Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, палітыка дэмакратызацыі палітычнага жыцця прывялі ў канцы 80-х гадоў да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу ў СССР, які адбіўся і ў цэлым на эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краінах Усходняй Еўропы.

У Польшчы ў на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася так называемая “бархатная рэвалюцыя”, у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі В. Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж. Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Н. Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з І. Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. У выніку адзіны сацыялістычны лагер у Усходняй Еўропе распаўся, рэспублікі рэзка змянілі эканамічны і палітычны курс, але гэта абярнулася рэзкім спадам у эканоміцы ў пачатку 90-х гадоў.

Прыкладна ў гэты час пачаліся масавыя пратэсты ў асобных саюзных рэспубліках СССР, якія ў красавіку 1989 г. ў Тбілісі,студзені 1990 г. ў Баку, пазней ў Вільнюсе былі падаўлены з дапамогай сілавых структур. Пачаўся так званы “парад суверэнітэтаў”: 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб’явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, Глава 14. 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР таксама прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі. Прыкладна ў гэты ж час, у сярэдзіне 1990 г., ўрад СССР распрацаваў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін, што фактычна азначала згортванне сацыялістычнай мадэлі эканомікі і палітычнай сістэмы і пераход да капіталізму. Аналагічную пастанову «Аб пераходзе Беларускай ССР да рыначнай эканомікі» прыняў 13 кастрычніка 1990 г. і Вярхоўны Савет БССР. Згодна з ёй прадпрыемствы пераводзіліся на поўную самастойнасць, пачалі масава стварацца розныя кааператывы, камерцыйныя ўстановы, банкі і г.д., куды перапампоўваліся сродкі дзяржаўнай маёмасці. Адначасова ў умовах гіперінфляцыі пад сімвалічныя працэнты крэдытаў палітыка-эканамічныя групы, якія стаялі ва ўладзе, пачалі «прыхватызацыю» дзяржаўных фінансавых сродкаў, ствараць розныя прыватныя фірмы і г.д. Актывізавала дзейнасць па развалу палітычнай сістэмы апазіцыя, якая шчодра фінансавалася Захадам праз розныя «фонды», «цэнтры» і г.д. Пагаршэнне эканамічнага становішча людзей у спалучэнні з дзейнасцю апазіцыянераў справакавалі масавыя акцыі пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г. і пачатку 1991 г. Паўстала рэальная пагроза існавання СССР як адзінай дзяржавы. У гэтых умовах 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. 76,4 % удзельнікаў рэферэндума выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі – 82,7 % ад колькасці выбаршчыкаў. У чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД), які меў супярэчлівы характар. Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Лічачы, што гэты дагавор можа прывесці да дэзінтэграцыі СССР, група кіраўнікоў дзяржавы зрабіла спробу адхіліць Прэзідэнта Гарбачова ад пасады, для чаго 19 жніўня быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу і аб'яўлена аб перадачы яму ўсёй паўнаты ўлады ў краіне. Але супраць выступіў Прэзідэнт РСФСР Б. Ельцын, які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Члены ДКНС, з аднаго боку, і Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў, з другога, праявілі нерашучасць, што дазволіла Б. Ельцыну устанавіць кантроль над сітуацыяй. 23 жніўня была прыпынена, а затым часова забаронена дзейнасць КПСС і адпаведна КПБ. Такім чынам была знішчана сіла, якая магла яшчэ супрацьдзейнічаць капіталістычнай рэстаўрацыі і звяржэнню савецкай улады.

Правал дзяржаўнага перавароту і адхіленне ад улады сіл, якія стаялі за захаванне адзінай дзяржавы, перамога Б.Ельцына і фактычны выхад з

Саюза Расіі падштурхнулі працэс развалу СССР. Да канца жніўня ў абстаноўцы запалохвання абвінавачваннямі ва ўдзеле ў «путчы» парламенты раду саюзных рэспублік прынялі пастановы, у якіх падтрымалі ідэю нацыянальна-дэмакратычных сіл аб абвяшчэнні незалежнасці. 25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Па патрабаванню дэмакратычнай меншасці старшыня Вярхоўнага Савета БССР М.І. Дземянцей падаў у адстаўку і на гэтую пасаду быў выбраны яго намеснік, прадстаўнік ад апазіцыі С.С. Шушкевіч. На працягу верасня былі прыняты рад законаў, замацоўваючых палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. Да канца года была зроблена спроба стварыць на месцы СССР канфедэрацыю дзяржаў, але супраць гэтага выступіла Ўкраіна. 5 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Украіны прыняў адозву «Да парламентарыяў і народаў свету», у якой адзначалася, што Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР Украіна лічыць адносна сябе несапраўдным і нядзеючым. 7 снежня без ведама Прэзідэнта СССР М.С.Гарбачова і фактычна адхіліўшы яго ад улады кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у г. Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прнята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое было вельмі няпэўным і ў будучым паказала сваю нежыццяздольнасць. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта.

 

53.Грамадска-палітычныя змены ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х – пачатку XXI ст.

У знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь з самага пачатку свайго самастойнага развіцця ўзяла курс на шматвектарнасць знешнепалітычнага курса, устанаўленне добрых і ўзаемавыгадных адносін з замежнымі партнёрамі. Яе прызналі 160 дзяржаў свету, Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый. Але прыярытэтнам напрамкам ў знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі былі і застаюцца ўзаемаадносіны з Расіяй. Пастаянна ўмацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краін, прыняты рад палітычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў. Глава 14. БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ 164

У эканамічнай сферы пасля распада СССР і стварэння сувярэнных дзяржаў адбыўся рэзкі пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі па заходніх рэцэптах «шокавай тэрапіі» Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне, у сельскай гаспадарцы быў узяты курс на развал калгасаў і замену іх фермерскімі гаспадаркамі. Гэта прывяло да рэзкага зніжэння аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўня жыцця насельніцтва. У Беларусі ў 1991-1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на 50%. 60% насельніцтва аказалася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем.

З увядзеннем прэзідэнцкага кіравання быў узяты курс на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку з моцным дзяржаўным рэгуляваннем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг., прыпынена дзікая «прыхватызацыя», спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены упор на сельскагаспадарчыя кааператывы.

У выніку прынятых мер па стабілізацыі эканомікі з 1996 г. спыніўся спад вытворчасці і з 1997 г. пачаўся пэўны ўздым. У 2001 г. Беларусь першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. Паступова пачалася павышацца рэальная зарплата. Пачалося ажыўленне сельскагаспадарчай галіны эканомікі. У 2001-2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь штогод складаў у сярэднім 7,5% супраць 3,5% сярэднесусветнага. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе захаваліся сістэма сацыяльнай абароны і сацыяльныя гарантыі для людзей, усталявана моцная дзяржаўная ўлада з апорай на народ, стабільна развіваецца эканоміка.

У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыцця людзей.


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 66; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!