Паведамленне вучня пра бальзаміраванне

Ход урока

I . Арганізацыйны момант

На мінулым уроку мы з вамі гаварылі аб жыцці і дзейнасці людзей старажытнейшай цывілізацыі — Старажытнага Егіпта.

Сёння мы зноў адпраўляемся ў краіну сфінксаў і пірамід.

Я жадаю вам працоўнага настрою, паважлівых адносін да адказаў аднакласнікаў. Я ўпэўнена, у нас усё атрымаецца.

II . Праверка дамашняга задання

Франтальнае апытванне.

— Хто складаў большую частку егіпецкага народа? (Земляробы і рамеснікі)

— Дзе яны працавалі? (На палях, будаўніцтве, майстэрнях)

— Каго яны павінны былі пракарміць акрамя сябе? (Фараона, вяльмож, чыноўнікаў, воінаў, пісцоў)

— Колькі доўжыўся рабочы дзень рамесніка? (8 гадзін). Як ён размяркоўваўся? (8.00-12.00, 16.00-20.00). Чаму?

— Чым адрознівалася жыллё простага егіпцяніна ад знатнага?

— Як адбывалася прыгатаванне да прыёму гасцей у знатных вяльмож?

— У чым розніца і падабенства ў адзенні багатых і простых людзей?

— Што лічылася ў Старажытным Егіпце вялікай каштоўнасцю? (Сям’я). Дакажыце.

— Як харчаваліся багатыя? Што было ў іх рацыёне?

III . Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Рашыць гістарычную задачу і падумаць, аб чым пойдзе гутарка на ўроку.

“Вучоныя лічаць, што 40 тысяч гадоў назад чалавек стаў такім жа, як людзі нашага часу, гэта значыць сучаснага тыпу. Вучоныя назвалі яго “чалавекам разумным”. Людзі таго часу жылі родавымі абшчынамі, разам працавалі, менавіта ў той жа час яны пачынаюць хараніць памерлых”. Падумайце, аб чым сведчыць дадзены факт? (Аб узнікненні рэлігійных вераванняў).

— Ці з’яўляецца гэта паняцце для вас новым?

— Што такое рэлігія? (Рэлігія – вера чалавека ў звышнатуральныя сілы).

— Як вы думаеце, навошта мы з вамі вывучаем гэту з’яву?

— Давайце вызначым праблему нашага ўрока?

Праблема          якую ролю ў жыцці егіпцян адыгрываюць рэлігійныя вераванні?

— Сёння на ўроку мы будзем гаварыць аб рэлігіі Старажытных егіпцян.

IV . Тлумачэнне новай тэмы

План

1. Вераванні.

2. Вера ў замагільнае жыццё.

3. Абагаўленне жывёл і ракі Ніл.

Рэлігія зарадзілася ў егіпцян, як і ў іншых народаў, яшчэ ў першабытны час. Жыццё тады залежыла ад паспяховага палявання і збіральніцтва:вось чаму егіпцяне пакланяліся жывёлам, птушкам. Яны надзялялі звышнатуральнымі ўласцівасцямі расліны. Гэтыя вераванні захаваліся на працягу ўсёй гісторыі Старажытнага Егіпта. Іх называлі татэмізмам. Разам з гэтым у егіпцян узнікла вера ў багоў, якіх часта выяўлялі ў выглядзе людзей са звярынымі, птушынымі ці змяінымі галовамі.

Зараз вы, як і сапраўдныя даследчыкі, будзеце працаваць з навучальным тэкстам §13, пунктамі 1,2. Вам трэба па апісанні знайсці імя бога. (ДАДАТАК 1)

— Знайдзіце на слайдзе бога і скажыце, па якіх прыкметах вы яго пазналі.

Вучні адшукваюць на слайдзе багоў з табліцы дадатка 1 і даказваюць праўдзівасць сваіх меркаванняў.

— Для пакланення багам і памінання фараонаў у Старажытным Егіпце узводзіліся храмы – неад’емная частка развітай рэлігіі.

 

 

Паведамлення вучня пра храмы

Егіпцяне будавалі іх з каменю. Уздоўж дарогі, якая вяла да храмавых варот, часта ўстанаўлівалі статуі сфінксаў – фантастычных істот з целам ільва і галавой чалавека. Вялікія калоны ўпрыгожваліся кветкавым арнаментам і пазалотай. Часцей за ўсё яны нагадвалі звязку сцёблаў папірусу або лотасу. Важнейшае месца храма – свяцілішча. Тут знаходзіліся каменныя статуі багоў. Перад імі – столікі для азвярапрынашэнняў. На іх складвалі падарункі багам: кветкі, агародніну, гусей, цялят. Фараоны даравалі храмам землі, золата, каштоўнасці.

Фізкультхвілінка

1. Усталі. Пакажыце, як егіпцянін плыве на лодцы па старажытным Нілу (кіруючы вяслом).

2. Пакажыце, якім можа быць становішча вагаў, калі нешта узважваюць.

3. Як скача егіпецкі воін на калясьніцы, кіруючы канём.

4. Як страляе егіпецкі воін - лучнік.

5. Замерлі! Паглядзіце толькі вачыма налева - направа (не паварочваючы галавы) ці няма небяспекі для воіна?

6. Сядзьце на месца.

— Ці можа храм функцыянаваць без людзей?

— Як іх называлі? (Жрацы)

— Егіпцяне верылі ў замагільнае жыццё. Верылі ў тое, што душа памерлага трапіць у падземнае царства. Там на троне сядзіць бог Асірыс і вяршыць свій справядлівы суд. Ён правярае, ці быў памерлы пры жыцці добрым і праведным чалавекам, ці тварыў зло. Праведнікі пакідаюцца ў царства Асірыса, дзе спее збожжа на палях і ўволю чыстай халаднаватай вады. Грэшнікаў пажырае страшная пачвара з целам льва і пасткай кракадзіла. Для таго, каб захаваць бессмяротнасць і шчаслівае знаходжанне ў царстве нябожчыкаў, цела памерлага бальзаміравалі.

Паведамленне вучня пра бальзаміраванне

Існавала складаная працэдура бальзаміравання. Для гэтага з цела вынімаліся ўнутранасці. Потым яго 70 дзён трымалі ў спецыяльным растворы. Пасля гэтага цела прапітвалі бальзамамі, смоламі, пахучымі рэчывамі, абмотвалі льнянымі бінтамі. На твар клалі маску, якая нагадвала нябожчыка. Атрымлівалася мумія – нятленнае мёртвае цела, якую ўкладвалі ў саркафаг – гроб, выраблены ў выглядзе чалавечага цела, і харанілі ў грабніцы. Толькі цяпер, як лічылі егіпцяне, памерлы быў гатовы да вечнага жыцця.

 

— Старажытныя егіпцяне абагаўлялі свяшчэнных жывёл:

Праца з табліцай (ДАДАТАК 2)

Дзеці чытаюць матэрыял падручніка і знаходзяць апісанне свяшчэнных жывёл і іх назвы, запаўняюць графы табліцы. Потым адшукваюць на слайдзе багоў з табліцы дадатка 2 і даказваюць праўдзівасць сваіх меркаванняў.

Амаль усе дзікія і хатнія жывёлы ў Егіпце лічыліся свяшчэннымі, але асабліва шанавалася Кошка. Яе забойства каралася смерцю. З памерлых кошак рабілі муміі і харанілі ў спецыяльных могілках.

— Чаму асабліва ўшаноўвалася ў Егіпце кошка?

— Якую карысць людзям прыносіць кошка?

— Чаму народы, якія займаліся земляробствам, асабліва цанілі кошку, за якія якасці?

V . Дамашняе заданне

§13, прычытаць. Скласці расказ пра багіню Ніла. Дапоўніць табліцу пра багіню Хапі (ДАДАТАК 2).

—Дакажыце, што раку Ніл абагаўлялі. (Складалі гімны, малітвы).

— Як называлася багіня? (Хапі).

VI . Вынікі ўрока

1) Як называецца жыллё багоў? (Храм)

2) Хто такія жрацы? (Служыцелі Бога)

3) За кошт чаго багацелі храмы? (За кошт падарункаў фараона)

4) Галоўны бог Егіпта ... (Ра)

5) Бог жыццёвых сіл прыроды і ўрадлівасці ... (Асірыс)

6) Бог хаосу і беспарадку, уладар пустыняў ... (Сэт)

7) Чыя гэта выява? (Бастэт)

Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак найбольш актыўным вучням.

ДАДАТАК 1

 

Імя Бога Выгляд Чый заступнік
  Чалавек з галавой сокала, а на галаве – сонечны дыск Бог сонца
  Жанчына-неба, якая раскінулася над зямлёй, магла быць у выглядзе каровы з зоркамі на целе Багіня неба
  Чалавек з галавой шакала і чырвонымі вачыма, з кап’ ём у руцэ Бог вайны, разбурэння пясчаных бур і смерці. Забіў свайго брата
  Чалавек з зялёнай скурай Бог адраджэння, цар замагільнага свету. Бог прыроды і раслін

ДАДАТАК 2

Імя Бога Выгляд Чый заступнік
Бастэт    
Сабек    
Тота    
Хапі    

 


Дата добавления: 2022-12-03; просмотров: 19; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!