Кароткая гісторыя 86-га пяхотнага палка Войска Польскага

ПАДАРОЖЖА ПА МАЛАДЗЕЧНЕ ПЕШШУ»

 

Аўтары: Рубацкая Марыя Юр’еўна, Цішко Ганна Валер’еўна, навучэнцы дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік», аб’яднанне па інтарэсах «Следапыт».

Кіраўнік: Трацяк Валерый Браніслававіч, педагог дадатковай адукацыі.

Мэта экскурсіі: спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных якасцяў на прыкладах нашай гісторыі; спрыяць пашырэнню кругагляду і выхаванню пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў.
Задачы экскурсіі:
• выхаваць пачуцці грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гісторыі і сучаснасці малой радзімы;
• сфарміраваць уяўленне аб даваеннай архітэктуры ў горадзе Маладзечна;
• развіваць экскурсійна-турыстычную дзейнасць у рэгіёне, папулярызаваць краязнаўчыя экскурсіі.

Змест экскурсіі па распрацаваным маршруце сфарміраваны ў адпаведнасці з тэхналагічнай картай маршруту і прадстаўленым матэрыялам аглядаемых аб'ектаў. Экскурсія, у такім выпадку, будзе мець наступную структуру:
- знаёмства з кароткай гісторыяй 86-га пяхотнага палка, які размяшчаўся ў Гелянове ў 1922-1939 гг.;
- знаёмства з архітэктурай, уключанай у экскурсійны маршрут.
Працягласць: 1 гадзіна.

Даўжыня маршруту: 1 км.
Тып экскурсіі: гісторыка-краязнаўчы.
Від: пешаходная.

Маршрут: 1 (1 нумар на плане) казармы (вучэбны корпус МДПК) – 2 (8) воданапорная вежа – 3, 4 (7) жылыя дамы для сяржантаў – 5, 6 (2) дамы для афіцэраў – 7 (4) афіцэрскі клуб – 8 (6) пляц – 9 (5) штаб 86-га палка – 10 (10) – дом каменданта гарнізона – 11 (7) дом для сяржантаў (па вул. Машэрава) – 12 стайні (па вул. Драздовіча)

Аглядны план аб’ектаў экскурсіі

 

1 - казармы, 2 - дамы для афіцэраў, 3 - трыумфальная арка, 4 - афіцэрскі клуб, 5 - штаб 86-га палка, 6 - пляц, 7 - жылыя двухпавярховыя дамы, 8 - воданапорная вежа, 9 - стайні, 10 - дом каменданта гарнізона.

 

Т эхналагічная карта маршрут у
«Гелянова. Даваенная архітэктура і гісторыя. Падарожжа па Маладзечне пешшу»

Нумар станц ыі     Арт- а б ’ ект   І нф а рмац ы я а б а б ’ ек ц е
  1. Казармы для салдат (1)               Казармы для салдат. Пасля Вялікай Айчыннай вайны размяшчаліся адміністрацыйныя службы Маладзечанскай вобласці, у т.л. абкам камсамола, першы сакратар  Пётр Машэраў. Пазней размяшчаліся: інтэрнат політэхнікума, вучэбныя аўдыторыі медвучылішча. Цяпер, пасля рэканструкцыі да «Дажынак», размяшчаюцца вучэбныя аўдыторыі політэхнічнага каледжа.
  2. Воданапорная вежа (8)                                 Воданапорная вежа забяспечвала вадой усе службы гарнізона. На сценах вежы бачны сляды ад снарадаў часоў 2-й Сусветнай вайны. Цяпер не эксплуатуецца. Да яе прыбудаваны прыватны дом.
  3. Жылы дом для сем’яў сяржантаў і падафіцэраў (7)       Адзін з самых распаўсюджаных тыпавых жылых дамоў у польскіх гарнізонах для падафіцэраў. У Гелянове яны будаваліся двухпавярховымі на 12 і 8 кватэр. Цяпер гэта жылы дом з усімі выгодамі па вул. Чкалава.
  4. Жылы дом для сем’яў сяржантаў і падафіцэраў (7)           Яшчэ адзін прыклад тыпавых жылых дамоў у польскіх гарнізонах для падафіцэраў. У Гелянове яны будаваліся двухпавярховымі на 12 і 8 кватэр. Цяпер гэта жылы дом з усімі выгодамі па вул. Чкалава. Перад «Дажынкамі» быў рэканструяваны.
  5. Жылы дом для сем’яў афіцэраў (2)       Для жылля афіцэраў былі распрацаваны тыпавыя праекты з рысамі функцыяналізму на 18 кватэр. Архітэктар Уладзіслаў Палкоўскі. На 4-м паверсе размяшчаліся пральні з памяшканнямі для сушкі бялізны. У пасляваенны час дом быў перабудаваны пад 27 кватэр. Перад «Дажынкамі» дом пафарбавалі і ён страціў першапачатковы выгляд. Знаходзіцца па вул. Машэрава, 17.  
  6. Жылы дом для сем’яў афіцэраў (2)   Дом знаходзіцца па вул.Машэрава, 2, насупраць вышэйзгаданага.  Пабудаваны з шэрай цэментнай цэглы,  папулярнай у міжваеннай Польшчы.   Будавалі гэтыя дамы англічане. Кожная цэгла была асобна загорнута ў паперу і мела кляймо. На 4-м паверсе некалькі памяшканняў перароблены пад кватэры. На сценах можна разгледзець сляды ад куль – сведчане жорсткіх баёў у ліпені 1944 года. Гэты дом не быў пафарбаваны і мае першапачатковы выгляд.  
  7. Афіцэрскі клуб (4)       Будынак у часы 86-га палка быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона. Тут знаходзіліся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая. Са сталовай афіцэры маглі браць абед і вячэру на кватэру. Пасля вайны ў будынку размяшчаўся гарадскі дом культуры, а з 1991 года – Мінскі абласны драматычны тэатр.  
  8. Пляц (6)           Армейскі пляц, які таксама выкарыстоўвалі ў якасці іпадрома. На месцы пляца пасля вайны быў размешчаны гарадскі стадыён.  

 

  9. Штаб 86-га палка (5)       Будынак штаба 86-га пяхотнага палка.  Да нашага часу ў ім захаваліся радыятары старой ацяпляльнай сістэмы і частка вокнаў нетыповай падоўжанай формы. Зараз тут знаходзяцца ўралагічнае і хірургічнае аддзяленні раённай бальніцы.  
  10. Дом каменданта гарнізона (10)         Дом каменданта гарнізона. Пабудаваны з такой жа цэглы, як і афіцэрскія дамы. Дом вельмі цёплы. У даваенныя часы да яго быў падведзены кабель сувязі з Варшавай. У часы Маладзечанскай вобласці тут жыў С.В. Прытыцкі, першы сакратар Маладечанскага абкама КПБ. Пазней размяшчаўся дзіцячы садок №5. Цяпер – дзіцячы цэнтр «Расток».

 

  11. Жылы дом для сем’яў сяржантаў і падафіцэраў (7)                      Жылы дом для падафіцэраў па вул. Машэрава, 31. На другім паверсе захаваліся тыповыя ваконныя рамы.
  12. Стайні.         Гэты будынак былых стайняў захаваўся па вул. Драздовіча, насупраць адміністрацыйнага корпуса ЗАТ «Маладзечнамэбля». У пасляваенныя часы гэтыя стайні былі перабудаваны пад жылыя памяшканні, і людзі жылі тут да нядаўняга часу. Іншыя стайні былі прыстасаваны пад цэхі ЗАТ «Маладзечнамэбля» альбо былі з цягам часу знесены.

 

Кароткая гісторыя 86-га пяхотнага палка Войска Польскага

Гісторыя гарнізона ў Гелянове пачалася ў 1922 годзе, калі 86-ы пяхотны полк Войска Польскага быў пераведзены сюды з Вільні. Полк быў набраны з жыхароў Мінска і Міншчыны падчас савецка-польскай вайны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл «Самаабароны Літвы і Беларусі» пад назвай «Мінскі Стральцовы полк». Ён адзначыўся ўдзелам у Варшаўскай бітве. У лістападзе 1920 года полк прыняў удзел у паходзе на Вільню генерала Жалігоўскага, у выніку якога ўтварылася новая дзяржава – Сярэдняя Літва са сталіцай у Вільні. Тут полк знаходзіўся да сакавіка 1922 года, калі ў выніку сумеснага акта соймаў у Варшаве і Вільні Віленскі край быў прыняты ў склад Польшчы, а Войска Сярэдняй Літвы было ўключана ў Войска Польскае. Тады «Мінскі Стральцовы полк» стаў 86-м пяхотным палком Войска Польскага і быў пераведзены ў фальварак Гелянова, дзе размяшчаліся асноўныя сілы палка. Штаб палка спачатку знаходзіўся на вуліцы Замкавай у Маладзечне, трэці батальён – у вёсцы Краснае, а батальён запасу застаўся каля Вільні – у Новай Вільні.

У 1924 годзе ў фальварку Гелянова пачалося шырокае будаўніцтва. Былі ўзведзены цагляныя казармы для радавых, закладзены дамы для афіцэраў і сяржантаў, а таксама іншыя будынкі армейскай інфраструктуры гарнізона. У канцы 1920-х гадоў ваенны гарадок ужо займаў вялікую плошчу, абмежаваную, калі глядзець на сучасны план Маладзечна, вуліцамі Драздовіча, Ясінскага, Чайкоўскага і Б. Хмяльніцкага. Тут пражывалі 68 афіцэраў з сем'ямі і 2200 сяржантаў і радавых рэгулярнай арміі. У 1929 годзе фальварак Гелянова ўвайшоў у склад горада Маладзечна. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзена трыумфальная арка ў гонар кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудскага. Адкрыццё аркі адбылося ў час святочных мерапрыемстваў, прысвечаных дзесяцігоддзю 86-га пяхотнага палка.

У верасні 1939 года полк у складзе 19-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага прымаў удзел у абароне Пётркува-Трыбунальскага ў цэнтральнай Польшчы, дзе змагаўся супраць сіл 10-й арміі Вермахта. У ходзе адступлення полк займаў пазіцыі каля Гродна, але 17 верасня, калі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ўвайшлі часткі Чырвонай Арміі, быў вымушаны скласці зброю. З таго часу гарнізон у Гелянове перастаў быць армейскім паселішчам Войска Польскага.

 

Архітэктура гарнізона ў Гелянове сёння

На тэрыторыі сучаснага Гелянова захавалася шмат будынкаў, якія ўваходзілі раней у склад ваеннага гарадка.

Будынак пяхотных казармаў пасля вайны выкарыстоўваўся па-рознаму. Тут знаходзіўся інтэрнат Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума і навучальныя аўдыторыі Маладзечанскага медыцынскага вучылішча. У адным з крылаў гэтага будынка размяшчаўся Маладзечанскі абласны камітэт камсамола, першым сакратаром якога быў Пётр Машэраў. Пасля капітальнага рамонту 2010-2012 гадоў тут размясціўся навучальны корпус Маладзечанскага політэхнічнага каледжа. Добра захаваліся два трохпавярховыя дамы для сем’яў польскіх афіцэраў, якія стаяць на вуліцы Машэрава. Да пачатку 1960-х паміж гэтымі дамамі знаходзілася трыумфальная арка. Будынкі пабудаваны ў стылі, характэрным для ведамаснага жылля міжваеннай Польшчы. На сценах дамоў можна заўважыць сляды ад куль і снарадаў.

Будынак, дзе сёння знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у часы 86-га палка быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона. Тут знаходзіліся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая. Насупраць тэатра, праз вуліцу Машэрава, знаходзіцца двухпавярховы жылы дом. Гэты дом быў адным з першых цагляных будынкаў гарнізона. Ён прызначаўся для сем’яў сяржантаў Войска Польскага. Пасля вайны ў гэтым будынку знаходзіўся Маладзечанскі абласны вузел сувязі. Корпус, у якім цяпер знаходзяцца ўралагічнае і хірургічнае аддзяленні першай гарадской бальніцы, раней з’яўляўся штабам палка. Да нашага часу ў ім захаваліся радыятары старой ацяпляльнай сістэмы і частка вокнаў нетыповай падоўжанай формы. На вуліцы Буйло знаходзіцца былы дом каменданта гарнізона. Зараз гэта дзіцячы цэнтр культуры «Расток». Сучасны маладзечанскі гарадскі стадыён пабудаваны на месцы вайсковага пляца, які таксама выконваў ролю іпадрома. У заходняй частцы гарнізона, уздоўж цяперашняй вуліцы Язэпа Драздовіча, былі пабудаваныя вялікія стайні. Пасля вайны на месцы гэтых стайняў размясціліся цэхі ЗАТ «Маладзечнамэбля». Добра захавалася воданапорная вежа. Таксама ў Гелянове захавалася шмат тыпавых двухпавярховых дамоў адметнай даваеннай архітэктуры. Гэтыя будынкі ўзвялі для грамадзянскіх служачых гарнізона і для сем’яў ніжніх камандных чыноў.

 

Трыумфальная арка ў Гелянове

 

    
 Выгляд трыўмфальнай аркі ў даваенны час                       Выгляд у канцы 50-х гадоў 20 ст.

 

Трыумфальная арка, збудаваная ў 1929 годзе, пазначала парадны ўезд на тэрыторыю гарнізона з боку маладзечанскага чыгуначнага вакзала. Яна была ўпрыгожана шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Зверху аркі знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капелан бласлаўляў салдат падчас палкавых урачыстасцяў.

У арцы было тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў. Сярэдні праезд быў занадта вузкім, у ім немагчыма было размінуцца двум аўтамабілям. Таму ў пачатку 1960-х гадоў у сувязі з павелічэннем аўтамабільнага руху ў Маладзечне гарадскія ўлады вырашылі разабраць арку. Цікавы факт: пасля рэканструкцыі прыпынку «Драмтэатр» на яго даху з’явілася эмблема са спрошчанай выявай аркі і надпісам «Геленово».


Дата добавления: 2023-01-08; просмотров: 30; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!