Псіхалагічныя асновы канцэртнага хвалявання. Метады і прыёмы іх пераадолення



Сцэнічная практыка ставіць праблему пераадолення шкоднага сцэнічнага хвалявання. Стварэнне спрыяльных умоў для плённай канцэртнай дзейнасці, а значыцца, развіццё кожнага музычнага даравання з максімальным поспехам — адна з важных задач музычнай методыкі. Таму не здзіўляе, што лепшыя музыканты выканаўцы і знакамітыя педагогі прысвячаюць праблеме пераадолення эстраднага хвалявання многія старонкі.

Хваляванне пры канцэртным выступленні сведчыць аб высокай адказнасці музыканта. Нават вядомым, канцэртуючым не адзін дзесятак год майстрам сцэны знаёмае гэта пачуццё. Поўная адсутнасць хвалявання характэрна толькі для маленькіх дзяцей (да 9 — 10 год) і для выканаўцаў, у якіх невысока развіта музыкальнасць і звычайная асабістая адказнасць.

Калі хваляванне не пераходзіць межы натуральнага, яно садзейнічае натхнёнасці выканання. Г.Нейгауз адзначае, што галоўная прычына такога хвалявання:… “тая высокая духоўная напружанасць, без якой немагчыма ўявіць чалавека, прызванага “хадзіць перад людзьмі”, свядомасць, што ён павінен паведаміць людзям, якія сабраліся яго слухаць, нешта важнае, значнае, што глыбока адрозніваецца ад штодзённых побытавых перажыванняў, думак і пачуццяў. Такое хваляванне, — падкрэслівае Г.Нейгауз, — добрае, неабходнае хваляванне, і той, хто да яго не здольны, хто выходзіць на эстраду як чыноўнік прыходзіць на службу, упэўнены, што ён і сёння выканае ўскладзеныя на яго даручэнні, — той ці наўрад зможа быць сапраўдным артыстам”1.

Але часам сустракаюцца выпадкі хвалявання, якое пераходзіць усе дапушчальныя межы і нагадвае хваробу. Асабліва часта такое хваляванне характэрна для падлеткаў і тых музыкантаў, якія не маюць дастатковай сцэнічнай практыкі. Непасрэдна перад канцэртам зябнуць, або, наадварот, пацеюць рукі, яны становяцца ў адных — лёгкімі, у другіх — цяжкімі, некаторых цягне ў сон, з’яўляецца пачуццё няўпэўненасці, жах, збіваецца дыханне, узнікаюць праблемы памяці і г.д. Такое хваляванне перашкаджае выканаўцу праявіць свой талент, таму задача музычнай псіхалогіі і педагогікі ўстанавіць прычыны гэтага хвалявання, а методыкі — паказаць шляхі яго пераадолення.

Сярод прычын эстраднага хвалявання укажам наступныя:

? неадпаведнасць твору музычным і тэхнічным магчымасцям вучня;

? няўпэўненасць, абумоўленая тым, што вучань працаваў над творам аўтаматычна, несвядома;

? тэкст не вывучаны добра “на памяць”;

? павышаная самакрытычнасць, залішняя ўвага да сваёй асобы;

? слабая нервовая сістэма, хваравітасць.

Пералічаныя вышэй прычыны дазваляюць выпрацаваць метады і прыёмы барацьбы з эстрадным хваляваннем. Сюды належаць:

1. Свядомае і ўпэўненае авалоданне музычным творам, яснае ўяўленне аб творы, як аб адзіным цэлым, як аб натуральным развіцці музычнай думкі.

2. Свядомае авалоданне тэхнічна складанымі эпізодамі.

3. Свядомае, актыўнае засваенне твору на памяць. Пры гэтым неабходна ўстанавіць мэтазгодныя адносіны паміж свядомасцю і аўтаматычнасцю, што залежыць ад ступені складанасці тэксту.

4. Свядомая трэніроўка выканання перад публікай, якая забяспечвае смеласць, самавалоданне, ясную думку, сканцэнтраванасць.

5. Свядомая падтрымка арганізму — павышаная колькасць вітамінаў, збалансаванае харчаванне, фізічныя практыкаванні, авалоданне навыкамі самаўнушэння, дастатковая колькасць сну, адпачынак на вольным паветры.

Галоўнае, што неабходна засвоіць: “хваляванне” ў вобразе — карысна і натуральна, “хваляванне па-за вобразам” — шкодна. І асноўны шлях да пазбаўлення ад шкоднага хваляванне — сфарміраваць ў вучня прафесійную адказнасць за сваю справу, каб ён не кіраваўся думкай “Я іграю Шапэна”, а гаварыў з гонарам “Я іграю Шапэна”.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 23; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!