Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі



 

Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе – зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб’яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне

Выданне“Ва-банкъ” першапачаткова было створана як бясплатны інфармацыйна-рэкламны дадатак да газеты “Комсомольская правда”. Заснавальнікамі ў нумары за 1.01.1995 значацца ЗАТ “Комсомольская правда” і ТОО “Группа “Сегодня”.

Мы будем стараться быть аполитичным изданием хотя бы потому, что наша жизнь – это отнюдь не борьба за власть и не выяснение отношений между той или иной партией. Мы уверены, что жизнь – это вера в Добро, надежда на Счастье и Любовь к человеку”, - менавіта такім зваротам пачынае новы 1995-ты год галоўны рэдактар выдання С. Барысенка. У чым прычына такога выказвання, чаму рэдактар не выступае з пафасам ці са сцёбам? А таму што яго чытачы адчуваюць разгубленасць і апатыю да пераваротаў, пераломаў, незразумеласці і няўпэўненасці. (“Даже праздники стали тусклее, улыбки грустнее, взгляды растеряннее”) Некалькі год таму адны верылі ў ідэю камунізма, якая лопнула нібы мыльная бурбалка, другія верылі ў тое, што пасля развалу СССР будзе нешта іншае, будзе Свабода. А тут усё апынулася тым жа, брудным, ілжывым і здрадніцкім. Зарплаты не плацяць, партыйныя лідары з грашыма па замежжах параз’язджалі, жыць далей невядома як, а тут яшчэ і палітыкі між сабой за ўладу грызуцца, Прэзідэнт пакуль нейкі незразумелы. Ці зможа? Ці наладзіцца ўсё? З прыходам новага людзі не сталі больш чэснымі і добрымі, свет у сваёй агульнай масе не перамяніўся.

І рэдакцыя ўлавіла тое, чым можна схіліць і прыцягнуць чытача да сябе. Паказаць яму, што мы – такія ж. “Ты не адзін, давай разам”, - асноўны лейтматыў выступлення Барысенка.

Что принёс нам очередной год времяисчисления? Пока нет ответа на этот вопрос. И до тех пор не будет, пока у политиков наших не поснёться разум и осознание, что они - для народа, а не народ для них. Не будет ответа, пока у нас с вами не проснётся чувство собственного достоинства, уважения к себе, терпимости к другому, любви к людям, миру, к своей земле”.

Гэтым газета паказвае, што ёй можна давяраць. Далей яна клапоціцца пра чытача, даючы яму парады па тым, як выбраць сваю палову для шлюбу (“О браке”), анансуе кінафільмы, выставы і культурныя мерапрыемствы (рыхтуюць журналісты Ігар Аўдзееў і Уладзімір Самусенка), а таксама друкуе праграму тэлеперадач. Не забывае і на рэкламу, якая паступова займае ўсё больш і больш месца.

Газета сцвярджае, што яна апалітычная, аднак цалкам адарвацца ад палітыкі, відаць, рэдакцыйны калектыў не можа. Таму і надараецца ўбачыць на старонках такія матэрыялы, як наступны.

У № 2 за 1995 год быў надрукаваны артыкул “Беларусь вопреки очевидности” – вытрымкі з часопіса “Культурная политика”, падрыхтаваныя Наталляй Цімашонак.

“Существование белорусов в истории дискретно, то они существуют, то нет”.

“Платон придумал Атлантиду, Томас Мор – утопию, Шелягович – Палісьсе, Бисмарк придумал Германию, Сталин – Советский С оюз <…>

Всякое бывает в этом мире. И Беларусь – член ООН с 1945 года.

Всякое может быть в этом мире.

Может быть Черноморско-Балтийская Федерация, о которой мечтает Белоруски й народный фронт «Адраджэнне», может быть Славянский Соборный Союз белорусских-русских, великорусских-русских, украинских-русских и русинских-русских по чаяниям Славянского Собора «Белая Русь».

Беларусь была? Беларусь есть? Беларусь будет?

Нужно думать Беларусь, что она есть. Думать, как она есть, как и какой ей быть ( артыкул цалкам гл. у Д адатку 3).

Аўтарка артыкула ставіць перад чытачамі глабальныя пытанні, пытанні да ўсёй нацыі. Гэта крытыка і заўвагі да тых, хто пры ўладзе. Папрокі выбраным “дэмакратычнымі” выбарамі. Аўтарка са свайго пункту гледжання адрэагавала на праблему самавызначанасці (а дакладней, саманевызначанасці) беларусаў і, галоўнае (!) прапанавала свой шлях вырашэння гэтай праблемы – “думаць Беларусь”.

І разам з такімі артыкуламі на старонках выдання з’яўляюцца адукацыйныя матэрыялы для тых чытачоў, хто хоча больш даведацца пра новыя рынкавыя ўмовы (“Немного о рекламе для её читателей и рекламодателей” № 20 1995, “Пролетарияям нечего терять, кроме своих огородов” пра чэкi “Имущество”, нумар за 24 кастрычніка 1995), матэрыялы пра клопат аб сваім здароўі (“10 полезных привычек” № 35 1995 і інш.), псіхалагічныя тэсты, ці шчаслівы ваш шлюб, ці ўмееце вы сябраваць; гараскопы і г.д., а таксама рэкламныя артыкулы (“Как похудеть не голодая?” № 7 1995), якія не пазначаліся такімі.

У газеце час ад часу друкуюцца інтэрв’ю з бізнесоўцамі (“Я уверен, что беларусы – это нация святых”, інтэрв’ю з Андрэем Клімавым, старшынёй праўлення АТ “Андрэй Клімаў і К” № 6 1995). А таксама артыкулы з “Комсомольской правды” (“Окно в природу” В. Пескова № 10 1995 год). Рэдакцыя рэагуе на падзеі, што ўскалыхнулі ўсё грамадства. Напрыклад, смерць Уладзіслава Лісцьева (нумар за 8 сакавіка 1995 года).

15 жніўня 1995 года газеце спаўняецца год. Яна патанела ўдвая, у ёй амаль не змяшчаюцца журналісцкія тэксты: усё запоўнена рэкламай.

“Мы лишь временно вынуждены (под неимоверным прессом финансовой политики государства) сократить себя вдвое ”, - просіць прабачэння ў сваіх чытачоў “Ва-банкъ”.

З нумара 36 на старонках выдання зноў з’яўляюцца журналісцкія матэрыялы. Гэта рубрыка “ТетиВА”. “Обещаем только ласковые новости”, - папярэджвае рэдакцыя. І да канца 1995 года пераважна з гэтай рубрыкі можна даведацца пра падзеі ў краіне:

“Пенсионеры, милиционеры и военные обижены на президентские указы об отмене льгот” (№ 36);

“В Овальном зале Дома правительства продолжает работать очередная сессия Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва” . (№ 37) .

“Лукашенко обещал повысить зарплату педагогам, врачам и научным сотрудникам ” . (№ 38).

“ На предприятиях введены старые добрые политдни. Долготерпения нам ”. (№ 39).

“Не забудьте до первого ноября избавиться от “белок”, “зайчиков”, “бобров”, “рысей” и “лосей” в своём кошельке". (№ 39).

“Близятся повторные выборы в Верховный и местные советы”. (№ 44 1995).

“Новый Верховный Совет. “Забудет – не забудет?” – гадаем мы”. (№ 44 1995).

У гэты ж час выходзіць артыкул Вадзіма Доўнара “Ляпсус – оружие депутата”. Праз тры нумары “ТетиВА” паведамляе, што “Наконец-то годовые усилия политиков и властей завершились избранием 198 парламентёров в Верховный Совет Беларуси, а вот выборы в местные советы првалились”.

Пісала газета і пра забастоўку ў Мінскім метро (“Люди андеграунда” Татьяна Докучаева), а таксама пра ўстаноўку лічыльнікаў на газ (“А у нас в квартире газ? А у вас?” Вольга Бацяноўская).

У розныя часы ў выданні працавалі Таццяна Дакучаева, Валянціна Шапавалава, Вольга Бацяноўская, Ігар Лазараў, Уладзімір Самусенка, Марыя Жэўлюк, Марына Ульянава і Аксана Пекарт, а таксама В. Пяскоў і інш.

Такім чынам газета ў 1995 годзе спрабавала сумясціць рэкламу і якасныя арыкулы, на гэты час яна змагла заваяваць давер чытачоў. Тыя артыкулы, якія змяшчаюцца на старонках "Ва-банка", робяць гонар газеце. Тым больш рэкламнай, што заўжды імкнецца забаўляць і цешыць сваіх чытачоў. Тут жа рэдакцыя паспрабавала сумясціць дзве задачы – рэкламны заробак і пры гэтым прыцягненне ўвагі чытачоў да грамадска значных праблем. У гэтым і іх адметнасць.

1995 – стаў годам сапраўднай свабоды слова для журналістаў “Ва-банка”. Яны маглі не баючыся выказваць сваё меркаванне па дзейнасці ўладаў, крытыкаваць, папярэджваць, даваць свае аргументаваныя і не вельмі ацэнкі, выказвацца “на злобу дня”. Выданне стала ўсё больш і больш папулярным.

“Ва-банкъ” узора 2008 года – гэта цалкам іншае выданне. Па-першае, газета перастала быць дадаткам да “Комсомольской правды” па-другое, змяніла фармат на А4. Зараз выданне мае аб’ём у 60-80 палос, выходзіць 2 разы на тыдзень тыражом 211 231 экземпляраў. Журналісцкія тэксты займаюць 1-2 паласы агульнага аб’ёму. І ў асноўным, гэта інфармацыйныя матэрыялы, якія не перавышаюць па аб’ёму 1000 радкоў (гл. Дадатак 4):

А квапарк зимой и летом

Градостроительный коммитет прорабатывает вопрос о строительстве в районе пр. Победителей аквапарка европейского уровня. Проектное предложение крупнейшей английской фирмы, являющейся одной из законодательниц мод в индустрии отдыха, предусматривает для парка современное оформление (около 15 тыс. квадратных метров под стеклянной крышей) и разнообразное наполнение (открытый бассейн, возможные горки и многое другое). Пользоваться аквапарком можно будет круглый год.

Людмила Асташкевич

 

Навіны падрабнелі, сталі разглядацца больш мясцовыя падзеі, няма такой глабальнай азадачанасці, якая была ў 1995 годзе. Для параўнання, у той час калі газета 1995 года піша пра самавызначэнне беларусаў, выданне 2008 года ў нумары за 7 студзеня друкуе артыкул пра тое, як многа карыснай інфармацыі аб працы тэлефонных служб, цырульняў, могілак і г.д. яны далі свайму чытачу. Напрыклад, наступным тэмам было аддадзена па паласе ў 2008 годзе:

1. Адмена льгот (Аксана Аспішчава “Льготы и их отмена. Продолжение следует”, № 2 2008). У матэрыяле аўтарка дае інфармацыю, без абмеркаванняў і каментароў, так бы мовіць, “для даведкі”.

2. Камунальныя паслугі: хто і колькі павінен плаціць (“Почему опоздал перерасчёт за электричество?”, па матэрыялах друку падрыхтавала Аксана Аспішчава № 37 2008).

3. Сацыяльнае сіроцтва (“Пожалете ребятишек!” падрыхтавала Лідзія Грыгаровіч № 28 2008).

І так далей, і да таго падобна. Парламенцкія выбары прайшлі незаўважанымі для выдання 2008, у той час, як газета за 1995 паведаміла пра выбары ў Вярхоўны Савет 5 разоў. Аднак рэдакцыя мае зваротную сувязь з чытачамі, якія тэлефануюць, задаюць пытанні, з якіх пасля і вырастаюць артыкулы. Асноўныя рубрыкі: “Городская молВа”, “ПогоВаривают, что”, “СпрашиВаете – отвечаем”, “Издержки производстВа”, “Экологическая Вахта” і інш. Асаблівую цікавасць выклікае праект “Городская молВа”, у якім самі чытачы могуць пабыць журналістамі. Кожны панядзелак і чацвер з 17 да 19 гадзін або на форуме http://www.vabank.by/forum чытачы могуць паведаміць навіны, найцікавейшыя з якіх ідуць у друк. Гэта звычайна гарадскія навіны пра рамонт дарог, будоўлі “не ў тых” месцах і г.д.

Такім чынам розніца ў асвятленні сацыяльна-палітычных падзей паміж нумармі газеты “Ва-банкъ” за 1995 і 2008 вельмі вялікая.У першым выпадку газета імкнулася да якасных артыкулаў, старалася не даваць станавіцца апатычнымі да ўсяго сваім чытачам. Яе можна вызначыць як газету-настаўніка.

У 2008 годзе газета стала служыць патрэбам чытача. Стала на адзін узровень з ім, пераклала сабе на плечы вырашэнне многіх яго праблем, аднак не прымушала задумацца самому. Адбылася трансфармацыя выдання ў бок “спажывецкай газеты”, чаго пра нумары 1995 года сказаць нельга. У сувязі з чым гэта адбылося? Хутчэй за ўсё, справа, па-першае ў аддзяленні ад “Комсомольской правды”, па-другое, у паступовым абмежаванні свабод слова (журналісты проста вырашылі не “вылазіць”). Прычына канкурэнтаздольнасці таксама важная, аднак на мой погляд, калі б выданне было бясплатным рэкламным са злабадзённымі тэкстамі, то яно цалкам было б канкурэнтаздольным. Справа тут, відаць, не ў канкурэнцыі.

§ 2 Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”

 

Першы нумар газеты выйшаў 1 красавіка 1995 года. Першапачаткова выданне пазіцыянавала сябе як інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Палову месца на яго старонках займалі рэкламныя аб'явы. Таму з № 5 1995 года газета стала інфармацыйна-рэкламнай. Першым рэдактарам была Ніна Грынюк. У 1995 годзе“Нерухомасць” выходзіць накладам 20 000 асобнікаў на 8-мі палосах, палову з якіх займаюць прыватныя і камерцыйныя аб'явы.

У першым нумары газета прадставіла сваім чытачам Прэзідэнта Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Васілія Хрола.

"Родился 12 января 1957 года в деревне Малые Гридюшки Витебской области . Белорус.”

Василь Хрол скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, ваеннае званне - капітан. І тут жа прадстаўлена Дэкларацыя членаў Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць".

"Основная цель Белорусской ассоциации "Нерухомасць" - формирование цивилизованного рынка недвижимости в Республике Беларусь. Сегодня этот рынок только начинает зарождаться".

Галоўнымі задачамі для рэдакцыі газеты з’яўляецца інфармаванне чытачоў аб рынку нерухомасці, аб яго заканадаўчай базе, стварэнне адукаванага і крытычна думаючага грамадзяніна.

Асноўныя тэмы, якія закранае выданне, наступныя:

1. Дыскрэдытацыя рыэлтарскай дзейнасці.

"Некоторые не удосуживают себя зарегистрироваться даже в качестве юридических лиц", -кажа Василь Хрол у звароце да чытачоў (№ 1, красавик 1995 года).

2. Вырашэнне жыллёвага пытання

"В законодательстве нашей бывшей страны понятие "недвижимость" не существовало вовсе".

"Сегодня обеспеченность жильём в Беларуси в три-пять раз ниже, чем в развитых странах. Более того, 2 миллиона человек не имеют жилья вообще".

"Однако в нашей стране всегда преобладало стремление к своим собственным "самобытным" законам развития, а потому то, что годится для всех, не всегда подходит нам". (№1, 1995год).

3. Непадпарадкаванасць законам

"Из готовых сегодня продать, обменять, купить или сдать квартиру фирм, грамотно и с соблюдением коенфиденциальности это могут сделать только 2-3"

У траўні 1995 года асацыяцыя правяла семінар "Опыт и проблемы формирования рынка недвижимости " сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. "Участники семинара отмечают исключительную актуальность и высокую эффективносить организованного семинара и считают необходимым проводить такие встречи не реже одного раза в полугодие".

Газета размяркоўвае матэрыялы па рубрыках : "Мнение эксперта", "Жильё моё", "Движимо-недвижимо", "Актуально!", "Шаги приватизации", "У наших соседей" і інш.

"Шаги приватизации"

"Брест является лидером белорусских городов в малой приватизации. количество аукционов по продаже собственности здесь перевалило за десятки. "Люди обретают предпринимательские навыки и учатся вести своё собственное дело", - заметил чрезвычайный и полномоченный посол США в Беларуси господин К. Яловитц" (№ 8, 1995)

Навіны размяшчаюцца ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". З першага нумара мы даведваемся, што адкрыецца будаўніцтва газапровада "Ямал - Заходняя Еўропа" , рыхтуюцца вынікі працы экалагічнай камісіі па экспертызе расійскай ваеннай базы пад Баранавічамі і г.д. Асноўны жанр у рубрыцы – кароткая інфармацыйная нататка.

Галоўная праблема, якая хвалюе чытачоў № 10 - заканадаўства ў сферы прыватызацыі. "Ці змяніўся парадак ацэнкі кошту прыватызуемага жылля?", "Ці ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны завяршэння прыватызацыі жыллёвага фонда, афармлення і выдачы імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё"? і г.д. Менавіта з на гэтыя пытанні ім адказваюць спецыялісты асацыяцыі “Нерухомасць”.

Выданне таксама змяшчае адукацыйныя матэрыялы кшталту "Десять советов начинающему инвестору" (нумар за 1.04.1995), "Три источника и три составных части бизнеса" (нумар за 1.04.1995), на працягу трох нумароў друкуецца рубрыка "Азбука риэлтера", якая дае тлумачыць асноўныя рыэлтарскія паняцці.

Такім чынам першапачаткова выданне знаёміла чытачоў з дзейнасцю аб'яднання "Нерухомасць". Аднак акрамя гэтай тэмы, яно рэдка сыходзіла да асвятлення іншых. А калі інфармацыя пра падзеі прысутнічала, то толькі ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". Нават пра выбары газета напісала толькі таму, што дэпутатам стаў прэзідэнт асацыяцыі “Нерухомасць”.

З 1996 года газета выходзіць пад назвай "Недвижимость Белоруссии", яе заснавальнікам становіцца Інфармацыйная служба агенцтваў нерухомасці. Галоўным рэдактарам абнаўлённага выдання прызначаецца Зміцер Хоміч.

2008 год. Выданне выходзіць на 72 палосах фармату А3, з якіх 3-4 займаюць журналісцкія матэрыялы. У асноўным, гэта вузкаспецыялізаваныя артыкулы, кшталту "Столичный рынок жилья: итоги первого поугодия" (аўтар Алена Маслоўская (№ 28 (644) 14.07.2008) ці "Новое в порядке предоставления гражданам жилых помещений" (той жа нумар, аўтар Вольга Зінкевіч).

Хоць у нумары за 14 жніўня 2008 года можна знайсці інфармацыю пра новую рэдакцыю закона аб абароне правоў спажыўцоў, льготныя крэдыты на жыллё (аўтар Алена Маслоўская, № 29 ад 21.07.2008).

За тры месяцы (ліпень-верасень 2008) я знайшла толькі адзін артыкул на сацыяльна значную тэму, не звязаную з нерухомасцю.

Гэта "Слово о будущей АЭС" Марыны Сіротка (№ 36 ад 08.09.2008).

"К сожалению, я должен отметиь , что у нас информация, которая доходит до населения от СМИ, особенно тут телевидение отличается великолепно,- носит спонтанный характер, - отметил А. михалевич, член НАН Республики Беларусь".

"То есть, со слов В. Семашко, всего через четыре месяца начнётся строительство АЭС. Хотя из информации, которая прозвучала на заседании "круглого стола", следует, что ни площадка ещё не выбрана ни подрядчик не определён."

Увогуле, газета 2008 года адрозніваецца сегментаваным падыходам да адбору тэм. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне, праходзяць праз "сіта" адной тэматыкі - нерухомасць. Такім чынам чытач заўжды ўпэўнены ў тым, што атрымаўшы "Недвижимость Белоруссии", ён даведаецца менавіта пра нерухомасць, а не пра сад і агарод. Гістарычныя падзеі журналісты выдання асвятляюць рознабакова, на прафесійным узроўні, такім чынам спрыяючы фарміраванню свайго погляда ў чытачоў. Газета захавала традыцыі выдання "Нерухомасць". Яна змагла застацца аналітычнай у сваёй сферы. Але гэта паўплывала на наклад выдання, ён зменшыўся з 20 000 у 1995 годзе да 5140 у 2008.

Падсумоўваючы, можна сказаць, што рэдакцыя газеты "Недвижимость Белоруссии" змянілася, у параўнанні з “Нерухомасцю” толькі колерам, назвай і колькасцю палос. Як і рэдакцыя газеты “Ва-банкъ”, яна зменшыла ці ўвогуле выключыла аўтарскія меркаванні, крытыку ў адрас дзеючай улады. Газета і раней не была “кусучай”, а зараз гэта сышло амаль да нуля. Такім чынам можна, параўноўваючы два гады, 1995 і 2008, сказаць, што па-сапраўднаму, па журналісцку, асвятляліся падзеі, няхай і не так шмат і не так аператыўна, як у грамадска-палітычным выданні, менавіта ў 1995 годзе. Гэта сведчыць пра тое, што больш свабоды слова было 14 год таму.


Заключэнне

 

У дадзенай курсавой працы разглядаўся такі тып выданняў, як інфармацыйна-рэкламныя газеты. Быў зроблены агляд газет у перыяд з 1988 па 2008 гады. За гэты перыяд у Беларусі пакінулі след 203 інфармацыйна-рэкламныя газеты, першае месца па колькасці займае Мінск (56%) ад усіх створаных за гэты перыяд інфармацыйна-рэкламных газет.

Для гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет характэрна наступная перыядызацыя:

- 1948-1988. Многія камерцыйныя газеты, створаныя ў СССР аказаліся недзеяздольнымі ў новых рынкавых умовах;

- 1988-1993. Перыяд існавання інфармацыйна-рэкламных выданняў як дадатковага спосабу атрыманя прыбытку;

- 1994-1995. Гады актыўнага заснавання новых выданняў і найбольшага асвятлення гістарычных падзей;

- 1998-2008. Перыяд спецыялізацыі і манапалізацыі выданняў. З інфармацыйна-рэкламных выданняў знікаюць аналітычныя і разважлівыя артыкулы. Газеты становяцца больш спажывецкімі.

Беларускія інфармацыйна-камерцыйныя выданні аказаліся пад уплывам гістарычных падзей: глабалізацыі рынку, фінансавых узрушэнняў, развалу палітычных сістэм. Магчыма, яны не так ярка рэагавалі на палітычныя і эканамічныя падзеі пэўных перыядаў, затое па іх наяўнасці ці не наяўнасці, а таксама тыражу можна было рабіць высновы пра здароўе палітычнай сістэмы. Гэта як пра чысціню вадаёма мяркуюць па наяўнасці ў ім ракаў. Так і пра дэмакратычныя і развітыя рынкавыя адносіны, а таксама пра мікраклімат у краіне можна меркаваць па развітасці камерцыйнай прэсы. На Беларусі па аналізе газет “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии” сітуацыя найбольш яркага адлюстравання гістарычных падзей у інфармацыйна-рэкламных газетах была ў 1994-1995 гадах.


Лiтаратура

1. Дубовік, С.В. Даведнік журналіста / С.В. Дубовік. – Мінск: выд. цэнтр БДУ, 2006.

2. Ананич, Л.С., Воробьёв В.П. Информационное пространство Беларуси / Л.С. Ананич, В.П. Воробьёв. – Минск: МФЦП, 2003.

3. Сейтжанова, Ж., Типология современной прессы // Ж. Сетжанова. - http://www.unesco.kz/massmedia/pages/3_1.htm

4. Дроздов, Д.Н. Экономическая информация в СМИ как фактор поступательного развития переходного общества / Д.Н. Дроздов. -

5. Ворошилов, В.В. Журналистика и рынок / В. В. Ворошилов. - Санкт-Петербург, 1997.

6. Грабельников А.А. Русская журналистика на рубеже тысячелетий: итоги и перспективы / А.А. Грабельников. - Москва, 2001

7. Вартанова Е. Медиаэкономика зарубежных стран / Е. Вартанова. - Москва: Аспект Пресс, 2003.

8. Дубовік С.В. СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці / С.В. Дубовік. - Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003.


[1] С.В. Дубовік, “Даведнік журналіста”, Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45

[2] Згодна электроннаму архіву Нацыянальнай бібліятэкі РБ


Дата добавления: 2019-07-15; просмотров: 75; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!