ДакладЫ, курсавыЯ і дыпломныя работЫ
Тэматыка
№ п/п | Назва тэмы | форма працы |
1. | Роля бібліятэк старажытных цывілізацый у захаванні культуры сваіх народаў | даклад |
2. | Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці | даклад |
3. | Першыя манастырскія бібліятэкі | даклад |
4. | Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў | даклад |
5. | “Філабіблон” Рычарда дэ Бёры | даклад |
6. | Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння | даклад |
7. | Гістарычныя кнігазборы нацыянальных дакументаў ВКЛ | курсавая |
8. | Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк | курсавая |
9. | Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў | даклад |
10. | Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі | курсавая |
11. | Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах | курсавая |
12. | Прафесійны перыядычны друк | даклад |
13. | Знакамітыя беларусы, якія працавалі бібліятэкарамі | даклад |
14. | Прыватныя кнігазборы Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст. | курсавая |
15. | Беларускія бібліятэказнаўцы | даклад |
16. | Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці | курсавая |
17. | Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў | курсавая |
18. | Выдавецкая прадукцыя бібліятэк Беларусі | даклад |
19. | Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі | даклад |
20. | Бібліятэкі і бібліятэкары: іх значымасць у эпоху ведаў | даклад |
Метадычныя рэкамендацыі па напісанні дакладаў
|
|
Падрыхтоўка даклада адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Яго змест павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных заканамернасцяў эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.
Для выканання даклада студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзчы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб’ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп’ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў – не менш 3 крыніц) з указаннем выхадных дадзеных.
Работа падаецца на кафедру ў тэрміны, устаноўленыя навучальнай установай. Даклад таксама можа быць абмеркаваны на семінарскіх занятках.
Метадычныя рэкамендацыі па напісанні
|
|
Курсавых і дыпломных работ
Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з’яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен напісаць заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму курсавой або дыпломнай работы і вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.
Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
|
|
Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.
Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.
Аб’ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп’ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб’ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.
|
|
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.
Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.
Літаратура:
Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.
6. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
1. Узнікненне бібліятэк як сацыяльнага інстытута. Заражээнне бібліятэк у краінах старажытных цывілізацый (Шумер, Асіра-Вавілонія, дзяржава Хетаў).
2. Бібліятэка Ашурбаніпала (668 – каля 626 гг. да н.э.).
3. Асноўныя тыпы бібліятэк старажытнага Егіпта.
4. Бібліятэкі антычнай Грэцыі і Рыма і развіццё функцыі абслугоўвання.
5. Александрыйская і Пергамская бібліятэкі: гісторыя і сучаснасць.
6. Бібліятэкі дзяржаў Усходу ў эпоху Сярэднявечча. Роля Кітая ў развіцці бібліятэк Японіі, М’янмы, В’етнама.
7. Асноўныя тыпы бібліятэк Арабскага халіфата.
8. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Сярэднявечча (Візантыя, Італія, Англія).
9. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Кіеўскай Русі.
10. Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Полацкага княства. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
11. Бібліятэчная думка ў эпоху Сярэднявечча.
12. Значэнне распаўсюджання ідэй гуманізма для развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Адраджэння (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Францыя, Англія).
13. Развіццё бібліятэчнай справы ў Германіі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Уплыў І.Гутэнберга, М.Лютэра.
14. Роля прыватных бібліятэк у эпоху Адраджэння.
15. Прадстаўнікі бібліятэчнай думкі эпохі Адраджэння.
16. Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, Слуцкага Троіцкага манастыра, Супрасльскага і Жыровіцкага манастыроў).
17. Бібліятэкі духоўных вучэбных устаноў на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (праваслаўных брацтваў, каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў).
18. Навуковыя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі, Гродзенскай медычнай акадэміі).
19. Прыватныя бібліятэкі на Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.
20. Бібліятэкі манастыроў і царскіх прыказаў Расіі ў XIV – XVIII стст.
21. Сацыяльныя пераўтварэнні ў Расіі ў першай чвэрці XVIII ст., іх уплыў на развіццё навуковых і спецыяльных бібліятэк.
22. Развіццё бібліятэчнай думкі ў Расіі ў XVIII ст.
23. Новы бібліятэчны светапогляд эпохі Асветніцтва. І.В.Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.
24. Узнікненне нацыянальных бібліятэк як новага інстытута дзяржаўнасці ў краінах Еўропы (другая пал. XVII – пач. ХІХ ст.).
25. Навуковыя бібліятэкі Германіі ХІХ – пач. ХХ ст.
26. Навуковыя бібліятэкі Расіі ХІХ – пач. ХХ ст.
27. Бібліятэка Брытанскага музея. Дзейнасць А.Паніццы.
28. Бібліятэчная справа ў Францыі ў канцы XVIII – пач.ХІХ ст. і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі.
29. Імператарская публічная бібліятэка ў С.-Пецярбургу як нацыянальная бібліятэка Расіі. Дзейнасць А.М.Аленіна, І.А.Крылова, В.І.Сабальшчыкова.
30. Бібліятэка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Дзейнасць Т.Джэферсана, Г.Патнэма.
31. Асаблівасці стварэння нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі.
32. Нацыянальныя бібліятэкі Аўстра-Венгрыі (Венгрыя, Чэхія, Польшча, Сербія, Славакія).
33. Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі (другая пал. ХІХ ст.) Уклад М.Дзьюі і Ч.Кетэра.
34. Развіццё канцэпцыі агульнадаступнай “народнай бібліятэкі” ў Германіі. Дзейнасць В.Хофмана.
35. Распаўсюджанне і ўкараненне англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі агульнадаступнай народнай бібліятэкі ў Еўропе і Паўднёвай-Усходняй Азіі ў ХІХ – пач. ХХ ст. (Францыя, Іспанія, Балгарыя, Фінляндыя, Данія, Індыя).
36. Публічныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь).
37. Народныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь). Дзейнасць Ф.Ф.Паўленкава, Л.Б.Хаўкінай, Я.Хлябцэвіча.
38. Роля прыватных бібліятэк Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.
39. Спецыфіка развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР.
40. Дэмакратычныя змены ў сферы бібліятэчнай справы пасля 1989 г.
41. Роля цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны (другая палова ХХ ст. – ХХІ стст.).
42. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе роля ў развіцці бібліятэчнай справы краіны. Дзейнасць І.Б.Сіманоўскага.
43. Уплыў інфарматызацыі на развіццё нацыянальных бібліятэк.
44. Публічныя бібліятэкі: нацыянальныя мадэлі сучаснасці.
45. Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі.
46. Электронная і традыцыйная бібліятэка: перспектывы развіцця.
47. Сучасныя манаграфіі і перыядычныя выданні па сусветнай гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справе (Беларусь, Расія).
48. Дзейнасць прафесійных аб’яднанняў ў галіне бібліятэчнай справы. Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, Брытанская бібліятэчная асацыяцыя, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
49. ІФЛА і ЮНЕСКА: задачы, структура, асноўныя праекты ў галіне бібліятэчнай справы.
50. Уклад ФІД і ІСО ў бібліятэчную справу.
Рэкамендуемыя формы кантролю
За засваеннем курса
Агульны аб’ём курса складае 48 гадзін. З іх лекцый – 36 гадзін, семінарскіх заняткаў – 12 гадзін.
Кантроль якасці ведаў студэнтаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць з дапамогай рэйтынгавай сістэмы ацэнкі. На семінарскіх занятках ацэньваецца ўменне карыстацца засвоеным матэрыялам, удзел у дзелавых гульнях і іншых формах правядзення заняткаў (творчы падыход).
Прамежкавымі формамі кантролю засваення матэрыялу з’яўляецца:
1. адзнакі на семінарскіх занятках;
2. адзнакі за рэфераты;
3. адзнакі за тэст;
4. адзнакі за даклады, прадстаўленыя на навукова-практычных канферэнцыях.
Асноўнай формай кантролю ведаў з’яўляецца экзамен. На экзамене рэкамендуецца ўлічваць паказчыкі работы студэнта па рэйтынгавай сістэме ацэнкі.
Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 542; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!