Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі (1919-1939)



Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918)

1. Да Лютаўскай рэвалюцыі адносіцца:

палітыка “ваеннага камунізму”

рэстаўрацыя манархіі

двоеўладдзе

“паліцэйскі сацыялізм”

2. Мясцовымі органамі Часовага ўрада ў Беларусі з’яўляліся:

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў

грамадскія камітэты парадку

салдацкія камітэты

прафесійныя саюзы

3.Галоўным ініцыятарам стварэння Саветаў на Беларусі былі:

o         эсеры;

•         бальшавікі;

o         меньшавікі;

o         бундаўцы.

4.Задачу перахода ад этапа буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацыялістычнай(да сярэдзіны 1917г.) хацелі ажыццявіць, вылучыўшы лозунг «Уся ўлада Саветам»:

o         эсеры;

•         бальшавікі;

o         меньшавікі;

o         бундаўцы.

5.Бальшавікі на Vl з'ездзе РСДРП(б):

•         узялі курс на ўзброенае паўстанне;

o         вырашылі пайсці на кампраміс з органамі Часовага ўрада;

o         дабіваліся звяржэння самадзяржаўя;

o         прынялі рашэнне падтрымаць генерала Л.Карнілава.

6.Кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася:

•         25 кастрычніка 1917 года;

o         28 кастрычніка 1917 года;

o         26 кастрычніка 1917 года;

o         27 кастрычніка 1917 года.

7.Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі стаў:

o         Магілёў;

•         Мінск;

o         Гомель;

o         Брэст.

8. Процідзеянне бальшавікам ў кастрычніку 1917 г. у Мінску аказала арганізацыя, якая называлася:

Аблвыканкамзах

Камітэт выратавання рэвалюцыі

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту

абласны Савет Народных Камісараў

9.Палітычнай асновай новай улады ў Беларусі пасля Кастрычніка 1917г. аб'яўляліся:

o         саўнаргасы;

o         калгасы;

•         Саветы;

o         прафсаюзы.

10.Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі была юрыдычна аформлена на:

o         lX з’ездзе РСДРП(б) ;

o         l Усерасійскім з’ездзе Саветаў;

•         ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў;

o         lll Усерасійскім з’ездзе Саветаў.

11.На ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў былі прыняты:

o         дэкрэт аб міры;

o         дэкрэт аб зямлі;

•         дэкрэт аб міры, зямлі і стварэнні СНК;

o         дэкрэт аб стварэнні СНК.

12.Вышэйшым заканадаўчым органам на ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў стаў:

o         Савет народных камісараў;

•         Усерасійскі Цэнтральны выканаўчы камітэт;

o         Ваенна-рэвалюцыйны камітэт;

o         Часовы ўрад.

13.Савецкі ўрад (СНК РСФСР) узначаліў:

•         Ул. Ленін;

o         Л.Бранштейн (Троцкі);

o         І. Джугашвілі (Сталін);

o         В.Кнорын.

14.Загадам №1 выканкама Мінскага Савета ад 26 кастрычніка 1917 г. абвяшчалася:

•         ўзяцце ўлады ў горадзе ў свае рукі;

o         стварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі;

o         перадача ўлады Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Заходняга фронту;

o         аўтаномія Беларусі ў складзе Расіі.

15.У час ліквідацыі стаўкі ў Магілёве Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенных сіл быў:

o         Л.Карнілаў;

•         М. Духонін;

o         В. Балуеў;

o         А. Керанскі.

16.Закандаўчы орган савецкай улады, які быў створаны на Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі:

o         Беларускі ваенна-рэвалюцыйны камітэт;

o         Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту;

•         Аблвыканкамзах;

o         Камітэт выратавання рэвалюцыі.

17.Выканаўчы орган савецкай улады, які быў створаны на Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі:

o         Беларускі ваенна-рэвалюцыйны камітэт;

•         Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту;

o         Аблвыканкамзах;

o         Камітэт выратавання рэвалюцыі.

18.І Усебеларускі з’езд пачаў працу:

o         5 снежня 1917г.;

o         12снежня 1917г.;

•         15 снежня 1917г.;

o         17 снежня 1917г.

19.Роспуск І Усебеларускага з’езда ажыццявіў:

o         Камітэт выратавання рэвалюцыі;

•         Аблвыканкамзах;

o         Ваенна-рэвалюцыйны камітэт;

o         Штаб узброеных сіл па Беларусі.

20.Па рашэнню І Усебеларускага з’езда ўлада на Беларусі перадавалася:

o         Бларускаму камітэту самапомачы;

o         Беларускаму народнаму камітэту;

•         Усебеларускаму Савету сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў;

o         Часоваму камітэту І Усебеларускага з’езда.

21.Лінія, па якой стабілізаваўся савецка-германскі фронт пасля лютаўскага (1918г.) наступлення Германіі:

o         Дзвінск-Баранавічы-Пінск;

o         Бабруйск-Рагачоў-Жлобін;

•         Орша-Магілеў-Гомель;

o         Паставы-Гродна-Пінск.

22.Брэсцкі мір паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны:

•         3 сакавіка 1918г.;

o         3 красавіка 1918г.;

o         3 мая 1918г.;

o         3 чэрвеня 1918г.

23.Выканкам І Усебеларускага з’езда выдаў першую Устаўную грамату да беларускага народа:

•         21 лютага 1918г.;

o         23 лютага 1918г.;

o         25 лютага 1918г.;

o         28 лютага 1918г.

24.Другая Устаўная грамата, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай рэспублікай, была абвешчана:

•         9 сакавіка 1918г.;

o         25 сакавік 1918г.;

o         9 красавіка 1918г.;

o         25 красавіка 1918

25.У адпаведнасці з трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918г. БНР абвяшчалася:

o         “савецкай сацыялістычнай рэспублікай”;

•         “незалежнай і вольнай дзяржавай”;

o         “буфернай дзяржавай”;

o         “аўтаномнай рэспублікай у складзе Расіі”.

26.25 красавіка 1918г. Рада БНР:

o         выдала Дэкларацыю “Да беларускіх рабочых і сялян”;

•         накіравала тэлеграму нямецкаму кайзеру Вільгельму;

o         выдала ІІІ Устаўную грамату;

o         пачала арганізацыю партызанскіх атрадаў.

27.БССР 30 снежня 1918г. была абвешчана ў наступных межах:

o         Мінская, Гродзенская і Віленская губерня;

o         шэсць паветаў Мінскай губерні;

o         Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні;

•         Мінская, Гродзенская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерні.

28.Горад, у якім Часовы рабоча-сялянскі Савецкі ўрад Беларусі абвясціў стварэнне БССР, гэта:

Мінск                                                               Віцебск

Смаленск                                                                         Масква

 

29.Да палітыкі “ваеннага камунізму” адносіцца:

1) дазвол на свабодны гандаль хлебам

2) дазвол на арэнду зямлі і выкарыстанне наёмных работнікаў

3) увядзенне харчразвёрсткі

4) увядзенне харчпадатка

30.Ператварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу – гэта:

o         змова;

•         рэформа;

o         паўстанне;

o         рэвалюцыя.

31.Пры ўсталяванні савецкай улады ў Мінску процідзеянне бальшавікам аказаў:

o         Беларускі нацыянальны камітэт;

o         Аблвыканкамзах;

•         Камітэт выратавання рэвалюцыі;

o         Ваенна-рэвалюцыйны камітэт.

32.Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту былі ўтвораны ў:

o         кастрычніку 1917г.;

•         лістападзе 1917г.;

o         снежні 1917г.;

o         лютым 1918г.

33.Першым старшынёй СНК Заходняй вобласці і фронту стаў:

•         К.І.Ландар;

o         М.У.Рагазінскі;

o         З.Ф.Жылуновіч;

o         А.Ф.Мяснікоў.

34.Пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і г.д.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную – гэта:

o         рэквізіцыя;

•         нацыяналізацыя;

o         сацыялізацыя;

o         секулярызацыя.

35.Слуцкае паўстанне адбылося ў:

o         1918г.;

o         1919г.;

•         1920г.;

o         1921г.

36.Самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады або шырокае ўнутранае самакіравнне, якое прадастаўляецца асобнай нацыянальнасці, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы – гэта:

o         незалежнасць;

•         аўтаномія;

o         федэрацыя;

o         саюз.

37.Першы пункт рэзалюцыі, які паспеў прыняць Усебеларускі з’езд, абвяшчаў:

o         утварэнне незалежнай Беларускай рэспублікі;

o         прызнанне ўлады Аблвыканкамзаха;

•         стварэнне часовага органа Краёвай улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў;

o         скліканне Беларускага Устаноўчага сходу.

38.Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі абвяшчала:

o         скліканне Беларускага Устаноўчага сходу;

o         стварэнне БНР;

•         Выканкам Рады Ўсебеларускага з’езда чсовай уладай і стварэнне ўрада – Народнага сакратарыяту;

o         незалежнасць БНР.

39.Народны сакратарыят (урад), створаны ў адпаведнасці з першай Устаўной граматай, узначаліў:

o         А.Чарвякоў;

•         Я.Варонка;

o         А.Мяснікоў;

o         З.Жылуновіч.

40.Кантрыбуцыя – гэта:

•         выплаты дзяржавы, якая пацярпела паражэнне, дзяржаве-пераможцы;

o         далучэнне з дапамогай сілы адной дзяржавай тэрыторыі другой;

o         паведамленне адной дзяржавы другой аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора;

o         узброенае нападзенне адной дзяржавы на другую.

41.Аблвыканкамзах з’яўляўся:

o         часовым органам кіравання ў перыяд пераходу ўлады да Саветаў у Беларусі;

•         вышэйшым заканадаўчым органам савецкай улады ў Беларусі з лістапада 1917г.;

o         органам улады на Заходнім фронце;

o         надзвычайным органам уладам.

42.Падзел насельніцтва Беларусі ў межах розных дзяржаў адбыўся ў выніку:

o         заключэння Версальскага міру;

o         скасавання Брэсцкага міру;

o         утварэння ЛітБел;

•         падпісання Рыжскага міру.

43.Абвяшчэнне незалежнасці БНР адбылося ва ўмовах:

o         польскай інтэрвенцыі;

•         германскай акупацыі;

o         дэнансацыі Брэсцкага міру;

o         падпісання Рыжскага міру.

 

Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі (1919-1939)

 

1.VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэння ССРБ, адбылася 30-31 снежня 1918г.:

o         Маскве;

o         Мінску;

•         Смаленску;

o         Вільні.

2.Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ўзначаліў:

•         З.Ф.Жылуновіч;

o         В.Ю. Ластоўскі;

o         А.Ф. Мяснікоў;

o         К.І. Ландар.

3.ЛітБелССР была ўтворана ў лютым:

o         1918г.;

•         1919г.;

o         1920г.;

o         1921г.

4.У склад ЛітБелССР увайшлі беларускія губерні:

•         Мінская і Гродзенская;

o         Мінская, Віцебская і Гродзенская;

o         Мінская, Магілёўская і Віцебская;

o         Мінская і Віцебская.

5.Маніфест аб утварэнні БССР быў абвешчаны:

•         1 студзеня 1919 г.;

o         7 студзеня 1919г.;

o         11 студзеня 1919г.;

o         18 студзеня 1919г.

6.27 лютага 1919г. у якасці буфера на савецка-польскім памежжы была створана:

o         ССРБ;

•         ЛітБелССР;

o         Заходняя вобласць;

o         Заходняя камуна.

7.Палітыка надзвычайных мер, якая праводзілася бальшавікамі ў Савецкай Расіі да 1921г.:

•         “ваенны камунізм”;

o         “НЭП”;

o         “камасацыя”;

o         “індустрыялізацыя”.

8.Састаўная частка палітыкі “ваеннага камунізму”, адпаведна якой у сялян адбіралі лішкі вытворанай імі прадукцыі:

o         харчпадатак;

•         харчразвёрстка;

o         камасацыя;

o         парцэляцыя.

9.Беларускую камуністычную аргнізацыю (БКА) падчас савецка-польскай вайны ўзначальваў:

o         А.Чарвякоў;

o         В.Кнорын;

•         У.Ігнатоўскі;

o         В.Ластоўскі.         

10.Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны ў:

o         1920г.;

•         1921г.;

o         1922г.;

o         1923г.

11.Дэкларацыя аб абвяшчэнні ССРБ была прынята:

•         31 ліпеня 1920г.;

o         31 ліпеня 1921г.;

o         31 жніўня 1920г.;

o         31 жніўня 1921г.

12.Партызанскі атрад В.Талаша ў час польскай акупацыі дзейнічаў у:

o         Бабруйскім павеце;

o         Мінскім павеце;

•         Мазырскім павеце;

o         Рэчыцкім павеце.

13.НЭП пачаўся ў:

o         1920г.;

•         1921г.;

o         1922г.;

o         1923г.

14.НЭП пачаўся з:

o         грашовай рэформы;

•         замены харчразвёрсткі харчпадаткам;

o         стварэння Саўнаргаса;

o         ліквідацыі ўраўняльнай зарплаты ў прамысловасці.

15.Наркомам земляробства БССР у 1920-я гг. быў:

o         А.Чарвякоў;

o         У.Ігнатоўскі;

•         Д.Прышчэпаў;

o         Ф.Шантыр.

16. Вызначце асаблівасць правядзення НЭП у БССР:

1) дазвол прыватнага гандлю                                        3) увядзенне харчпадатку

2) правядзенне хутарызацыі                                          4) з’яўленне бірж працы

17.Сельскагаспадарчы калектыў, удзельнікі якога аб’ядноўвалі толькі асноўныя сродкі вытворчасці – зямлю, рабочую жывёлу, інвентар:

o         фальварак;

o         ТАЗ;

•         арцель;

o         хутар.

18.Большасць кіраўніцтва РКП(б) разглядала НЭП як часовае адступленне ў эканоміцы, таму што:

o         у выніку правядзенн НЭПа не вельмі эфектыўна аднаўлялася прамысловасць;

•         НЭП супярэчыў сацыялістычнай тэорыі пераходу ад капіталізму да сацыялізму;

o         НЭП тармазіў развіццё палітыкі беларусізацыі;

o         НЭП прывёў да крызісу ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

19.Першае і другое ўзбуйненне БССР адбылося ў:

o         1922 і 1924гг.;

o         1924 і 1925гг.;

•         1924 і 1926гг.;

o         1926 і 1928гг.

20.ΙΙ Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб самароспуску Рады і ўрада БНР, адбылася ў:

•         1925г.;

o         1926г.;

o         1927г;

o         1928г.

21.Саюз Савецкіх Сацыялістычных рэспублік быў утвораны:

o         30 снежня 1921г.;

•         30 снежня 1922г.;

o         30 снежня 1923г.;

o         30 снежня 1924г.

22.30 снежня 1922г. у Маскве адкрыўся:

o         X з’езд РКП(б);

o         ΙΙΙ Усерасійскі з’езд Саветаў;

•         Ι Усесаюзны з’езд Саветаў;

o         Ι з’езд КПСС.

23.Важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі бальшавікоў на Беларусі ў 20-я гады XX ст.:

•         беларусізацыя;

o         дэмакратызацыя;

o         калектывізацыя;

o         індустрыялізацыя.

24.Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка пачалася ў:

•         1924г.;

o         1926г.;

o         1920г.;

o         1922г.

25.У 1926г. выйшаў на экран першы беларускі мастацкі фільм Юрыя Тарыча:

o         “Кастусь Каліноўскі”;

o         “Ленін і Беларусь”;

•         “Лясная быль”;

o         “Дрыгва”.

26.Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў адкрыт ў:

o             1920г.;

•         1921г.;

o         1922г.;

o         1923г.

27.Вядучай навуковай установай, створанай на Беларусі ў 1922г. быў(ла):

•         Інбелкульт;

o         Акадэмія навук;

o         БДТ;

o         БДУ.

28.Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію Навук БССР у:

o         1925г.;

o         1927г.;

o         1928г.;

•         1929г.

29. Першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук з’яўляўся:

1) З.Жылуновіч

2) У.Ігнатоўскі

3) Я.Купала

4) Я.Колас

30. Беларускі дзяржаўны універсітэт адкрыўся ў:

1) 1920 г.

2) 1921 г.

3) 1922 г.

4) 1923 г.

31.Карэнізацыя – гэта:

•         вылучэнне на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага насельніцтва Беларусі;

o         аднаўленне сельскай гаспадаркі прадстаўнікамі карэннага насельніцтва Беларусі;

o         развіццё мясцовай індустрыі БССР;

o         фарміраванне карэннага беларускага пралетарыяту як аплоту камунізма на Беларусі.

32.Палітадзелы пры МТС створаны ў:

o         1915г.;

o         1931г.;

•         1933г.;

o         1936г.

33.Да прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці адносіліся:

o         дробныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы;

•         буйныя і сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі і без іх;

o         усе нацыяналізаваныя прадпрыемствы;

o         прадпрыемствы, якія апрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.

34.БССР увайшла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у:

1) 1919 г.

2) 1920 г.

3) 1921 г.

4) 1922 г.

 

35.Падзея, якая адбылася ў адзін год з падпісаннем Рыжскага міру:

o         першае ўзбуйненне БССР;

o         другое ўзбуйненне БССР;

•         увядзенне НЭПа;

o         увядзенне чырвонца.

36.Першая электрастанцыя, якая пабудавана ў Беларусі:

o         Лукомская ДРЭС;

•         БелДРЭС каля Орша;

o         Бярозаўская ДРЭС;

o         Васілевіцкая ДРЭС.

37.Тэрмін, які сведчыць аб увядзенні НЭПа:

o         харчразвёрстка;

o         натуральная гаспадарка;

o         дзяржаўнае размеркаванне прадуктаў па картачках;

o         свабода гандлю.

38.Федэрацыя – гэта:

•         форма тэрытарыяльнага ўладкавання, пры якой асобныя дзяржаўныя ўтварэнні аб’ядноўваюцца ў адну саюзную дзяржаву;

o         форма дзяржавы, у якой асобныя яе часткі не маюць самастойнасці;

o         форма палітычнага аб’яднання дзяржаў пры поўным захаванні іх самастойнасці;

o         форма дзяржаўнага ўладкавання.

39.Элемент палітыкі “ваеннага камунізму”:

•         харчовая развёрстка;

o         савецкі чырвонец;

o         сельскагаспадарчая кааперацыя;

o         харчпадатак.

40.Дзяржаўнымі мовамі ў БССР у час беларусізацыі былі абвешчаны:

o         беларуская;

o         беларуская і руская;

o         беларуская, руская і яўрэйская;

•         беларуская, руская, яўрэйская і польская.

41.Горад, у якім быў адкрыт БДТ-2:

•         Віцебск;

o         Гродна;

o         Магілёў;

o         Баранавічы.

42.Прыярытэтная роля на транспарце ў 1920-х – 1930-х гг. належыла:

o         гужавому;

o         аўтамабільнаму;

o         рачному;

•         чыгуначнаму.

43.Прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў канцы 1920-х – 1930-х гады бальшавікі называлі:

o         фашысты;

o         сіяністы;

•         нацыянал-дэмакраты;

o         партакраты.

44.Асноўнае мерапрыемства, якое праводзіла таварыства “Далоў непісьменнасць!”:

o         арганізацыя барацьбы з “нацыянал-дэмакратызмам;

•         стварэнне пунктаў лікбеза;

o         кантроль за мерапрыемствамі ў галіне народнай асветы;

o         выданне газет і часопісаў на беларускай мове.

45.Горад, у чкім была створана кінастудыя “Савецкая Беларусь”:

o         Масква;

•         Ленінград;

o         Мінск;

o         Віцебск.

46.Першы з’езд пісьменнікаў Беларусі адбываўся ў:

o         1931г.;

•         1934г.;

o         1935г.;

o         1936г.

47.Праўленне Саюза пісьменнікаў пасля яго Ι з’езда ўзначаліў:

•         М.Клімковіч;

o         С.Астрэйка;

o         М.Лужанін;

o         Л.Калюга.

48.Аўтарам драмы “Партызаны” з’яўляецца:

o         З.Бядуля;

o         Э.Самуйленак;

•         К.Крапіва;

o         П.Глебка.

49.Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета адкрыўся ў:

o         1932г.;

•         1933г.;

o         1935г.;

o         1937г.

50.Справа, якая была сфарміравана органамі ДПУ БССР у адносінах да “нацыянал-дэмакратаў”:

o         “Партыя беларускіх сацыялістаў”;

o         “Аб’яднаная дэмакратычная партыя”;

o         “Яўрэйскі саюз”;

•         “Саюз вызвалення Беларусі”.

51.Аўтарам паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка” з’яўляецца:

o         К.Крапіва;

•         Я.Колас;

o         Я.Купала;

o         П.Галавач.

52.Вядомым творам Цішкі Гартнага з’яўляецца:

•         “Сокі цаліны”;

o         “Босыя на вогнішчы”;

o         “Безназоўнае”;

o         “З сказаў буры і віхораў”.

53.Кіраўніком БДТ-1 з’яўляўся:

o         Ю.Тарыч;

•         Е.Міровіч;

o         В.Волкаў;

o         М.Філіповіч.

54.Рэформа беларускага правапісу была праведзена ў:

o         1926г.;

o         1929г.;

•         1933г.;

o         1935г.

55.Роля кіраўніка “антысавецкай арганізацыі” “Саюз вызвалення Беларусі”(СВБ), быццам бы выкрытай органамі ДПК БССР, спачатку адводзілася:

•         Янку Купале;

o         Якубу Коласу;

o         Цішку Гартнаму;

o         Антону Баліцкаму.

56.Пазасудовыя органы ў час масавых рэпрэсій:

o         Акруговыя суды;

o         Пракуратура;

•         Асобыя нарады;

o         Вярхоўны Суд.

57.Па Канстытуцыі БССР 1937 года вышэйшым органам улады з’яўляўся:

o         Усебеларускі з’езд Саветаў;

•         Вярхоўны Савет;

o         СНК БССР;

o         ЦВК БССР.

58.Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР, адпаведна якому ўтвараліся вобласці, было здзейснена ў:

o         1936г.;

•         1938г.;

o         1939г.;

o         1940г.

59.Беларускім вандроўным тэатрам кіраваў:

o         Е.Міровіч;

•         У.Галубок;

o         К.Крапіва;

o         Г.Глебаў.

60.Гады першай пяцігодкі развіцця народнай гаспадаркі савецкай краіны:

•         1928-1932гг.;

o         1932-1936гг.;

o         1925-1929гг.;

o         1936-1940гг.

61.Курс на правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі быў узяты ў:

•         1927г.;

o         1928г.;

o         1929г.;

o         1930г.

62.Пасланцы рабочага класа, якія дапамагалі мясцовым уладам праводзіць калектывізацыю:

o         трыццацітысячнікі;

o         дваццацітысячнікі;

•         дваццаціпяцітысячнікі;

o         трыццаціпяцітысячнікі.

63.Выбары дэпутатаў у Саветы ў канцы 1920-х – 30-х гг. праводзіліся:

o         на аснове альтэрнатывы (2 і больш пратэндэнтаў);

•         на безальтэрнатыўнай аснове;

o         шляхам кааптацыі;

o         на аснове самавулучэння.

64.Тэрмін, які сведчыць аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі:

o         перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны;

o         кааперацыя;

•         раскулачванне;

o         стаханаўскі рух.

65.Афіцыйным сведчаннем развіцця дэмакратычных працэсаў у БССР стала:

o         прыпыненне палітыкі беларусізацыі;

•         прыняцце Канстытуцыі БССР 1937г.;

o         цэнтралізацыя кіравання краіны;

o         справа “СВБ”.

66.Выраз “выбар без выбару” азначае:

o         адсутнасць выбараў увогуле;

o         абмежаванне права савецкіх грамадзян на ўдзел у выбарах;

•         безальтэрнатыўны парадак выбараў;

o         існаванне шматпартыйнасці.

67.Тэрыторыя Заходняй Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы з:

o         1917г.;

•         1921г.;

o         1919г.;

o         1939г.

68.Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) была заснавана ў:

o         1921г.;

•         1923г.;

o         1925г.;

o         1927г.

69.Аб’яднанне камсамольскіх арганізацый Заходняй Беларусі ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) адбылося ў:

o         1922г;

o         1923г.;

•         1924г.;

o         1927г.

70.Дыктатарскі рэжым, устаноўлены ў Польшчы Ю.Пілсудскім ў 1926г., атрымаў назву рэжым:

o         пацыфікацыі;

o         камасацыі;

o         парцэляцыі;

•         санацыі.

71.Курс нацыянальнай палітыкі польскага ўрада ў Заходняй Беларусі можа вызначыць як:

•         асіміляцыю;

o         беларусізацыю;

o         карэнізацыю;

o         дэмакратызацыю.

72.Заходнебеларускі паэт, аўтар кніг “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, “На этапах”:

o         Я.Драздовіч;

o         П.Сергіевіч;

•         М.Танк;

o         Я.Купала.

73.Заходнебеларускі мастак, які ў другой палове 1920-х гг. стварыў вялікія графічныя серыі старадаўніх помнікаў Беларусі і Літвы – гэта:

•         Я.Драздовіч;

o         М.Танк;

o         П.Пестрак;

o         В.Волкаў.

74.Па Канстытуцыі БССР 1927г. вышэйшым органам улады з’яўляўся:

•         Усебеларускі з’езд Саветаў;

o         ЦВК БССР;

o         Вярхоўны Савет;

o         СНК БССР.

75.Сітуацыя ў эканоміцы, калі цэны на прамысловыя тавары былі значна вышэйшымі, чым на сельскагаспадарчыя прадукты:

o         інфляцыя;

•         “нажніцы цэн”

o         дэвальвацыя;

o         “рэвалюцыя цэн”.

76.Асаблівасцю індустрыялізацыі ў БССР было пераважнае развіццё:

o         цяжкай прамысловасці;

•         лёгкай прамысловасці;

o         здабываючай прамысловасі;

o         вытворчасці ваеннай прадукцыі.

77.У гады першай пяцігодкі было пабудавана прадпрыемства:

o         Мінскі радыёзавод;

o         завод ЭВМ у Мінску;

•         фабрыка “КІМ” у Віцебску;

o         Завод аўтаматычных ліній ў Баранавічах.

78.Б.Тарашкевіч узначальваў:

o         КПЗБ;

o         БДХ;

•         БСРГ;

o         БПС-Р.

79.У Заходняй Беларусі ў 1920г. продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі – гэта:

•         парцэляцыя;

o         хутарызацыя;

o         камасацыя;

o         санацыя.

80.Накірунак зямельнай рэформы ў 1920-х гг. у Польшчы, ліквідацыя церазпалосіцы і высяленне на хутар – гэта:

o         парцэляцыя;

•         камасацыя;

o         санацыя;

o         карэнізацыя.

81.Кіраўнік і актыўны дзеяч ТБШ і БСРГ:

•         Б.Тарашкевіч;

o         А.Славінскі;

o         С.Прытыцкі;

o         І.Лагіновіч.

82.Дзеяч, які належыў да рэвалюцыйна-вызваленчага напрамку нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі:

o         Б.Тарашкевіч;

•         С.Прытыцкі;

o         В.Ластоўскі;

o         С.Рак-Міхайлоўскі.

 

 


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 264; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!