КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ



ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

 

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АФАРМЛЕННІ

КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

Па гісторыі беларускай літаратуры

 

 

Мінск, 2013


ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

1.1. Курсавая праца – гэта студэнцкае навуковае даследаванне. Яе прызначэнне ў тым, каб высветліць, наколькі студэнт авалодаў навыкамі самастойнай навуковай дзейнасці. Маецца на ўвазе не толькі самастойнасць выкладу матэрыялу (гэта пажадана і ў рэфераце), але і самастойнасць навуковае думкі. Студэнт павінен паказаць, наколькі ён авалодаў пачатковымі навыкамі навуковага мыслення, умець правільна і кваліфікавана паставіць праблему.

1.2. Тэма курсавой працы павінна быць актуальнай з пункту гледжання сучаснага стану навукі.

1.3. Студэнт павінен выявіць уменне і навыкі:

Ø лагічнага мыслення;

Ø культуры пісьма;

Ø афармлення навуковага тэксту, спасылак, складання бібліяграфіі;

Ø а таксама працы з навуковай літаратурай;

Ø самастойнасць высноў.

1.4. Курсавая праца павінна быць выканана на беларускай мове і пададзена ў выглядзе надрукаванага рукапісу ў адмысловай папцы.

СТРУКТУРА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

2.1. Курсавая праца павінна мець наступныя часткі: Тытульны аркуш, Змест, Уступ, Асноўную частку (можа складацца з раздзелаў), Заключэнне, Бібліяграфічны спіс, Дадатак (калі неабходна).

ПАТРАБАВАННІ ДА ЗМЕСТУ КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

3.1.1. Тытульны аркуш (гл. Дадатак 1).

3.1.2. Назва курсавой працы павінна насіць праблемны характар

3.2. Змест (план працы, у якім кожнаму раздзелу адпавядае нумар старонкі, на якой можна яго знайсці).

3.3. Ва Уступе неабходна пераканаўча абгрунтаваць актуальнасць тэмы, даць кароткую характарыстыку аб’екта даследавання, сфармуляваць мэту і задачы працы.

3.4. У першым раздзеле Асноўнае часткі неабходна даць агляд літаратуры па тэме даследавання, правесці параўнаўчы аналіз пунктаў погляду, якія існуюць у навуцы па дадзеным пытанні. У іншых раздзелах гэтае часткі паслядоўна і лагічна вырашаюцца пастаўленыя ва Уступе мэты і задачы, .

3.5. У Заключэнні падаюцца высновы, якія афармляюцца як шэраг пунктаў-абагульненняў.

3.6. Бібліяграфічны спіс павінен мець пералік крыніц, выкарыстаных пры напісанні працы, аформленых у выглядзе нумараванага спіса ў строгім алфавітным парадку.

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

4.1. Назвы структурных частак курсавой працы (Змест, Уступ, Асноўная частка, Заключэнне, Бібліяграфічны спіс, Дадатак) друкуюцца прапіснымі літарамі па цэнтру радка. Кожную структурную частку працы трэба пачынаць з новай старонкі.

4.2. Памер шрыфту 14 п., выраўноўванне па шырыні, з выдзяленнем аўтарам неабходных частак тэксту праграмнымі шрыфтамі “Паўтлусты”, “Курсіў”. Увесь тэкст набіраецца шрыфтам “Times New Roman”. Міжрадковы інтэрвал – палутарны. Параметры старонкі: фармат А 4; водступ для левага поля – 25 мм, поля зверху – 20 мм, для правага – 15 мм і ніжняга – 20 мм.; нумарацыя старонак унізе, з другой старонкі, з выраўноўваннем па цэнтры. Абзацны водступ – 1,25 см.

4.2. Тэкст курсавой працы друкуецца на адным баку аркуша белае паперы фармату А4. Аб’ём курсавой працы павінен быць:

курсавая праца на ІІ і ІІІ курсах – не менш 20 друкаваных аркушаў і не больш за 25 друкаваных аркушаў;

курсавая праца на ІV і V курсах – не менш 25 і не больш 30 друкаваных аркушаў.

4.3. Спасылкі ў тэксце на крыніцы неабходна падаваць у квадратных дужках [Кавалёў 2002, 52], дзе “Кавалёў” – прозвішча аўтара кнігі (ці артыкула), “2002” – год выдання кнігі (ці артыкула), “52” – старонка, цытата з якой выкарыстоўваецца ў працы. Пасля прыведзенай цытаты, калі яна завяршаецца кропкай, кропка не ставіцца, а ставіцца пасля дужак; калі цытата завяршаецца пытальнікам, клічнікам ці шматкроп’ем, то гэтыя знакі захоўваюцца, а пасля дужак ставіцца кропка.

4.4. Цытата бярэцца ў двукоссе. Яна можа афармляцца як простая мова. У такім выпадку пры цытаце ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў сказе з простай мовай. У тэксце працы ініцыялы аўтара трэба пісаць перад прозвішчам, а ў Бібліяграфічным спісе – пасля прозвішча.

Прыклады афармлення цытат.

С.В. Кавалёў сцвярджае: “Развіццё паэзіі дакладна адлюстроўвала парадыгму настрояў шляхецкага грамадства Рэчы Паспалітай пасля заканчэння Лівонскай вайны, на сутыку дзвюх эпох: Рэнесансу і Барока” [Кавалёў 2002, 184]. “Да рамантычнай сістэмы каштоўнасцяў, – піша Л.К. Тарасюк, – належыць таксама матыў незвычайнай сілы ўздзеяння мастацтва на чалавека, разумення паэзіі як свяшчэннадзейства” [Тарасюк 2001, 318]. У.М. Казбярук выказаў думку, што “Ф. Багушэвіч уважліва вывучаў дасягненні і недахопы ўсяго папярэдняга літаратурнага развіцця на беларускай мове, звяртаючыся і ў больш блізкае і ў аддаленае мінулае” [Казбярук 1983, 27].

4.5. Крыніцы неабходна размяшчаць у алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў ці назваў (гл. Дадатак 2).


Дадатак 1

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 


Дата добавления: 2023-01-08; просмотров: 21; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!