Тэма 3. Тэатр эпохі Адраджэння (XIV – XVII стст.)



Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння. Нацыянальная своеасаблівасць развіцця рэнесанснага тэатра ў розных еўрапейскіх краінах. Дасягненні тэатральнага мастацтва Заходняй Еўропы эпохі Рэнесансу: драматургія і сцэнічнае мастацтва.

Італьянскі тэатр. Зараджэнне і этапы развіцця ў Італіі культуры Рэнесанса. Вытокі італьянскага тэатра эпохі Адраджэння. Два напрамкі ў італьянскай тэатральнай культуры XVI ст.: вучона-гуманістычны тэатр арыстакратычных вярхоў італьянскага грамадства і народна-дэмакратычны тэатр нізоў. Драматургія італьянскіх гуманістаў: Лудовіка Арыоста, Бернарда Давіцы, Нікала Макіавелі, П’етра Арэціна. “Вучоная камедыя” пачатку XVI ст. “Мандрагора” Нікола Макіавелі – першая сатырычная камедыя нораваў. Жанры гуманістычнага тэатра: трагедыя, пастараль. Тэатральны будынак і сцэна італьянскага тэатра эпохі Адраджэння. Пошукі ў галіне тэатральнай архітэктуры і дэкарацыйнага мастацтва. Уплыў буйных майстроў рэнесанснага жывапісу (Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мантэньі, Брунэлескі). Выпрацоўка прынцыпаў перспектыўнай пабудовы дэкарацыйнай прасторы. Канцэпцыя тэатральнага будынку Себасцьяна Серліо, яго прынцыпы жывапіснага афармлення сцэны. Архітэктар Андрэа Паладзіа і яго будынак тэатра “Алімпіка” (1585). Вынаходніцтва перасоўных дэкарацый. Тэларыі і кулісныя дэкарацыі. Стварэнне тэатральнага будынку з яруснай залай. Фарміраванне прафесійнага акцёрскага майстэрства.

Італьянская імправізацыйная камедыя масак дэль артэ: вытокі, шляхі фарміравання, эстэтычныя прынцыпы. Своеасаблівасць драматургічнай асновы спектакляў і іх тэматыка. Эвалюцыя і характарыстыка асноўных масак-персанажаў (Брыгела, Арлекін, Сервета, Панталоне, Капітан, Доктар, слугі-дзанні, Закаханыя). Стылістыка і тэхніка імправізацыйнага прадстаўлення. Прыёмы камічнага, буфанады, гратэску і сатырычнага ў выканальніцкім майстэрстве акцёраў камедыі дэль артэ.

Іспанскі тэатр. Своеасаблівасць іспанскага гуманізма, яго народнасць, дэмакратызм. “Залатое стагоддзе” іспанскага тэатра (XVI-XVII стст.). Станаўленне нацыянальнай драмы і прафесійнага тэатра. Ранняя іспанская драма: Хуан дэль Энсіна, Торэс Наара, Лопэ дэ Руэда. Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў. Акцёрскае майстэрства. Тэатральны будынак (караль): пабудова сцэны і глядзельнай залы, дэкарацыйнае мастацтва. Мігель Сервантэс і яго трагедыя “Нумансія”. Інтэрмедыі Сервантэса. Лопэ дэ Вега – найвялікшы драматычны паэт Іспаніі, стваральнік арыгінальнай драматургіі. Яго народна-гераічныя драмы (“Фуэнтэ Авехуна” (“Авечая крыніца”) і камедыі (“Сабака на сене”, “Дзяўчына са збанам”) і інш. Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць драматургіі Цірса дэ Маліна. Яго камедыя “Севільскі свавольнік, або Каменны госць”, “Дон Хіль Зяленыя штаны”. Стылёвыя і светапоглядныя пошукі Педро Кальдэрона. Містычная камедыя “Дама-невідзімка”, філасофскія драмы “Стойкі прынц”, “Жыццё ёсць сон”.

Англійскі тэатр.Росквіт англійскай культуры XVI ст. Своеасаблівасць англійскага гуманізму. Фарміраванне і арганізацыя англійскага прафесійнага тэатра. Англійскі тэатр «елізавецінскай» эпохі. Драматургі-папярэднікі У.Шэкспіра – («Універсітэцкія розумы»): Джон Лілі, Томас Кід, Роберт Грын і інш. Жанравая своеасаблівасць англійскай ранняй драматургіі. Крыстафер Марло – буйнейшы драматург дашэкспіраўскага перыяду.

Творчасць Уільяма Шэкспіра – вынік і вяршыня развіцця англійскага і агульнаеўрапейскага тэатра эпохі Адраджэння. Перыядызацыя творчасці драматурга. Драмы Шэкспіра – найвялікшае дасягненне сусветнага мастацтва. Гістарычныя хронікі Шэкспіра: “Генрых VI”, “Рычард III”, “Генрых IV”). Трагедыі “Рамэо і Джульета”, “Гамлет”, “Атэла”, “Кароль Лір”, “Макбэт”. Камедыі “Камедыя памылак”, “Утаймаванне свавольніцы”, “Сон у летнюю ноч”, “Дванадцатая ноч”. Драматургія Шэкспіра – неад’емная частка сусветнай тэатральнай культуры.

Фарміраванне англійскага прафесійнага тэатра. Прыдворны, уласніцкі, публічны тэатры. Будаўніцтва тэатральных памяшканняў, пабудова сцэны і глядзельнай залы. Тэатр “Глобус”. Прынцыпы пастаноўкі і афармлення спектакляў. Рычард Бёрбедж – буйнейшы акцёр Англіі эпохі Адраджэння. Стыль акцёрскага мастацтва і яго эвалюцыя.


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 581; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!