Методыка абуджэння творчага ўяўлення



Разглядаючы выканальніцкую інтэрпрэтацыю, як творчасць, неабходна ўлічваць, што творчасць пачынаецца з першага занятку з вучнем. Самы малы элемент выканальніцкай тэхнікі інтэрпрэтацыі - ўзяцце аднаго гуку, гэтай “амёбы” ў царстве выканальніцкага мастацтва. Гэта задача вельмі цікавая ў пазнавальным і мастацкім сэнсе. Звернемся да прыкладу, які прыводзіў у свой час Генрых Нэйгауз, перадаваўшы расказ аднаго акцёра сцэны. Малады чалавек чытаў вядомы маналог Гамлета “Быць або не быць” вялікаму Южыну. Масціты артыст уважліва выслухаў яго і казаў: ”Вельмі добра, а цяпер паспрабуйце 17 разоў казаць “А” і перадаць “А” здзіўлення, “А” захаплення, “А” крык болю, “А” радаснае, “А” пытання, “А” пагрозы і гэтак далей”…

Таксама і на любым інструменце, або голасам гэты адзін гук магчыма ўзяць рознымі спосабамі: у розных рэгістрах, рознымі прыёмамі гуказдабывання, з рознай дынамікай, Калі пры гэтым яшчэ ўкласці пэўны змест у гэты гук, вы паўстанеце перад сапраўды складанай і захапляючай тэхнічнай і мастацкай задачай. Пры развітым ўяўленні, магчыма ў адным гуку адлюстраваць шырокую палітру пачуццяў: і смеласць, і гнеў, і экстаз, і адзіноцтва, і пяшчоту, і пустату і шмат іншага, канешне ўяўляючы пры гэтым, што гук мае “мінулае” і “будучыню”. Такая творчая работа з адзіным гукам, гэта услухоўванне ў яго серабрысты, звонкі, ці цьмяны аксамітны тэмбр - вялікая асалода. Яна сведчыць аб тым, што вы ўжо знаходзіцеся на парозе Мастацтва. Нават маленькаму дзіцяці магчыма праз рашэнне такой задачы ўнушыць любоў да пазнання, даследавання, і такім чынам упершыню накіраваць яго да шляху артыстычнага, мастацкага тэхніцызму.

Псіхалагічная схема гэтага працэсу простая і можа быць выкладзена наступным чынам: уведзены вобраз (напрыклад, зрокавы) нагадвае аб той ці іншай перажытай эмоцыі (напрыклад, аб гневе); падобная эмоцыя абумоўлівае і змест і характар выконваемага твору; канкрэтнае і яркае супастаўленне “выклікае” неабходную эмоцыю, якая “пераносіцца” на выкананне музычнага твору, дапамагае зразумець яго і стымулюе работу уяўлення. Педагог павінен умець карыстацца параўнаннямі. Яркая рэльефная дэталь часта надае супастаўленню дзейсны характар, канкрэтызуе агульны музычны вобраз. (Так, Ферэнц Ліст, калі захацеў растлумачыць вучню сутнасць рубата, падвёў яго да акна і кажа: “Бачыце галінкі, як яны пакачваюцца? Лісты, як яны калышуцца? Корань і ствол трымаюць крэпка: вось гэта і ёсць tempo rubato”.

Творчыя задачы падобныя на арыенціры, якія ўказваюць шлях да ўвагі і не дазваляюць яму звярнуць у бок. Але расплыўчатыя задачы, якія даюць характарыстыку музычнага вобраза толькі ў дэталях, у агульных рысах не гадзяцца.

Адна з вучаніц Антона Рубінштэйна вызначыла характар фіналу нейкай санаты, як “вясёлы". Але Рубінштэйн патрабаваў удакладнення: “Вясёлы, ці радасны? Светлая радасць, або сумная? Можа быць, захапляючая радасць? Урачыстая? Лікаванне? Радасныя ўскрыкі ці радасны смех? Вы калі-небудзь радаваліся, ці толькі без прычыны весяліліся?”1 Часам указанні Рубинштэйна істотна мяняліся. Ён імкнуўся прывучыць вучняў да імправізацыйнага непасрэднага інтанавання музыкі і, часам, гаварыў: “ Калі свеціць сонца, іграйце гэта месца фортэ, калі падае снег ці дождж, іграйце яго піяна. А гэты пасаж магчыма закончыць вялікім крэшчэнда, калі лье дождж, — ах, не, лепей ў добрае надвор’е” 2. Як бачым, методыка Рубінштэйна заключалася ў максімальнай актывізацыі думкі і пачуццяў вучня. Дакладнасць мастацкага намеру павінна была стаць асновай работы вучня над стварэннем выканальніцкага вобразу музычнага твору.

Выдатны савецкі музыкант метадыст Леў Баренбойм пісаў: ”Гарачая эмацыянальная чуласць на музычны твор не толькі не знаходзіцца ў супрацьпастаўленні з інтэлектуальным яго асэнсаваннем, але, наадварот, атрымлівае глебу, дзякуючы ўдумліваму лагічнаму аналізу, які дазваляе “выманіць” неабходную гаму пачуццяў. Надуманасць творчасці ад розуму гасіць творчае полымя; абдуманасць, творчасць з розумам — узбуджае эмацыянальныя сілы”3 (разрадка наша – Н.Я.).

Калі перафразаваць вядомую думку Канстанціна Станіслаўскага, можна сказаць, што ў сістэме падрыхтоўкі музыканта вядучае месца належыць адвесці выхаванню ўяўлення. “Трэба развіць яго, або уходзіць са сцэны!”, — пісаў гэты геніяльны рэжысёр. Гэтыя словы трэба аднесці і да музыканта-выканаўцы. Выхаванне творчага ўяўлення мае сваёй мэтай развіць яго ініцыятыўнасць, гнуткасць і рэльефнасць.

Выходзячы за межы музычнай педагогікі, Л.Баренбойм звяртаецца да яскравага прыкладу з творчасці Л.Талстога, які напісаў: “Я согнал влетевшего в цветок шмеля”. Але зразумеў, што гэта фраза не можа вызваць у чытача яркае эмацыянальнае ўражанне, і таму Л.Талстой перарабіў яе: “Я согнал впившегося в середину цветка и сладко вяло заснувшего там мохнатого шмеля”1. Дэталь, якая адзначае характэрнае дзеянне (“впівшегося” “заснувшего”) і ўспрынятая на ўзроўні ўдакладненых пачуццяў (салодка і вяла) надае яму вялікую, ўражваючую сілу.

Парады і метадычныя прыёмы, аб якіх вялася размова, не з’яўляюцца нязменнымі правіламі або бясспрэчнымі законамі. З іх дапамогай магчыма толькі паспрабаваць навучыць разумець значнасць нюансаў і адценняў пры выкананні класічных шэдэўраў ці твораў сучаснай музыкі. Трэба заўсёды памятаць, што шмат у якіх творах і іх асобных эпізодах эстэтычны бок інтэрпрэтацыі дапускае такія задумы і канцэпцыі, якія могуць разыходзіцца з аўтарскай ідэяй, але яны дапушчальны і апраўдваюцца лепшымі канонамі музычнага і артыстычнага густу. У некаторых выпадках, калі сам твор і яго характар зразумелы, інтэрпрэтацыя ў шырокім сэнсе слова павінна падпарадкоўвацца, незалежна ад вар’іравання дэталяў, логіцы ўнутранага музычнага развіцця, унутранай драматургіі твору.

Падкрэслім, што асноўныя ідэі і прыёмы, якія запазычаны прадстаўнікамі псіхатэхнічнай школы ў лепшых музыкантаў выканаўцаў і знакамітых педагогаў — асноўны шлях да развіцця эмацыянальнай чуласці, творчага ўяўлення і вобразна-асацыятыўнага мыслення, без якіх немагчыма сапраўднае музычнае навучанне, накіраванае на выхаванне музыканта творцы.

Вывады:

? Індывідуальна непаўторны змест кожнага музычнага твору праяўляецца праз кола мастацкіх вобразаў, якія “закадзіраваны” ў нотным тэксце і патрабуюць ад выканаўцы разумення і творчага прачытання;

? Выканальніцкая інтэрпрэтацыя нотнага тэксту — увасабленне мастацкай задумы аўтара праз выканальніцкія сродкі выразнасці;

? Жанр — гэта тыпізаваны змест. У першасных жанрах найбольш ярка праяўляецца жыццёвае, практычнае прызначэнне музыкі (танец, сігнал, марш, песня і інш.);

? Стыль - комплекс змястоўных сродкаў выразнасці;

? Змест музычнага твору ўдакладняецца кампазітарам або рэдактарам праз дынамічныя, тэмпавыя, характарныя і іншыя дадатковыя указанні, прачытанне якіх з’яўляецца абавязковым для выканаўцы;

? Выкарыстанне ўдакладняючых мастацкі вобраз эпітэтаў, паэтычных параўнанняў, асацыяцый — асноўны шлях развіцця эмацыянальнай чуласці і вобразна-асацыятытыўнага мыслення, якія з’яўляюцца падмуркам развіцця фантазіі і творчай ініцыятывы, неабходных ў выканальніцкай інтэрпрэтацыі.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 48; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!