V. Папярэдняя абарона дыпломнага праекта



08.06.2018 (аўдыторыі будуць пазначаны ў дзень атэстацыі) – неабходна мець пры сабе цалкам гатовы дыпломны праект з дадаткамі, усе дэманстрацыйныя лісты (6-8 лістоў). Дэманстрацыйныя лісты мясцуюцца на рамах, выконваецца кароткі даклад па тэме дыпломнага праекта. Пасля станоўчага рашэння атэстацыйнай камісіі дыпломны праект адразу ж падпісваецца ў нормакантралёра і загадчыка кафедры.
У выпадку неабходнасці выкарыстання на абароне мультымедыйнага праектара трэба ў дзень папярэдняй абароны паведаміць пра гэта загадчыку кафедры ці сакратару ДЭК.

 

VI. Абарона дыпломнага праекта

18, 19, 20, 21, 22.06.2018 (пэўная дата, аўдыторыя і час абароны кожнага дыпломніка будуць вызначаны
за 3 дні да абароны) – неабходна мець пры сабе цалкам гатовы дыпломны праект з дадаткамі, водгук кіраўніка, рэцэнзію, усе дэманстрацыйныя лісты, усе распрацаваныя праграмныя сродкі і прэзентацыйныя матэрыялы (у выпадку неабходнасці), макет распрацаванай прылады для дэманстрацыі на абароне (пры наяўнасці). Рэцэнзія і водгук кіраўніка ў тэкст дыпломнага праекта не падшываюцца. Дэманстрацыйныя лісты мясцуюцца на рамах, выконваецца даклад па тэме дыпломнага праекта (4-6 хвілін), даюцца адказы на пытанні членаў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

 

Нез'яўленні ў вызначаныя даты без паважлівага чынніку прыраўноўваюцца да акадэмічнай запазычанасці (г.зн. нез'яўленню на залік, экзамен). Дысцыплінарныя спагнанні – да здымання праекта з абароны.

 

Электронныя версіі дадзенага дакумента, а таксама бланкаў задання, рэцэнзіі, водгуку, тытульнага ліста, метадычных указанняў для выканання дыпломнага праекта можна атрымаць на кафедры ў аўд. 2-534.

 

 

Заг. кафедры                                                                                  Ю.В. Крышнёў


Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 142; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!