Практыкаванне 21, с. 15 (вусна)



Арганізацыйны момант

Прывітанне

-Добры дзень , сядайце.

Матывацыя

-Вось ужо звінеў званок,

Запрасіў нас на ўрок.

Добры дзен, я вас вітаю,

Да занятку зпрашаю.

Хай занятак будзе плённым,

І цікавым,і натхнённым.

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю.

Дэвіз

-А дэвізам ншага сённяшняга ўрока будуць словы Францішка Багушэвіча “Не пакідайце ж нашай мовы беларускай. Каб не ўмёрлі.” (запіс на дошцы)

Праверка дамашняга задання

2.1. Актуалізацыя апорных ведаў

-Якую часціну мовы мы вывучаем?

+Прыметнік

- Што такое прыметнік?

+Гэта самастойная часціна мовы, якая обазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

-Што такое скланенне?

+Змяненне по склонах.

-Як вызначыць склон прыметнікаў?

+Па назоўніку да якога яны адносяцца.

-Назавіцце пытанні склонаў прыметніка.

+Н.які?якое?

Р. якога?

Д.якому?

В.якога?які?якое?

Т.якім?

М.аб якім?

Праверка дамашняга задання

- А зараз праверым ваша дамашняе заданне..

Хто не выканаў дамашняе заданне , падыміце руку.

-Якія пытанні , або складанасці узнікалі пры выкананні ?

+Не узнікала пытанняу .

-Якое практыкаванне вы выконавалі дома?(стр.14, пр.19)Што у гэтым практыкаванні вам патрэбна было зрабіць?

+ Размясціць сказы у правільнай паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст, запісаць яго, дапісаць канчаткі выдзеленых прыметнікаў і вызначыь іх склон.

-,,,зычытай тэкст, які ў цябе атрымаўся. Падыміўе руку, хто н згодны з такой паслядоўнасцю сказаў. Малайцы, гэта правільная паслядоўнасць.

- Які канчатак вы дапісалі ў прыметніку вялікага? Чаму? (не пад націскам –ага) У якім склоне стаіць гэты прыметнік?(Р.скл.)

- Які канчатак вы дапісалі ў прыметніку лясны? Чаму? (м.р. Н.скл.) У якім склоне стаіць гэты прыметнік?(Н.скл.)

-Які канчатак вы дапісалі ў прыметніку маленькага? Чаму? (не пад націскам –ага) У якім склоне стаіць гэты прыметнік?(Р.скл.)

-Які канчатак вы дапісалі ў прыметніку добрага? Чаму? (не пад націскам –ага) У якім склоне стаіць гэты прыметнік?(Р.скл.)

- Які канчатак вы дапісалі ў прыметніку чорненькага? Чаму? (не пад націскам –ага) У якім склоне стаіць гэты прыметнік?(Р.скл.)

- Малайцы, падыміце рукі, тыя у каго ўсё было выканана правільна. ,,,у каго была адна памылака. …у каго было дзве памылкі.

Хвілінка чыстапісання

-А зараз адкрыйце свае сшыткі , паглядзіце на дошку і запішыце дату, классная работа.

-На наступным радку прапішам:

ро ра рц рм

Праца, працавіты, лянота, лянівы

Любая праца даецца лягчэй працавітаму чалавеку.

-Якое злучэнее прысутнічае ў першым радку?

+Ніжняе,верхняе

-Спішыце гэты радок, пры гэтым сачыце за нахілам літар і правільнасццю злучэнняў.

На наступным радку прапішыце словы і вызначце, да якой часціны мовы янадносяцца.

+праца – наз., працавіты – прым., лянота – наз., лянівы – прым.

- Як вы гэта вызначылі?

+Таму што словы праца і лянота адказваюць а пытанне “што?” і абазначаюць прадмет, а словы працавіты і лянівы – адказваюць на пытанне “які?” і абазначаюць прымеу прамета.

- Спішыце сказ і падкрэсліце ў ім прыметнікі. Якія прыметнікі вы падкрэслілі?

+Любая, працавітаму

-Які з гэтых двух прыметнікаў з’яўляецца прыметнікам мужчынскага роду?

+Працавітаму.

-Вызначце склон гэтага прыметніка.

+Давальны.

Паведамленне тэмы і мэты урока

- Вось сённы мы прадоўжым працу з прыметнікамі і падрабязней пазнаёмімся з канчаткамі прыметнікаў у давальным склоне.

-Як вы думаеце чаму мы сёння з вамі павінны навучыцца?

+Мы павінны навучыцца пісаць канчаткі прыметнікаў у давальным склоне пад націскам і не пад націскам.

Вывучэнне новага матэрыялу

5.1.Моўнае назіранне

- Адгарніце старонку 14 падручніка, прачытайце што патрэбна зрабіць у практыкаванні нумар 20. (выклікаю чытаць 3 вучні).

-Як вы разумееце сэнс першай прыказкі?

+Іншыя людзі заўважаюць усе нашы учынкі.

-Як вы разумееце сэнс другой прыказкі?

+Калі госць чаканны, то яму нават апошняму застанецца многае, а калі ён не вельмі чаканны, ды яшчэ спазніўся, яму нічога не дастанецца.

- Як вы разумееце сэнс трэцяй прыказкі?

+Так гавораць пра людзей, якія чула адносяцца да бед іншых людзей.

- Якая з прыказак услаўляе уважівых, чулых, добразычлівых людзей?

+Трэцяя

-Рабяты, скажыце, вынікаючы з гэтай прыказкі, якімі людзьмі мы павінны з вамі быць?

+Уважлівымі, чулымі, добразычлівымі.

-Так давайце будзем дапамагаць адзін аднаму ў цяжкія хвіліны жыцця.

-Зараз спішыце гэтыя прыказкі, знайдзіце ў іх прыметнікі ў давальным склоне, вызначце іх канчаткі і пастаўце націск у гэтых прыметніках.

- Праверым.

+людскоʹму, апоʹшняму, шчыʹраму.

- Падкрэсліце апошнюю літару асновы.

-Які гук яна абазначае ў першым прыметніку?

+ цвёрды гук к

- Які гук яна абазначае ў другім прыметніку?

+ мяккі гук н

-Які гук яна абазначае ў трэцім прыметніку?

+ зацвярдзелы гук р

-А зараз погадзіце на гэтыя словы і зрабіце вывад. Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і нікага роду ў давальным склоне?

+ -ому, -аму, -яму (вывешваю схему)

- Як вы думаеце ад чаго залежыць напісанне гэтых канчаткаў?

+ Ад папярэдняй зычнай.

Чытанне правіла

-А зараз прачытаем рубрыку “Завяжы вузялок”, і адкажам на пытанее: ад чаго і як залежыць напісанне прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду у давальным склоне? (вызываю аднаго вучня прачытаць рубрыку)

- Дзеці, дык ад чаго залежыць напісанне канчаткаў у давальным склоне?

+ пад націскам-ому, не пад націскам – аму, пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, -яму- пасля мяккіх зычных

- Малайцы,гэта правіла патрэбна запомніць. А зараз давайце крыху адпачнем.

Фізхвілінка

Мішка стаў і пацягнуўся –

Неба лапамі крануўся

Нахіліўся да зямлі –

Паглядзець звяры прыйшлі.

Павярнуўся ўлева-ўправа –

Сонца промнмі зайграла.

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава, дык забава!

Прысяданні робіць Мішка –

Падпявае яму мышка.

Прысядае раз і два –

Толькі скача галава

Замацаванне

Практыкаванне 21, с. 15 (вусна)

- А зараз паглядзіце на старонцы 15, практыкаванне 21. Праытайце умову. А зараз давайце прачытаем скорагаворку і навучымся правільна яе вымаўляць. (вызываю 1 вучня, прамаўляю з вучнямі 1-2 разы).

-Рабята, як вы разумееце словазлучэнее “гнутка кланяўся”?

+ легка гнуўся

- Знайдзіце у скорагаворцы прыметнік у давальным склоне.

+ злому

- Знайдзіце назоўнік да якога ён адносіцца.

+Ветру

- Назавіце канчатак прыметніка.

+ -ому.

-А зараз звярніце ўвагу на дошку, на ёй вы бачыце прыметнікі. З гэтых прыметнікаў вам патрэбна выбраць толькі тыя, якімі мажна апісаць злы вецер. Гэтыя словы патрэбна аднесці ў другі слупок.

+ марозны, халодны, моцны, паўночны, сцюдзёны, ледзяны


Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 161; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!