Фанетычная інтэрферэнцыя



Пранікненне спецыфічных фанетычных[1] рыс з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в і л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё. Каб не дапускаць у маўленні фанетычных памылак, патрэбна ведаць фанетычныя асаблівасці (фанетычныя законы) сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Фанетычнымі асаблівасцямі беларускай літаратурнай мовы з’яўляюцца:

1. Закон акання - гукі [о], [э] не пад націскам пераходзяць у гук [а]: цэны – цана, год – гады.

2. Закон якання - гук [о] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а]: [н'ос] – нёс, [н'асу]- нясу; [л'от] – лёд, [л'адок]- лядок.

3. Дзеканне і цеканне (змяненне [д] на [дз'] і [т] на [ц'] пры памякчэнні ў роднасных словах: іду — ідзе, рот – у роце).

4. Закон узнікнення прыстаўных гукаў галосных і зычных: [а] (а ржаны (паралельна: іржаны), амшара (паралельна: імшара); [і] (пад ільдом, з іржышча; імгненна, імгла); [в] і [г] (гэты, вучань, чарнавусы, навучанне, восень).

5. Фанетычнае падаўжэнне (закон падоўжанага вымаўлення гукаў [з'], [с'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі; перадаецца на пісьме: паданне, ноччу, падарожжа, жыццё.

6. Закон пераходу [в] і [в'], [л] і [л'] у [ў] (гук [у] пераходзіць у гук [ў] пасля галосных, а таксама гукі [в] і [в'] пераходзяць у гук [ў] пасля галоснага перад зычным і на канцы слова: увага – пад увагайна ўвазе; трава – траўка; хлопец-умелец – хлопцы-ўмельцы; паплавы – поплаў.

7. Наяўнасць зацвярдзелых зычных гукаў - [дж], [ж], [ш], [ч], [р], [ц].

8. Фрыкатыўны (глухі) гук [г]: гонар, гора.

9. Аглушэнне звонкіх зычных (дзейнічае на канцы слоў перад паўзай (выключэнняў няма): зуб – [зуп], медзь – [м'эц'], дождж – [дошч]).

10. Прыпадабненне (асіміляцыя) зычных гукаў:

· звонкіх перад глухімі: градка – [гратка], без суму – [б'ас суму];

· азванчэнне глухіх перад звонкімі: айсберг – [айз'б'эрх], малацьба – [маладз'ба]);

· прыпадабненне свісцячых да шыпячых: [шшыц’] – сшыць, [жжвац’] – зжаваць;

· прыпадабненне шыпячых да свіцячых: [с’н’іс’с’а] – снішся, [у боццы] - у бочцы;

· прыпадабненне па мяккасці свісцячых [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі: без зямлі [б'эз' з'амлі], дзве [дз'в'э], чацвёрты [чац'в'орты]) і [н] перад мяккімі [з’], [с’], [дз’], [ц’]: [ман’ц’ор] манцёр, [х’н’дз’і] хіндзі.

11. Гукавое абазначэнне літары і:

і =[ і] і = [йі] (ётавае распадзенне) і =[ й] і = [ы]
1) пасля зычных пры іх змякчэнні: сіні [с'ін'і] 2) у пачатку слова не пад націскам: імя [ім'а] 1) у пачатку слова пад націскам: іней [йін'эй] 2) пасля галосных пад націскам і калі ўтварае склад: у кра-і [у крайі] заінець [зайін'эц'] да іх -[да йіх] 3) пасля апострафа: аб'інелы [абйін'элы] 4) пасля ь: Ільіч - [іл'йіч] 5) пасля ў: аб здароўі [аб здароўйі] 1) папярэдняе слова заканчваецца на галосны, а наступнае пачынаецца з [і] не пад націскам: 2) яна ішла-[йана йшла] 3) злучнік і пасля галосных: сястра і брат [с'астра й брат] пасля зычных 1) ён ішоў [йон ышоў 2) дуб і сасна [дуб ы сасна] 3) спортінвентар [спортынв'энтар] контрігра [контрыгра] выключэнне: г, к, х урок ішоў [урок ішоў] луг і поле [лух і пол'э]

Акрэсленыя фанетычныя асаблівасці ўплываюць на тое, што ў некаторых словах беларускай літаратурнай мовы нярэдка не супадае колькасць гукаў і літар у тых выпадках, калі ў слове прысутнічае:

1. Мяккі знак: цень (4 літары) - [ ц’эн’ ] (3 гукі), мазоль (6 літар) - [ мазол’ ] (5 гукаў), конь (4 літары) - [ кон’ ] (3 гукі).

2. Падоўжаныя ці падвоеныя зычныя гукі: жыццё (5 літар) - [ жы ц’ц’ о ] (4 гукі), насенне (7 літар) - [ нас’э н’н ’э ] (6 гукаў), бясплоддзе (10 літар) - [ б’аспло дз’дз ’э ] (8 гукаў).

3. Ётавае распадзенне е [йэ], ё [йо], ю [йу], я [йа], і [йі] у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, мяккага знака і ў: ежа - [ йэжа ], каляіна -[ каляйіна ], з’ява - [ з’йава ], мільён - [ м’іл’йон ], шчаўе - [ шчаўйэ ].

4. Літары дз і дж, калі знаходзяцца ў корані слова: падзел (6 літар) - [ па дз’ эл ] (5 гукаў), нараджаць (9 літар) - [ нара дж ац’ ] (6 гукаў).


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 17; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!