходніх рубяжоў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны адбывалася па лініі:

1) «Манергейма»;          

2) «Молатава»;

3) «Сталіна»;

4) «Мажыно».

8.Кодавая назва плана вайны Германіі супраць СССР:

•         “Барбароса”;

o         “Оверлорд”;

o         “Тайфун”

o         “Фатэрланд”

9.Вызначце назву плана нямецкіх фашыстаў па знішэнню народаў Савецкага Саюза і каланізацыі яго тэрыторыі:

o         “Барбароса”;

•         “Ост”;

o         “Вайс”;

o         “Гімлер”.

10.Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939г. з:

o         бамбардыровак нямецкай авіяцыяй Англіі;

•         нападу Германіі на Польшчу;

o         нападу Германіі на СССР;

o         нападу СССР на Фінляндыю.

11.Бліцкрыг – гэта:

o         сістэма мерапрыемстваў, якая праводзілася для ізаляцыі тэрыторыі дзяржавы;

o         сістэма мерапрыемстваў, якая праводзілася на акупаванай тэрыторыі;

o         тактыка і стратэгія каланіяльнай вайны;

•         тэорыя хуткага вядзення вайны з дасягненнем перамогі ў найкарацейшы тэрмін.

12.Беларускі горад, абарона якога працягвалася 23 дні – гэта:

o         Орша;

o         Гомель;

•         Магілёў;

o         Мінск.

13.Свой першы залп “кацюшы” далі пад:

o         Віцебскам;

o         Мінскам;

•         Оршай;

o         Бабруйскам.

14.Назва плана “маланкавай вайны” Германіі супраць СССР паходзіць ад імя:

o         немецкага генерала;

o         канцлера Прусіі;

•         германскага караля;

o         прускага імператара.

15.Камандзір стралковай дывізіі, якая стала першай гвардзейскай дывізіяй у Чырвонай арміі:

o         Е.Раманаў;

o         А.Пятроўскі;

•         С. Куцэпаў;

o         І.Русіянаў.

16. Штаб абароны Брэсцкай крэпасці ўзначальваў (узначальвалі):

1) А. Кіжаватаў;                          

2) I. Зубачоў і Я. Фамін;

3) I. Русіянаў;

4) С. Куцепаў.

17. Ураджэнец Віцебшчыны, палкавы камісар, адзін з кіраўнікоў штаба абароны Брэсцкай крэпасці:

1) А.М. Кіжаватаў

2) Я.М. Фамін

3) П.М. Гаўрылаў

4) І.М. Зубачоў

18. Лётчык, які ў першыя дні вайны ўступіў у адзінаборства з дзевяццю “месершмітамі”, збіў два з іх і тараніў трэцяга:

1) М.Ф. Гастэла

2) В. Талаліхін

3) А.С. Данілаў

4) В.І. Коўзан.

19. Падзеі абароны якога беларускага горада апісаў у сваім рамане “Жывыя і мёртвыя” К. Сіманаў:

1) Віцебска

2) Гомеля

3) Мінска

4) Магілёва

20. Напрамак контрудару войск Заходняга фронту ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны,калі адбыўся адзін з буйнейшых танкавых баёў:

1) Беласток - Сувалкі
2) Рагачоў - Жлобін
3) Сянно – Лепель

4) Шчучын - Гродна

21. Уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі да пачатку:

1) ліпеня 1941 г.;                    

2) верасня 1941 г.;

3) кастрычніка 1941 п;

4) лістапада 1941 г.

22. У ходзе бітвы за Маскву першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейсніў ураджэнец Беларусі:

1) М.Ф. Гастэла

2) А.С. Данілаў

3) П.С. Рабцаў

4) В. Талаліхін

23.Адзін з буйнейшых фашысцкіх лагераў смерці, знаходзіўся ў 10 км на ўсход ад Мінска. У ім было знішчана 206 500 чалавек:

Азарычы

Трасцянец

Майданэк

Трэблінка

24.Кіраўніком аднаго з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі, які дзейнічаў у Пінскім раёне, быў:

1) Ц. Бумажкоў;                          

2) В. Корж;

3) М. Шмыроў;

4) К. Заслонаў.

25. Першымі з беларускіх партызан, якім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, з'яўляліся:

1) В. Корж і М. Шмыроў;

2) С. Прытыцкі і В. Харужая;

3) Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі;

4) К. Заслонаў і П. Машэраў.

26.Ідэйная аснова “новага парадку”, устаноўленага нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраваных тэрыторыях:

o         план “маланкавай вайны”;

•         расавая тэорыя;

o         гета;

o         план выпаленай зямлі.

27.Гістарычны дзеяч, напярэдадні вайны настаўнік, арганізатар падполля, камандзір партызанскага атрада, а потым камісар партызанскай брыгады, сакратар падпольнага абласнога камітэта камсамола, у пасляваенны час (1965-1980 гг.) партыйны кіраўнік у БССР:

o         К.Мазураў;

•         П.Машэраў;

o         М.Патолічаў;

o         М.Гусараў.

28.Кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі:

o         “Тайфун”;

o         “Цэнтр”;

o         “Фатэрлянд”;

•         “Баграціён”.

29.Савецкі летчык, уражэнец Беларусі, які ў час Курскай бітвы збіў у адным баі 9 самалётаў ворага:

o         М.Гастэла;

o         Б.Коўзан;

•         А.Гаравец;

o         А.Маслаў.

30.Санінструктар, якая вынесла з поля бою больш за 120 цяжкапараненных воінаў; узнагароджана зоркай Героя Савецкага Саюза і медалем Флорэнс Найтынгейл:

o         А.Мазанік;

o         М. Акцябрская;

•         З.Тусналобава-Марчанка;

o         Т.Барамзіна.

31. Горад, у якім адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі была В.Харужая:

o         Мінск;

o         Брэст;

o         Магілёў;

•         Віцебск.

32.Генеральны камісар Беларусі да верасня 1943г.:

o         А.Готберг;

o         К.Клаўзевіц;

•         В. фон Кубе;

o         К.Людэндорф.

33.Тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час Другой сусветнай вайны – гэта:

o         акупанты;

•         калабаранты;

o         інсургенты;

o         канфедэранты.

34.“Рэйкава вайна” пад умоўнай назвай “Канцэрт” мела месца ў:

o         1941г.;

o         1942г.;

•         1943г.;

o         1944г.

35. Кіраўніком Беларускга штаба партызанскага руху быў:

1) П.К. Панамарэнка

2) П.М. Машэраў

3) П.З. Калінін

4) В.З. Корж

36. З вясны 1942 г. з’яўляецца новы від партызанскіх фарміраванняў:

1) атрады

2) дывізіі

3) брыгады

4) зоны

37.Сакратаром Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б бы ўадзін з кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей:

1) Ц. П. Бумажкоў;                

2) М. П. Шмыроў;                 

3) П. 3. Калінін;

4) В. I. Казлоў.

38. Юны разведчык партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Падарваў сябе гранатай разам з акружыўшымі яго фашыстамі:

1)       Ц. Баран

2)       В. Коцік

3)       М. Казей

4)       Л. Голікаў

39. «Беларускім Сусаніным» у гады Вялікай Айчыннай вайны называлі:

1) М. Казея;                                

2) Ц. Барана;

3) дзеда Талаша;

4) бацьку Міная.

40. Адну з самых буйных дыверсій на Асіповіцкім чыгуначным вузле ў час Другой сусветнай вайны здзейсніў:

1) Д. Вярэка;                          

2) П. Кажушка;                      

3) Ф. Крыловіч;

4) К. Заслонаў.

41. Першы этап "рэйкавай вайны" быў звязаны з:

1) контрнаступлением Чырвонай Арміі пад Курскам
2) контрнаступлением Чырвонай
Арміі пад Сталінградам
3) абаронай Масквы
4) бітвай за Днепр

42. Другі этап “рэйкавай” вайны вядомы пад назвай:

1)       “Тайфун”

2)       “Канцэрт”

3)       “Кальцо”

4)       “Цытадэль”

43. Трэці этап "рэйкавай вайны" распачаўся напярэдадні:

1) контрнаступления ЧырвонайАрміі пад Курскам
2) контрнаступления ЧырвонайАрміі пад Сталінградам
3) прарыва блакады Ленінграда
4) правядзення аперацыі "Баграціён"

 

44. Удзельнікаў польскіх атрадаў, якія дзейнічалі пад кіраўніцтвам Лонданскага эміграцыйнага ўрада, называлі:

1) бэндэраўцамі;

2) акаўцамі;

3) палешукамі;

4) пінчукамі

45. Першы склад Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б быў створаны на чале з:

1) В. Амельянюком;              

2) I. Кавалёвым;

3) I. Матусевічам;

4) I. Казінцом.

46. Нямецка-фашысцкія акупанты назвалі “страляючым горадам”:

1)       Мінск

2)       Оршу

3)       Віцебск

4)       Гомель

47. Кіраўніком падпольнай групы, якая дзейнічала на Аршанскім чыгуначным вузле быў:

1)       І.П. Казінец

2)       К.С. Заслонаў

3)       П.М. Машэраў

4)       Ф. Крыловіч

48. Канфігурацыя савецка-германскага фронту, якая склалася да чэрвеня 1944 г., атрымала назву:

1) «беларускі балкон»;

2) «фатэрлянд»;                     

3) «беларуская дуга»;

4) «беларуская крэпасць».

 

49. Першы вызвалены абласны цэнтр Беларусі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны - гэта:

1)       Віцебск

2)       Магілёў

3)       Гомель

4)       Мазыр

 

50. Воін-беларус, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, — гэта:

1) А. Гаравец;                         

2) П. Смалячкоў;                   

3) П. Купрыянаў;

4) А. Філімонаў

51. Адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў 4 тараны фашысцкіх самалётаў і застаўся жывым, — гэта:

1) А. Гаравец;

2) Б. Коўзан;

3) I. Сяржантаў;

4) В. Дрозд.

52.Вызначце дату вызвалення ад нямецкіх акупантаў г.Мінска:

o         21сакавіка 1943г.;

o         23 сакавіка 1944г.;

o         26 чэрвеня 1944г.;

•         3 ліпеня 1944г.

53.Вызваленне Віцебска ад акупантаў адбылося ў:

o         1942г.;

o         1943г.;

•         1944г.;

o         1945г.

54.У час Вялікай Айчыннай вайны падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане – гэта:

o         Армія Людова;

o         АУН

•         Армія Краёва;

o         Армія Польска.

55.Апошні абласны цэнтр Беларусі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:

o         26 чэрвеня 1944г.;

o         3 ліпеня 1944г.;

•         28 ліпеня 1944г.;

o         7 жніўня 1944г.

56.Вёска Хатынь была спалена разам з жыхарамі ў:

o         1941г.;

o         1942г.;

•         1943г.;

o         1944г.

57.Адзін са стваральнікаў Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, камандзір партызанскага атрада, у даваенны час настаўнік фізікі і матэматыкі:

o         В.Корж;

o         М.Шмыроў;

o         П.Мазураў;

•         П.Машэраў.

58. “Суражскія вароты” былі ўтвораны:

o         1941г.;

o         1943г.;

•         1942г.;

o         1944г.

 

 


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 855; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!