ДОШКОЛЬНОЕ И НАЧАЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ. КОРРЕКЦИОННОЕ ОБРАЗОВАНИЕ.



МУЗЫКАЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ

 

 

АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ АРФАГРАФІЧНЫХ УМЕННЯЎ У МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ

Антановіч Н.М.,

аспірантка 1 курса УА “БДПУ імя М. Танка”, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Яленскі М.Г., доктар педагагічных навук, прафесар

 

Сярод спецыфічных умоў, якія садзейнічаюць паспяховаму фарміраванню арфаграфічных уменняў, вучонымі вылучаецца веданне вучнямі базавых моўных паняццяў і сфарміраваныя на іх аснове базавыя вучэбна-моўныя ўменні. Мэта даследавання – вызначыць з дапамогай метаду тэарэтычнага аналізу і эмпірычных уяўленняў базавыя моўныя паняцці і адпаведныя вучэбна-моўныя ўменні па беларускай мове, якімі павінны авалодаць вучні пачатковых класаў для паспяховага засваення арфаграфіі.

У расійскай лінгваметодыцы Н.М. Алгазіна адной з першых вызначыла мінімум ведаў па фанетыцы і граматыцы, неабходныя для засваення арфаграфіі [1]. Роля вучэбна-моўных уменняў, якія фарміруюцца пры вывучэнні школьнага курса мовы, даследавана М.М. Разумоўскай [4]. М.Т. Баранаў апісаў базавыя моўныя паняцці, з якімі прама звязана авалоданне вучнямі арфаграфіяй, і базавыя вучэбна-моўныя ўменні, якімі павінны авалодаць школьнікі для работы па рускай араграфіі [3].

Вылучым наступныя базавыя моўныя паняцці, з якімі неабходна пазнаёміць малодшых школьнікаў, і вучэбна-моўныя ўменні, якімі яны павінны авалодаць для далейшага паспяховага засваення арфаграфіі.

Базавыя фанетычныя паняцці.

Навучанне арфаграфіі павінна ажыццяўляцца “на аснове правільнага суаднясення гука і літары, іх комплексаў, з улікам пазіцыі гука і склада слова, на аснове развіцця фанематычнага слыху ў вучняў” [2, с. 4]. 3 улікам характару адносін арфаграфіі і фанетыкі базавымі з’яўляюцца наступныя паняцці: галосныя і зычныя гукі; націскныя і ненаціскныя галосныя; націскны склад і ненаціскныя склады, першы пераднаціскны склад; звонкія і глухія зычныя гукі; цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, зацвярдзелыя зычныя гукі; аглушэнне (звонкіх) і азванчэнне (глухіх) зычных. У адпаведнасці з адзначанымі паняццямі вучні пачатковай рускамоўнай школы павінны авалодаць адпаведнымі базавымі фанетычнымі вучэбна-моўнымі ўменнямі: вызначаць у слове галосныя і зычныя гукі; націскныя і ненаціскныя галосныя гукі; націскны, першы пераднаціскны склад, ненаціскныя склады; звонкія і глухія зычныя гукі; цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, зацвярдзелыя зычныя гукі; выпадкі аглушэння (азванчэння) зычных.

2. Базавыя марфемныя паняцці.

Выбар напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе, залежыць ад таго, у якой частцы слова знаходзіцца арфаграма. У сувязі з гэтым базавымі з’яўляюцца наступныя марфемныя паняцці: прыстаўка, корань, суфікс, канчатак, роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Адпаведна малодшыя школьнікі павінны авалодаць наступнымі базавымі марфемнымі вучэбна-моўнымі ўменнямі: падбіраць аднакаранёныя словы; выдзяляць у слове канчатак і аснову; чляніць аснову на значымыя часткі (марфемы) – прыстаўку, корань, суфікс.

3. Базавыя марфалагічныя паняцці.Выбар арфаграм у многіх выпадках вызначаецца марфалагічнымі асаблівасцямі слоў. Для работы па арфаграфіі ў пачатковых класах базавымі з’яўляюцца наступныя марфалагічныя паняцці: назоўнік (род, лік, склон, скланенне), прыметнік (род, лік, склон), дзеяслоў (час, лік, асоба, спражэнне, неазначальная форма), займеннік, прыназоўнік. Вучні пачатковай школы павінны авалодаць наступнымібазавымі марфалагічнымі вучэбна-моўнымі ўменнямі:вызначаць, якой часцінай мовы з’яўляецца тое ці іншае слова; у назоўнікаў вызначаць род, лік, склон; у прыметнікаў – род, лік, склон; у дзеясловаў – час, лік, асобу, спражэнне.

Як слушна заўважае Н.М. Алгазіна, “усе гэтыя веды і ўменні <…> з’яўляцца базай, неабходнай вучням для таго, каб яны маглі засвоіць арфаграфічнае правіла і рабіць разбор адпаведных граматыка-арфаграфічных з’яў у працэсе прымянення гэтых правіл” [1, с. 6].

Літаратура:

1. Алгазина, Н.М. Предупреждение орфографических ошибок учащихся V-VIII классов / Н.М. Алгазина. – М.: Просвещение, 1965. – 280 с.

2. Львов, М.Р. Основы обучения правописанию в начальной школе: учебное пособие для слушателей ФПК (преподавателей пед. вузов) / М.Р. Львов. – М.: Прометей, 1988. – 90 с.

3. Методика преподавания русского языка: учебное пособие для студ. пед. ин-тов / М.Т. Баранов [и др.]; под общ. ред. М.Т. Баранова. – М.: Просвещение, 2000. – 368 с.

4. Разумовская, М.М. Методика обучения орфографии в школе: кн. для учителя / М.М. Разумовская. – М.: Просвещение, 1992. – 192 с.

 

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 684; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!